У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенку, а таксама 91 сябру створанага грамадскага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацьвердзіў высновы рэгіструючага воргану, тым самым паставіўшы сябраў аб’яднаньня ў нелегальнае становішча.
У пададзенай у Камітэт ААН па правах чалавека скарзе Сяргей Калякін сумесна зь іншымі заяўляюць пра парушэньне з боку Беларусі іхнага права на свабоду асацыяцыяў, і зьвяртаюць увагу, што Беларусь не выконвае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы ў гэтай частцы. У скарзе таксама адзначаецца, што дзейнасьць ад імя незарэгістраваных аб’яднаньняў у Беларусі зьяўляецца злачынствам і караецца ў крымінальным парадку.
Цяпер беларускаму ўраду давядзецца шукаць адказ на пытаньне, чаму ў краіне няма месца створанаму праваабарончаму ГА “За справядлівыя выбары”.
Гомельскі юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка, які па даверанасьці прадстаўляе інтарэсы заяўнікоў у ААН, упэўнены, што па гэтай скарзе будзе ўстаноўлены факт парушэньня артыкулу 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
– Камітэт па правах чалавека ўжо неаднаразова выносіў рашэньні па скаргах грамадзянаў Беларусі, якім было адмоўлена ў іхным праве на свабоду асацыяцыяў. Існаваньне й дзейнасьць аб’яднаньняў, у тым ліку й тых, якія мірным спосабам распаўсюджваюць ідэі, але не падтрымліваюцца дзяржавай, зьяўляецца ключавым момантам любога дэмакратычнага грамадзтва, – нагадвае праваабаронца.
Раней аўтарытэтная міжнародная інстанцыя прызнала факт парушэньня правоў беларускіх грамадзянаў на свабоду аб’яднаньня ў справах аб ліквідацыі ў судовым парадку ГА “Грамадзянскія ініцыятывы” (Гомель) і РГА “Праваабарончы цэнтар “Вясна”, а таксама па факце адмовы ў рэгістрацыі ГА “Гэльсынкі ХХІ” (Менск) і ГА “Грамадзянская альтэрнатыва” (Гомель).
“Гомельская Вясна”
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Жалоба общественного объединения “За справедливые выборы” зарегистрирована в ООН
Жалоба общественного объединения “За справедливые выборы” зарегистрирована в ООН
В середине прошлого года Министерство юстиции Беларуси отказало в государственной регистрации учредителем Сергею Калякину, Валерию Ухналеву и Виктору Корнеенко, а также 91 члену созданного общественного объединения “За справедливые выборы”. Верховный суд подтвердил выводы регистрирующего органа, тем самым поставив членов объединения в нелегальное положение.
В поданной в Комитет ООН по правам человека жалобе Сергей Калякин совместно с другими заявляют о нарушении со стороны Беларуси их права на свободу ассоциации, и обращают внимание, что Беларусь не выполняет взятые на себя международные обязательства в этой части. В жалобе также отмечается, что деятельность от имени незарегистрированных объединений в Беларуси является преступлением и наказывается в уголовном порядке.
Теперь белорусскому правительству придется искать ответ на вопрос, почему в стране нет места созданному правозащитному ОО “За справедливые выборы”.
Гомельский юрист и правозащитник Леонид Судаленко, который по доверенности представляет интересы заявителей в ООН, уверен, что по этой жалобе будет установлен факт нарушения статьи 22 Международного пакта о гражданских и политических правах.
– Комитет по правам человека уже неоднократно выносил решения по жалобам граждан Беларуси, которым было отказано в их праве на свободу ассоциации. Существование и деятельность объединений, в том числе и тех, которые мирным способом распространяют идеи, но не поддерживаются государством, является ключевым моментом любого демократического общества, – напоминает правозащитник.
Ранее авторитетная международная инстанция признала факт нарушения права белорусских граждан на свободу объединения в делах о ликвидации в судебном порядке ОО “Гражданские инициативы” (Гомель) и РОО “Правозащитный центр “Весна”, а также по факту отказа в регистрации ОО “Хельсинки XXI” (Минск) и ОО “Гражданская альтернатива” (Гомель).
Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: КПЧ ААН, Парушэньне Канстытуцыі й МПГіПП (арт. 22), свабода асацыяцыяў, Скаргі
One thought on “Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН”