Развітаньне з Барысам Звозскавым адбудзецца 19-га чэрвеня ў Доме Смутку “Цырыманіял”, які месьціцца на перакрыжаваньні вуліцаў Тухачэўскага й Куляшова (побач з вайсковай часткай) у Менску, з 13.00 да 15.00.
Просім улічваць, што вянкі са штучных кветак не змогуць быць выкарыстаныя ў цырымоніі пахаваньня, і аддаваць перавагу жывым кветкам.
Вядомы беларускі праваабаронца Барыс Ігаравіч Звозскаў пайшоў з жыцьця 16 чэрвеня, пасьля працяглай і цяжкай хваробы, ва ўзросьце 63 гадоў. Ён быў адным з заснавальнікаў аб’яднаньня “Праўная ініцыятыва”, першым прэзыдэнтам Беларускага Дому правоў чалавека, у 2008-м годзе быў уганараваны прэміяй “Праваабаронца году Беларусі”.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Прощание с Борисом Звозскавым состоится 19-го июня в Доме Скорби
Прощание с Борисом Звозсковым состоится 19-го июня в Доме Скорби “Церемониал”, расположенным на пересечении улиц Тухачевского и Кулешова (рядом с воинской частью) в Минске, с 13.00 до 15.00.
Просим учитывать, что венки из искусственных цветов не смогут быть использованы в церемонии похорон, и отдавать предпочтение живым цветам.
Известный белорусский правозащитник Борис Игоревич Звозсков ушел из жизни 16 июня, после продолжительной и тяжелой болезни, в возрасте 63 лет. Он был одним из основателей объединения “Правовая инициатива”, первым президентом Белорусского Дома прав человека, в 2008-м году был удостоен премии “Правозащитник года Беларуси”.
Пагладзець Дом смутку на мапе, якая прадстаўленая на сайце spring96.org.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: праваабаронцы