Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Праваабарончы цэнтар “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэмянецкага Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.
Канстатуем, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная практыка прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзі адміністратыўнага арышту грамадзкіх актывістаў.
Мы заяўляем, што сыстэматычнае асуджэньне грамадзкіх дзеячоў на падставе зфальсыфікаваных матэрыялаў аб адміністратыўным правапарушэньні за дробнае хуліганства зьяўляецца злачыннай формай адвольных затрыманьняў. Прыкра, што ў гэты незаконны перасьлед ўцягнутыя нятолькі ворганы нутраных справаў, але й суды, якія выносяць прысуды на падставе непраўдзівых матэрыялаў.
Так, Мускі Міхаіл, Крэмянецкі Зьміцер, Дземідзенка Мікалай агулам толькі за вясну 2012г. незакона былі асуджаныя на 37 сутак адміністратыўнага арышту, а Павал Вінаградаў і Алег Воўчак двойчы асуджаліся на падставе зфальсыфікаваных супрацоўнікамі міліцыі матэрыялаў.
Праваабарончы цэнтар “Вясна” лічыць, што ўсе ўзгаданыя асобы незаконна й неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, і таму могуць на пэрыяд свайго затрыманьня лічыцца палітычнымі вязьнямі. Іх перасьлед носіць выключна палітычны характар і зьвязаны зь іхнай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.
Праваабарончы цэнтар “Вясна” настойліва патрабуе:
– неадкладнага спыненьня практыкі адміністратыўнага перасьледу й незаконага асуджэньня грамадзкіх актывістаў па зфальсыфікаваных абвінавачваньнях;
– прыцягненьня да адказнасьці ўсіх вінаватых службовых асобаў у незаконых асуджэньнях;
– кампэнсацыі страты здароўя і маральных пакутаў усім незакона асуджаным.
Менск. 25 траўня 2012 г.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
«Вясна» требует прекратить незаконные административные аресты общественных активистов
Заявление Правозащитного центра «Вясна»
Правозащитный центр “Вясна” осуждает незаконное привлечение к административной ответственности в виде арестов молодежных активистов Мусского Михаила, Кременецкого Дмитрия, Васильева Романа, Демиденко Николая, Виноградова Павла, а также правозащитника Олега Волчека.
Констатируем, что в Беларуси укоренилась порочная практика привлечения к административной ответственности в віде административного ареста общественных активистов.
Мы заявляем, что систематическое осуждение общественных деятелей на основании сфальсифицированных материалов об административном правонарушении за мелкое хулиганство является преступной формой произвольных задержаний. Досадно, что в это незаконное преследование вовлечены не только органы внутренних дел, но и суды, которые выносят приговоры на основании недостоверных материалов.
Так, Мусский Михаил, Кременецкий Дмитрий, Демиденко Николай в общем только за весну 2012 незаконно были осуждены на 37 суток административного ареста, а Павел Виноградов и Олег Волчек дважды осуждались на основании сфальсифицированных сотрудниками милиции материалов.
Правозащитный центр «Вясна» считает, что все упомянутые лица незаконно и неоднократно лишались свободы на длительный срок, и поэтому могут на период своего задержания считаться политическими заключенными. Их преследование носит исключительно политический характер и связан с их общественной деятельностью.
Правозащитный центр «Вясна» решительно требует:
– немедленного прекращения практики административного преследования и незаконного осуждения общественных активистов по сфальсифицированным обвинениям;
– привлечения к ответственности всех виновных должностных лиц в незаконных осуждениях;
– компенсации потери здоровья и нравственных страданий всем незаконно осужденным.
Минск. 25 мая 2012
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, заявы, палітычныя рэпрэсіі, праваабаронцы
Pryvitannie
Save VKL!!!!
Prawnuk “kulaka” z falwarka Kazakowszczina