Не забірай жыцьцё!
2012 23/06

Сяргей Мацкевіч, Менск

Такія патрабаваньні ўтрымліваюцца ў заявах, прынятых удзельнікамі VII Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды грамадзкіх ініцыятываў, якая праходзіла 16-17 чэрвеня ў Менску. Сярод закранутых тэмаў гучалі таксама й патрабаваньні спыненьня рэпрэсіяў супраць трэцяга сэктару з боку дзяржавы, неабходнасьць кансалідацыі й салідарнасьці, шэраг іншых тэмаў.

Прадстаўнікі 170 няўрадавых арганізацыяў ды грамадзкіх ініцыятываў з усёй краіны сабраліся на форум ужо ў сёмы раз. Дэлегаты й удзельнікі кангрэсу цягам двух дзён абмяркоўвалі стан беларускай грамадзянскай супольнасьці, разьвіцьцё рэгіянальных ініцыятываў, сытуацыю ў праваабарончым сэктары, супрацоўніцтва на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Азіраючыся на час ад моманту папярэдняй Асамблеі ў 2009 годзе, сябры Праўленьня Асамблеі НДА адзначылі, што абвешчаная ўладамі так званая лібэралізацыя не палепшыла сытуацыю ў грамадзкім сэктары: працягваецца барацьба арганізацыяў з Мінюстам за рэгістрацыю, з боку праваахоўных органаў адбываецца перасьлед за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, пагаршаюцца заканадаўчыя ўмовы дзейнасьці. Усё гэта не спрыяе разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, а прымушае яе змагацца за сваё выжываньне.

Разам з тым, паводле Сяргея Мацкевіча, правядзеньне Асамблеі ёсьць сьведчаньне таго, што грамадзянская супольнасьць працягвае сваю дзейнасьць і заяўляе пра сябе. Ён адзначыў, што, перадусім, актуальнай зьяўляецца кансалідацыі ўнутры прадстаўнікоў трэцяга сэктару ды выпрацоўка супольных дзеяньняў.

Падчас VII Асамблеі была абраная новая Рабочая група (кіраўнічы орган Асамблеі НДА) у складзе 44 чалавек. Нягледзячы на знаходжаньне ў турме, у Рабочую групу адзінагалосна абралі Алеся Бяляцкага. Старшынём Рабочай групы быў пераабраны Сяргей Мацкевіч.

«Пасьля кангрэсу штораз абіраецца новая Рабочая група, і мы спадзяемся на новы імпульс у грамадзскай дзейнасьці, не зважаючы на праблемы зьніжэньня матывацыі да грамадзкай дзейнасьці ды праблемы дачыненьняў НДА і грамадзтва, якія абмяркоўваліся цягам гэтых двух дзён. Мы спадзяемся, што дыскусыі, якія адбыліся паміж арганізацыямі з адной сфэры інтарэсаў, далі штуршок для правядзеньня будучых супольных мерапрыемстваў», — адзначыў Сяргей Мацкевіч.

Асамблея не абмінула адрэагаваць на найбольш актуальныя праблемы ў краіне. У адмысловай заяве ўдзельнікі форуму запатрабавалі ад уладаў неадкладнага й безумоўнага вызваленьня старшыні ПЦ «Вясна», сябра Рабочай групы Асамблеі НДА Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, а таксама справядлівага перагляду па справе «бабруйскіх анархістаў».

Рэзалюцыя “Аб становішчы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі” канстатуе скіраванасьць дзеяньняў уладаў на выкараненьне любых формаў арганізаванай грамадзянскай актыўнасьці, якія не кантралюецца дзяржавай. У зьвязку з гэтым Асамблея патрабуе ад улады адмовіцца ад такой палітыкі ды аднавіць сапраўдны дыялёг з грамадзянскай супольнасьцю, спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў ды грамадзкіх актывістаў. У рэзалюцыі выказваецца падзяка міжнароднай супольнасьці за салідарнасьць і дапамогу пасьля падзеяў сьнежня 2010 году, а таксама просьба быць пасьлядоўнай у падтрымцы дэмакратычных каштоўнасьцяў беларускага грамадзства й не спыняць ціск на ўлады Беларусі.

«Сярод практычных крокаў, якія былі ўхваленыя Асамблеяй, можна адзначыць прапанову па прызначэньні спэцдакладчыка ААН па Беларусі, які быў бы дадатковым інструмэнтам для прывядзенья ў Беларусь базавых эўрапейскіх каштоўнасьцяў», — падкрэсьліў Старшыня Рабочай групы.

Трэцяя заява датычыцца сытуацыі вакол будаўніцтва беларускай АЭС і патрабуе неадкладнага спыненьня ўсіх работ і рашэньняў, зьвязаных з праектам па будаўніцтве Астравецкай АЭС.

У межах Асамблеі штораз ладзіцца Фэст грамадзкіх арганізацыяў, падчас якога абіраюцца ды ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі найлепшыя прэзэнтацыі. Сёлета пераможцамі сталі Мастоўская суполка ТБМ, інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Амарока», «Дзедзіч» і жаночая ініцыятыва «Пралеска».

Паводле словаў Сяргея Мацкевіча форум у чарговы раз пацьвердзіў неабходнасьць існаваньня такой структуры як Асамблея НДА для дапамогі ў разьвіцьці грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, калектыўнай абароны інтарэсаў грамадзкага сэктару, удасканаленьня заканадаўства, прасоўваньня канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці й канцэпцыі дачыненьняў з уладамі ды інш.

«Мы адчуваем, патрэбу правядзеньня такіх фэстаў грамадзкіх аб’яднаньняў дзеля забесьпячэньня патрэбы камунікацыі паміж актывістамі й арганізацыямі. Гэтага не хапае, бо такія мерапрыемствы часта забараняюць. Падтрымка сябраў і абмен думкамі натхняе на далейшую дзейнасьць», — падсумаваў Сяргей Мацкевіч.

Нагадаем што, папярэдняя Асамблея мусіла адбыцца 5-6 траўня 2012 году, аднак за два дні да мерапрыемства быў адменены дазвол Менгарвыканкама на правядзеньне мерапрыемства.

ДАДАТКІ:

Рэзалюцыя “Аб становішчы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”

Заява “Свабоду Бяляцкаму! Свабоду ўсім вязьням сумленьня”

Заява з нагоды будаўніцтва АЭС у Беларусі

P/S
55 фота сюжэтаў з мерапрыемства гл. тут

*

*

(Паведамленьне, рас.)

VII Ассамблея: Освободить политзаключенных. Назначить спэцдокладчика ООН по Беларуси

Такие требования содержатся в заявлениях, принятых участниками VII Ассамблеи неправительственных организаций и общественных инициатив, которая проходила 16-17 июня в Минске. Среди затронутых тем звучали также и требования прекращения репрессий против третьего сектора со стороны государства, необходимость консолидации и солидарности, ряд других тем.

Представители 170 неправительственных организаций и общественных инициатив со всей страны собрались на форум уже в седьмой раз. Делегаты и участники конгресса в течение двух дней обсуждали состояние белорусского гражданского общества, развитие региональных инициатив, ситуацию в правозащитном секторе, сотрудничество на национальном и международном уровнях.

Оглядываясь на время от момента предыдущей Ассамблеи в 2009 году, члены Правления Ассамблеи НПО отметили, что объявленная властями так называемая либерализация не улучшило ситуацию в общественном секторе: продолжается борьба организаций с Минюстом за регистрацию, со стороны правоохранительных органов происходит преследование за деятельность от имени незарегистрированной организации, ухудшаются законодательные условия деятельности. Все это не способствует развитию гражданского общества, а заставляет его бороться за своё выживание.

Вместе с тем, согласно Сергею Мацкевичу, проведение Ассамблеи является свидетельством того, что гражданское общество продолжает свою деятельность и заявляет о себе. Он отметил, что, прежде всего, актуальной является консолидация внутри представителей третьего сектора и выработка совместных действий.

Во время VII Ассамблеи была избрана новая Рабочая группа (руководящий орган Ассамблеи НГО) в составе 44 человек. Несмотря на пребывание в тюрьме, в Рабочую группу единогласно избрали Алеся Беляцкого. Председателем Рабочей группы был переизбран Сергей Мацкевич.

«После конгресса каждый раз выбирается новая Рабочая группа, и мы надеемся на новый импульс в общественного деятельности, невзирая на ​​проблемы снижения мотивации к общественной деятельности и проблемы отношений НПО и общества, которые обсуждались в течение этих двух дней. Мы надеемся, что дискуссии, которые состоялись между организациями из одной сферы интересов, дали толчок для проведения будущих совместных мероприятий», – отметил Сергей Мацкевич.

Ассамблея не проминула отреагировать на наиболее актуальные проблемы в стране. В специальном заявлении участники форума потребовали от властей немедленного и безусловного освобождения председателя ПЦ “Вясна”, член Рабочей группы Ассамблеи НГО Алеся Беляцкого и других политзаключенных, а также справедливого пересмотра по делу «бобруйских анархистов».

Резолюция “О положении гражданского общества в Беларуси” констатирует направленность действий властей на искоренение любых форм организованной гражданской активности, не контролируется государством. В связи с этим Ассамблея требует от власти отказаться от такой политики и восстановить подлинный диалог с гражданским обществом, прекратить преследование политических оппонентов и общественных активистов. В резолюции выражается благодарность международному сообществу за солидарность и помощь после событий декабря 2010 года, а также просьба быть последовательной в поддержке демократических ценностей белорусского обществе и не прекращать давление на власти Беларуси.

«Среди практических шагов, которые были одобрены Ассамблеей, можно отметить предложение по назначению спецдокладчика ООН по Беларуси, который был бы дополнительным инструментом для прывяденья в Беларусь базовых европейских ценностей», – подчеркнул Председатель Рабочей группы.

Третье заявление касается ситуации вокруг строительства белорусского АЭС и требует немедленного прекращения всех работ и решений, связанных с проектом по строительству Островецкой АЭС.

В рамках Ассамблеи каждый раз проводится Фестиваль общественных организаций, в ходе которого избираются и награждаются ценными призами лучшие презентации. В этом году победителями стали Мостовская община ТБМ, информационно-просветительская учреждение «Амарока», «Дзедзіч» и женская инициатива «Пралеска».

По словам Сергея Мацкевича форум в очередной раз подтвердил необходимость существования такой структуры как Ассамблея НПО для помощи в развитии общественных организаций и инициатив, коллективной защиты интересов общественного сектора, совершенствования законодательства, продвижения концепции развития гражданского общества, концепции отношений с властями и проч.

«Мы ощущаем, потребность проведения таких фестивалей общественных объединений для обеспечения потребности коммуникации между активистами и организациями. Этого не хватает, так как такие мероприятия часто запрещают. Поддержка членов и обмен мнениями вдохновляет на дальнейшую деятельность», – подытожил Сергей Мацкевич.

Напомним что, предыдущая Ассамблея должна была состояться 5-6 мая 2012 года, однако за два дня до мероприятия был отменен разрешение Мингорисполкома на проведение мероприятия.

ПРИЛОЖЕНИЕ:

Резолюция “О положении гражданского общества в Беларуси”

Заявление “Свободу Беляцкому! Свободу всем узникам совести”

Заявление по поводу строительства АЭС в Беларуси

P/S
55 фото сюжетов с мероприятия см. здесь

Паводле http://belngo.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Фота: Аlaksiej Lapicki j Dzianis Vasilkou

Цэтлікі: ,

One thought on “VII Асамблея: Вызваліць палітвязьняў. Прызначыць спэцдакладчыка ААН па Беларусі”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>