2012 28/05

Паман Васільлеў (Фота: Радыё Свабода)

26 траўня яшчэ адзін сябра “Маладога фронту”, Раман Васільеў, павінен быў выйсьці на волю пасьля адбыцьця 12-суткавага арышту за вывешваньне нацыянальнага сьцягу ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Суд над актывістам “Маладога фронту” пройдзе сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Падобная гісторыя адбылася на мінулым тыдні зь ягонымі паплечнікамі – Уладзімерам Яроменкам і Зьмітром Крэмянецкім.

23 траўня з Акрэсьціна не быў вызвалены Уладзімер Яроменак, якога на наступны дзень асудзілі на 10 сутак арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).

24 траўня пасьля адбыцьця 10-суткавага арышту ў ЦІП на Акрэсьціна застаўся па новым абвінавачаньні Зьміцер Крэмянецкі. 25 траўня судзьдзя Тацяна Мотыль з суду Маскоўскага раёну Менску асудзіла яго на чарговыя 10 сутак арышту.


*

*
(Паведамленьне, рас.)

Молодофронтовцев не выпустили после ареста

26 мая ещё один член “Молодого фронта”, Роман Васильев, должен был выйти на свободу после отбытия 12-суточного ареста за вывешивание национального флага в годовщину референдума о смене символики. Однако против Романа Васильева составили новый административный протокол и оставили под арестом в Центре изоляции правонарушителей на Окрестина.

Суд над активистом «Молодого фронта» пройдет сегодня в суде Московского района Минска. Похожая история произошла на прошлой неделе с его соратниками – Владимиром Еременком и Дмитрием Кременецким.

23 мая с Окрестина не был освобожден Владимир Еременок, которого на следующий день осудили на 10 суток ареста за мелкое хулиганство (ст. 17.1 КоАП РБ).

24 мая после отбытия 10-суточного ареста в ЦИП на Окрестина остался по новому обвинению Дмитрий Кременецкий. 25 мая судья Татьяна Мотыль из суда Московского района Минска осудила его ещё на 10 суток ареста.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>