2012 29/05
...

29 траўня судом Першамайскага раёну Менску грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду, устаноўленага судом).

Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ (“удзел у масавых беспарадках”) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацый падчас прэзыдэнскіх выбараў, у жніўні таго ж году – памілаваны згодна з указам прэзыдэнта.

Пасьля свайго вызваленьня Васіль Парфянкоў працягваў грамадзкую дзейнасьць і неаданаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях ў падтрымку беларускіх палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі.

Сёньняшні прысуд цалкам зьвязаны з папярэднім перасьледам Васіля Парфянкова і разглядаецца намі як далейшы ціск уладаў на актывістаў, што былі асуджаныя па выніках падзеяў 19 сьнежня 2010 году, а таксама як спроба запалохваньня актыўнай часткі беларускага грамадзтва.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” з засьцярогаю й занепакоенасьцю адзначае, што прэвэнтыўны нагляд таксама ўстаноўлены над моладзевымі актывістамі

Уладзімірам Яроменкам і Паўлам Вінаградавым, што можа ў далейшым пацягнуць за сабой крымінальную адказнасьць за фармальнае парушэньне ўмоваў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” расцэньвае прысуд Васілю Парфянкову цалкам палітычна матываваным, а самога Васіля палітычным вязьнем з моманту пачатку адбыцьця пакараньня.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” рашуча патрабуе:

– спыненьня палітычнага перасьледу ўсіх грамадзкіх актывістаў;

– неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў;

– зьняцьця (пагашэньня) судзімасьці з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 сьнежня 2010 году, што будзе расцэнена як крок да іхнае рэабілітацыі й дазволіць такім асобам працягнуць сваю грамадзкую й палітычную дзейнасьць.

Менск. 29 траўня 2012 года.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявление Правозащитного центра «Весна» по поводу уголовного приговора Василию Парфенкову

29 мая судом Первомайского района Минска активист Василий Парфенков был приговорен к 6 месяцам ареста по ст. 421 УК Республики Беларусь (за нарушения условий профилактического надзора, установленного судом).

Василий Парфенков в феврале 2011 года был приговорен к четырем годам лишения свободы по ч. 2 ст. 293 УК РБ («участие в массовых беспорядках») за участие в акции протеста против фальсификаций во время президентских выборов, в августе того же года – помилован по указу президента.

После своего освобождения Василий Парфенков продолжал общественную деятельность и неоднократно задерживался за участие в акциях в поддержку белорусских политзаключенных, которые остаются за решеткой.

Сегодняшний приговор полностью связан с предыдущим преследованием Василия Парфенкова и рассматривается нами как дальнейшее давление на активистов, которые были осуждены по итогам событий 19 декабря 2010 г., а также как попытка запугивания активной части белорусского общества.

Правозащитный центр «Весна» с настороженностью и обеспокоенностью отмечает, что превентивный надзор также установлен над молодежными активистами Владимиром Еременком и Павлом Виноградовым, что может в дальнейшем повлечь за собой уголовную ответственность за формальное нарушение условий отбытия превентивного надзора.

Правозащитный центр «Весна» расценивает приговор Василию Парфенкову полностью политически мотивированным, а самого Василия политическим заключенным с момента начала отбытия наказания.

Правозащитный центр «Весна» решительно требует:

– прекращения политического преследования всех общественных активистов;

– немедленного освобождения всех политических заключенных;

– снятия (погашения) судимости со всех незаконно осужденных по событиям 19 декабря 2010 года, что будет расценено как шаг к их реабилитации и позволит таким лицам продолжить свою общественную и политическую деятельность.

Минск. 29 мая 2012 года.

Паводле spring96.org,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>