2012 02/06

Павал Сапелка, Менск

У матэрыяле прадстаўлены парады для грамадзянаў ад былога адваката, юрыста, Паўла Сапелкі.

Павал Сапелка пасьля грамадзянскага пратэсту супраць зфальсыфікаваных прэзыдэнскіх выбараў у сьнежні 2010 году абараняў асуджанага кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава … й быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзыі ў выніку распачатых палітычных рэпрэсыяў, якія таксама закранулі адвакацкую супольнасьць у Беларусі.

Парады экспэрта права датычацца бясьпецы рэалізацыі грамадзянамі іхных правоў на зварот па абскарджваньні незаконных дзеяньняў арганізацыяў і службовых асобаў.

Відэа – ТУТ

...

Алесь ЛЕТА,
Паводле Alvistud, Licviny-INFA,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Рэалізацыя права … Парады юрыста (відэа)”

  1. Сапраўды, мала ведаць свае правы. Для зьмены становішча да лепшага вельмі важна яшчэ не баяцца пасьлядоўна й настойліва іх абараняць – як у дасудовым, гэтак і ў судовым парадку. З тлумачэньняў экспэрта ясна зразумела, што рэалізацыя права на зварот грамадзянамі аніякім чынам не наказуема. Прыемна, што хоць тут нормы закону й практыка – не разыходзяцца (!). Канешне ж, вынік можа быць розным. І хутчэй за ўсё для атрыманьня хоць нейкага станоўчага эфэкту прыйдзецца прыкласьці значныя намаганьні. Бо сытэма правааховы – наскрозь прагніла й пакрылася ідэалягічнай цвільлю. Аднак, пры любым выніку разгляду заявы, скаргі (звароту) – будзе стварацца дакумэнтальная база, зь якой, безумоўна, стане верагодным (у іншых, больш спрыяльных умовах) зрабіць належныя высновы й прыцягнуць да адказнасьці любых, нават самых недасяжных сёньня, высокапастаўленых правапарушальнікаў. Думаецца, што закон і права, як бы яны не “трактаваліся” у сёньняшніх беларускіх судаххх, павінныя стацца зброяй запаволенага дзеяньня ў барацьбе з намэнклятурна-карпаратыўнай “кругавой парукай” і безадказнасьцю, а па сутнасьці – з арганізаванай злачыннасьцю дзяржаўнага маштабу, якая апанавала сёньня беларускае грамадзтва.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>