Не забірай жыцьцё!
2012 07/05

Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні ПЦ “Вясна”

Намесьнік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 4 траўня накіраваў на імя старшыні Менскага гарадзкога суду заяву пра грубейшае парушэньне заканадаўства з боку судзьдзі Цэнтральнага раёну Алены Сямак, якая зацягвае разгляд скаргі невыязнога праваабаронцы.

Як адзначаецца ў скарзе, Валянцін Стэфановіч 21 сакавіка зьвярнуўся ў суд Цэнтральнага раёну Менску са скаргай на дзеяньні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. (Паводле даведкі з адзьдзелу па грамадзянстве й міграцыі Партызанскага РУУС г.Менску, рашэньнем менавіта гэтага міністэрства праваабаронцу абмежаваны выезд за межы Беларусі.) Паводле паштовага апавяшчэньня скарга атрыманая судом Цэнтральнага раёну 26 сакавіка. Аднак судзьдзя Алена Сямак, якой была перададзеная скарга ў вытворчасьць, дагэтуль не прызначыла разгляду ў судовым паседжаньні.

“Згодна з ч.1 арт. 337 ГПК Рэспублікі Беларусь справы, якія ўзнікаюць з адміністратыўна-праўных адносінаў, разглядаюцца судом не пазьней месячнага тэрміну ад дня паступленьня заявы ў суд, калі іншае не ўстаноўлена дадзеным Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства. Такім чынам, мая скарга на дзеньні Міністэрства абароны па незаконным абмежаваньні майго права на выезд за межы Рэспублікі Беларусь павінна была быць разгледжаная судзьдзёй А.Сямак не пазьней за 26 красавіка. Чаму дагэтуль не адбылося разгляду скаргі й чаму судзьдзя А.Сямак парушае патрабаваньні дзеючага заканадаўства пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя, мне не зразумела”, – піша Стэфановіч старшыні Менгарсуда.

Праваабаронца лічыць, што сваімі дзеяньнямі судзьдзя Алена Сямак дапусьціла грубейшае парушэньне дзеючага заканадаўства пры ажыцьцяўленьні ёй правасудзьдзя. У сувязі з гэтым, кіруючыся артыкуламі 111, 114, 115, 119 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні й статусе судзьдзяў, ён просіць узбудзіць дысцыплінарную вытворчасьць і прыцягнуць судзьдзю Алену Сямак да дысцыплінарнай адказнасьці, прадугледжанай дзеючым заканадаўствам.

“Гэта працяг своеасаблівага экспэрымэнту, які я праводжу ў зьвязку з тым, што мне незаконна абмежавана права на выезд з краіны, – тлумачыць Валянцін Стэфановіч. – Ягоная мэта – яшчэ раз прадэманстраваць, у што ператварылася нашая так бы мовіць незалежная судовая сыстэма. А ўвогуле пасьля таго, як скарыстаю ўсе магчымасьці на нацыянальным роўні я пляную зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным зваротам аб тым, што, па-першае, мне незаконна, у тым ліку ў парушэньне патрабаваньяў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, было абмежаванае права пакідаць сваю краіну – выключна ў сувязі з маёй праваабарончай дзейнасьцю. Па-другое, мне было адмоўлена ў правасудзьдзі ў краіне, таму што я апэляваў да суду, а суд маю справу папросту ігнаруе”.

Нагадаем, 11 сакавіка бягучага году пры пераездзе дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у памежным пераходзе “Каменны лог” Валянціну Стэфановічу было адмоўлена ў праве выезда з Рэспублікі Беларусь. Паводле тлумачэньняў начальніка памежнай службы, пашпартныя зьвесткі праваабаронцы значацца ў банку дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Валентин Стефанович добивается наказания судьи Елены Семак

Заместитель руководителя ПЦ «Вясна» Валентин Стефанович 4 мая направил на имя председателя Минского городского суда заявление о грубейшем нарушении законодательства со стороны судьи Центрального района Елены Семак, которая затягивает рассмотрение жалобы невыездного правозащитника.

Как указано в жалобе, Валентин Стефанович 21 марта обратился в суд Центрального района Минска с жалобой на действия Министерства обороны Республики Беларусь. (Согласно справке из отдела по гражданству и миграции Партизанского РУВД г.Минска, решением именно этого министерства правозащитника ограничен выезд за пределы Беларуси.) Согласно почтовому уведомлению жалоба получена судом Центрального района 26 марта. Однако судья Елена Семак, которой была передана жалоба в производство, до сих пор не назначила рассмотрения в судебном заседании.

“Согласно ч.1 ст. 337 ГПК Республики Беларусь дела, возникающие из административно-правовых отношений, рассматриваются судом не позднее месячного срока со дня поступления заявления в суд, если иное не установлено настоящим Кодексом и иными актами законодательства. Таким образом, моя жалоба на действия Министерства обороны по незаконному ограничению моего права на выезд за пределы Республики Беларусь должна была быть рассмотрена судьей А. Семак не позднее 26 апреля. Почему до сих пор не состоялось рассмотрение жалобы и почему судья А. Семак нарушает требования действующего законодательства при осуществлении правосудия, мне не понятно”, – пишет Стефанович председателю Мингорсуда.

Правозащитник считает, что своими действиями судья Елена Семак допустила грубейшее нарушение действующего законодательства при осуществлении правосудия. В этой связи, руководствуясь статьями 111, 114, 115, 119 Кодекса Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей, он просит возбудить дисциплинарное производство и привлечь судью Елену Семак к дисциплинарной ответственности, предусмотренной действующим законодательством.

“Это продолжение своеобразного эксперимента, который я провожу в связи с тем, что мне незаконно ограничено право на выезд из страны, – объясняет Валентин Стефанович. – Его цель – еще раз продемонстрировать, во что превратилась наша так сказать независимая судебная система. А вообще после того, как использую все возможности на национальном уровне, я планирую обратиться в Комитет по правам человека ООН с индивидуальным обращением о том, что, во-первых, мне незаконно, в том числе в нарушение требований Международного Пакта о гражданских и политических правах, было ограничено право покидать свою страну – исключительно в связи с моей правозащитной деятельностью. Во-вторых, мне было отказано в правосудии в стране, потому что я апеллировал к суду, а суд мое дело попросту игнорирует”.

Напомним, 11 марта текущего года при переезде государственной границы Республики Беларусь в пограничном переходе “Каменный лог” Валентину Стефановичу было отказано в праве выезда из Республики Беларусь. Из объяснений начальника пограничной службы следовало, что паспортные данные правозащитника значатся в банке данных о гражданах Республики Беларусь, право которых на выезд из Республики Беларусь временно ограничено.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>