2008 21/03

Milicyja j pravaА палове на 9-ую раніцы ў кватэру праваабронцы й сябра Сойму Партыі БНФ у Жодзіне Аляксея Лапіцкага настойліва пагрукаталіся. За дзьвярыма стаяў “аб’ёмны” тып у чорным вязаным каптурку й куртцы. У руках яго былі тэчка з аркушом паперы й асадка.

На пытаньні Алеся ён адказаў, што ён – зь міліцыі й хоча проста празмаўляць з Аляксеем Лапіцкім.

Алесь адказаў, што калі Вы міліцыянт і паступайце ў адпаведным парадку – Вы ж ведаеце як трэба рабіць па законе – дасылайце позву па форме й там будзе бачна пра што размаўляць і ці варта размаўляць навогул …

Перапрануты “супрацоўнік” толькі перапытаў: “А гэта Вы ці не?
На што Алесь адказаў: “Не, не я”.

На гэтым размова праз дзьверы скончылася.

Аляксей Лапіцкі пракамэнтаваў:

– Гэта можна патлумачыць верагоднай актывізацыяй спэц-службаў у сувязі з надыходам сьвяткаваньня 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску, што адбываецца штогод пад традыцыйнай назваю “Дзень Волі”.
Неправамерная актыўнасьць міліцыі напярэдадні масавых акцыяў апазыцыі ў Менску назіраецца шмат дзе ў Беларусі. Напрыклад, у мінулыя годы ў дзень правядзеньня маніфэстацыяў у Менску незаконна затрымліваўся ў Барысаве вядомы актывіст ПБНФ Анатоль Аскерка, іншыя актывісты, у тым ліку з Жодзіна …
Ім проста не давалі выехаць у сталіцу.

Алесь Вольны:
Дазволю сабе пракамэтаваць даволі паказальны выпадак.
Так, у Жодзіне дайшло нават да таго, што намесьнік начальніка Жодзінскага ГАЎС Дарошка па загадзе Ільліча (на сёньняшні момант ужо звольненага зь міліцыі), спыніў на выезьдзе з гораду “маршрутку” і, прыкладаючы сілу, неправамерна затрымаў праваабаронцаў, якія ехалі на дазволеную акцыю ў Менску “Чарнобыльскі Шлях”.
Аляксея Лапіцкага і Сьвятлану Лапіцкую затрымалі тады й даставілі ў ГАЎС для высьвятленьня абставінаў па складзенай напярэдадні скарзе быццам бы ад жыхароў “Чарнобыльскага Дому” (!?).
Памятаю, што Аляксей Лапіцкі тады не супраціўляўся, але й падпарадкавацца свавольству міліцыянтаў адмовіўся й высакопастаўленаму “афіцэру Жодзінскага ГАЎС” прыйшлось папацець, калі ён пераносіў праваабронцу “за рукі й за ногі” пры дапамозе самага актыўнага ДАІ-шніка ў міліцэйскую машыну зь мігалкаю.

Аляксей Лапіцкі:
– Так, сапраўды, “і сьмешна, і грэшна”.
Ведаеце, пры ўсёй відавочнасьці парушэньня нашых зь Сьветланаю правоў, пры гэтым, пры наяўнасьці проста зафіксаваных на фота фактах, выяўленых асобаў правапарушальнікаў, міліцыянтаў, у тым ліку, з кіруючага складу ГАЎС, пры напісаных скаргах … – у адказ з пракуратуры прыйшло паведамленьне падобнае на кожнае папярэдняе. Гэта было нешта накшталт – “зьвесткі … не пацьвердзіліся”, альбо “не знойдзена складу правапарушэньня”…

Таму, сёньня можна казаць, што за падобнымі “свавольствамі” міліцыянтаў на дзіва спакойна назірае Пракуратура. Упэўнены, што гэта “сыстэмная праблема” і праблема, канешне, у існуючае аўтарытарна-каманднае сытэме, якая ня доўга думае, каб аддаць чарговы рэпрэсыўны загад …
А хто асудзіць?!
Сыстэма сама кантралюе грамадзка-палітычнае і праўнае поле татальна …
І нехта яшчэ мае сумленьне называць падобную вакханалію – парадкам і дэмакратыяй альбо “правільнай дэмакратыяй” …

А Пракуратура, яна, дарэчы, калі трэба (у самы неабходны час) проста “адварачваецца” і робіць выгляд, што нічога не адбылося …
У такіх варунках нахабства ідэалягічных сулжбаў і, так бы мовіць, “праваахоўнікаў” розных узроўняў узрастае простапрапарцыйна ступені безпакаранасьці.
Некаторыя афіцэры міліцыі, нават, ужо лічаць сваю арганізацыю – “карным мэханізмам” і, нажаль, пачынаюць забываць, што яны абавязаныя служыць народу, створанай ім дзяржаве й абараняць Канстытуцыйныя правы грамадзянаў.
А міліцыя заўсёды была найперш не “карным ворганам”, а “праваахоўнай дзяржструктураю”.

Паспрабуем і зараз паназіраць за рэакцыяй Жодзінскай Пракуратуры, паводзінамі Жодзінскага ГАЎС у бліжэйшы час перад Сьвятамі.
Дарэчы 23 сакавіка па сусьветным летазьлічэньні альбо Уваскрасеньне Госпада Ісуса Хрыста (Вялікдзень), а 25 сакавіка 2008г. Дзень Волі супадае з сьвятам Дабравешчаньня Найсьвяцейшае Багародзіцы.

А пакуль, можна толькі прадбачыць, што факт псыхалягічнага ціску зафіксаваны ў Жодзіне, можа быць толькі перадвесьнікам больш сур’ёзных неправамерных захадаў і парушэньняў правоў грамадзянаў бліжэй да Сьвятаў і знаменальнай беларускай даты: 90-годзьдзя зь дня абвяшчэньня БНР альбо фактычна сучаснай незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 2008г.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>