Не забірай жыцьцё!
2012 24/06
...
Павал Левінаў, Віцебск

Павал Левінаў падаў заяўкі на пікеты ў тры раённыя адміністрацыі. Ён хацеў правесьці свае акцыі 26 чэрвеня, у Міжнародны дзень барацьбы супраць катаваньняў.

Паводле Паўла Левінава, мэтай пікету было інфармаваньне грамадзянаў пра выкананьне Рэспублікай Беларусь Канвэнцыі супраць катаваньняў, жорсткага й зьневажальнага абыходжаньня. З Кастрычніцкай раённай адміністрацыі праваабаронца ўжо атрымаў адмову. У яшчэ дзьве адміністрацыі ён патэлефанаваў, бо за пяць дзён да акцыі, як гэта прадугледжана заканадаўствам, адказу ён так і не атрымаў.

“У Першамайскай і Чыгуначнай адміністрацыях мне сказалі, што адказы ўжо выслалі. Але іх няма. З Кастрычніцкага райвыканкаму мне напісалі, што пікет забараняюць паводле дзвюх прычынаў. Па-першае, я хацеў правесьці яго ў цэнтры гораду, у раёне плошчы Свабоды. Гэтага не дазволілі, бо вызначанае раённымі ўладамі месца – гэта парк Мазурына, практычны за мяжой Віцебску. Што там можна рабіць у будзённы дзень, для каго ладзіць пікет? Па-другое, забаранілі акцыю, бо я не прыклаў дамоваў з ЖКГ, міліцыяй і мэдыкамі на абслугоўваньне пікету. Гэта так, але я перакананы, што для правядзеньня “масавага” мерапрыемства, у якім возьме ўдзел толькі адзін чалавек, няма патрэбы заключаць дамовы ажно з трыма службамі. Да таго ж, я спраўна ўсё жыцьцё плаціў падаткі, на якія гэтыя службы і ўтрымліваюцца”, – разважае Павал Левінаў.

У заяўцы на пікет праваабаронца пералічыў захады, якія ён зробіць для забесьпячэньня грамадзкага парадку й бясьпекі падчас мерапрыемства – што ён абавязуецца “не парушаць грамадзкі парадак, не ствараць перашкодаў руху пешаходаў; наглядаць за станам свайго здароўя, пры неабходнасьці своечасова інфармаваць пра наяўныя пытаньні ўстановы аховы здароўя; не засьмечваць месца правядзеньня пікету”. Гэтыя абяцаньні раённыя ўлады не пераканалі.

Да таго ж у сваёй заяўцы праваабаронца працытаваў палажэньні артыкулу 23 Канстытуцыі, які дазваляе абмяжоўваць правы й свабоды грамадзяніна толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, – у інтарэсах аховы нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Але віцебскіх чыноўнікаў не проймеш і канстытуцыйнымі нормамі: яны лічаць, што Павел Левінаў не выканаў патрабаваньні адпаведнага рашэньня гарсавету, і таму – не дазволілі правесьці акцыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебскому правозащитнику отказали в проведении пикета

Павел Левинов подал заявки на пикеты в три районные администрации. Он хотел провести свои акции 26 июня, в Международный день борьбы против пыток.

По словам Павла Левинова, целью пикета было информирование граждан о выполнении Республикой Беларусь Конвенции против пыток, жестокого и унижающего обращения. Из Октябрьской районной администрации правозащитник уже получил отказ. В ещё две администрации он позвонил, за пять дней до акции, как это предусмотрено законодательством, ответа он так и не получил.

“В Первомайской и Железнодорожной администрациях мне сказали, что ответы уже выслали. Но их нет. Из Октябрьского райисполкома мне написали, что пикет запрещают по двум причинам. Во-первых, я хотел провести его в центре города, в районе площади Свободы. Этого не разрешили, так как определенное районными властями место – это парк Мазурино, практический за рубежом Витебска. Что там можно делать в будний день, для кого устраивать пикет? Во-вторых, запретили акцию, потому что я не приложил договоров с ЖКХ, милицией и медиками на обслуживание пикета. Это так, но я убежден, что для проведения «массового» мероприятия, в котором примет участие только один человек, нет необходимости заключать договоры с тремя службами. К тому же, я исправно всю жизнь платил налоги, на которые эти службы и содержатся”, – рассуждает Павел Левинов.

В заявке на пикет правозащитник перечислил меры, которые он сделает для обеспечения общественного порядка и безопасности во время мероприятия – что он обязуется “не нарушать общественный порядок, не создавать препятствий движению пешеходов; наблюдать за состоянием своего здоровья, при необходимости своевременно информировать об имеющихся вопросах учреждения охраны здоровья, не засорять места проведения пикета”. Эти обещания районные власти не убедили.

К тому же в своей заявке правозащитник процитировал положения статьи 23 Конституции, которая позволяет ограничивать права и свободы гражданина только в случаях, предусмотренных законом, – в интересах защиты национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц. Но витебских чиновников не проймешь и конституционными нормами: они считают, что Павел Левинов не выполнил требования соответствующего решения горсовета, и поэтому – не разрешили провести акции.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>