2012 27/06

Са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Віцэ-Прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), які адбывае зьняволеньне ў папраўчай калёніі г. Бабруйску, зьвярнуліся ягоная жонка Натальля Пінчук і Антуан Бэрнар, Генэральны дырэктар Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH).

У звароце абскарджваюцца парушэньні Рэспублікай Беларусь правоў, гарантаваных міжнароднай дамовай, падпісанай і ратыфікаванай гэтай дзяржавай – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах:

– Неправамерныя абмежаваньні права на свабоду асацыяцыяў (артыкул 22 Пакту): адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня “Вясна” ў 2007 і 2009 гадах, афіцыйнае папярэджаньне, вынесенае А. Бяляцкаму Генэральнай пракуратурай за ажыцьцяўленьне ім дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня ў 2011 годзе, а таксама прымяненьне крымінальнай адказнасьці па абвінавачваньні ў нясплаце падаткаў з сродкаў, атрыманых і выдаткаваных для легітымных мэтаў дзейнасьці Праваабарончага цэнтру “Вясна”;

– Парушэньні права на справядлівае судовае разьбіральніцтва (артыкул 14 Пакту): права на разгляд справы незалежным судом, прэзумпцыі невінаватасьці, роўнасьці й спаборнасьці бакоў, правы абвінавачанага быць судзімым у ягонай прысутнасьці;

– Парушэньне права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць (артыкул 9 Пакту) пры ўжываньні й прадаўжэньні меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту ў ходзе вытворчасьці папярэдняга расследваньня й разгляду крымінальнай справы па абвінавачваньні А. Бяляцкага ў судзе.

Разгляд Камітэтам па правах чалавека ААН справы А. Бяляцкага і праўная ацэнка заяўленых парушэньняў гэтым кантрольным міжнародным ворганам значна для ўсёй праваабарончай супольнасьці Беларусі, бо вынік разгляду справы павінен уплываць на фармаваньне практыкі (як на нацыянальным, гэтак і на міжнародным узроўні) у дачыненьні да сябраў беларускіх асацыяцыяў, наўмысна выцесьненых з праўнага поля ды пастаўленых у тыя ж умовы, што й А. Бяляцкі ды ягоная арганізацыя.

Ратыфікаваўшы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у 1992 г., Рэспубліка Беларусь прызнала кампэтэнцыю Камітэту па правах чалавека прымаць і разглядаць паведамленьні ад падлеглых ягонае юрысдыкцыі асобаў, якія сьцьвярджаюць, што яны зьяўляюцца ахвярамі парушэньня дадзенай дзяржавай-удзельніцай якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце. У адпаведнасьці з арт. 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “кожны мае права ў адпаведнасьці з міжнародна-праўнымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабодаў, калі вычарпаныя ўсе наяўныя нутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны.» У сілу прынцыпу добрасумленнасьці выкананьня міжнародных дамоваў, замацаванага ў артыкуле 26 Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дамоваў (ратыфікаваная Беларусьсю ў 1986 г.), дзяржава абавязана выконваць міжнародную дамову – Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і супрацоўнічаць зь ягоным кантрольным ворганам – Камітэтам па правах чалавека – і выконваць ягоныя рашэньні.

Камітэт па правах чалавека, афіцыйна прыняў да разгляду скаргу ад імя Алеся Бяляцкага і 19 чэрвеня 2012 г. накіраваў яе дзяржаве, якае павінна падаць інфармацыю ці свае пярэчаньні з нагоды названых у звароце фактаў на працягу шасьці месяцаў, гэта значыць да канца бягучага году.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Комитете по правам человека ООН зарегистрирована жалоба, поданная от имени Алеся Беляцкого

С жалобой в Комитет по правам человека ООН от имени Алеся Беляцкого, Председателя Правозащитного центра «Весна» и Вице-Президента Международной Федерации за права человека (FIDH), отбывающего заключение в исправительной колонии г. Бобруйска, обратились его супруга Наталья Пинчук и Антуан Бернар, Генеральный директор Международной Федерации за права человека (FIDH).

В обращении обжалуются нарушения Республикой Беларусь прав, гарантированных международным договором, подписанным и ратифицированным этим государством – Международным пактом о гражданских и политических правах:

– неправомерные ограничения права на свободу ассоциации (статья 22 Пакта): отказы в государственной регистрации общественного объединения «Весна» в 2007 и 2009 годах, официальное предупреждение, вынесенное А. Беляцкому Генеральной прокуратурой за осуществление им деятельности от имени незарегистрированного общественного объединения в 2011 году, а также применение уголовной ответственности по обвинению в неуплате налогов со средств, полученных и израсходованных для легитимных целей деятельности Правозащитного центра «Весна»;

– нарушения права на справедливое судебное разбирательство (статья 14 Пакта): права на рассмотрение дела независимым судом, презумпции невиновности, равенства и состязательности сторон, права обвиняемого быть судимым в его присутствии;

– нарушение права на свободу и личную неприкосновенность (статья 9 Пакта) при применении и продлении меры пресечения в виде заключения под стражу в ходе производства предварительного расследования и рассмотрения уголовного дела по обвинению А. Беляцкого в суде.

Рассмотрение Комитетом по правам человека ООН дела А. Беляцкого и правовая оценка заявленных нарушений этим контрольным международным органом значимо для всего правозащитного сообщества Беларуси, поскольку результат рассмотрения дела должен влиять на формирование практики (как на национальном, так и на международном уровне) в отношении членов белорусских ассоциаций, намеренно вытесненных из правового поля и поставленных в те же условия, что и А. Беляцкий и его организация.

Ратифицировав Факультативный протокол к Международному пакту о гражданских и политических правах в 1992 г., Республика Беларусь признала компетенцию Комитета по правам человека принимать и рассматривать сообщения от подлежащих его юрисдикции лиц, которые утверждают, что они являются жертвами нарушения данным государством-участником какого-либо из прав, изложенных в Пакте. В соответствии со ст. 61 Конституции Республики Беларусь «каждый вправе в соответствии с международно-правовыми актами, ратифицированными Республикой Беларусь, обращаться в международные организации с целью защиты своих прав и свобод, если исчерпаны все имеющиеся внутригосударственные средства правовой защиты.» В силу принципа добросовестности выполнения международных договоров, закрепленного в статье 26 Венской конвенции о праве международных договоров (ратифицирована Беларусью в 1986 г.), государство обязано выполнять международный договор – Международный пакт о гражданских и политических правах и сотрудничать с его контрольным органом – Комитетом по правам человека – и выполнять его решения.

Комитет по правам человека, официально приняв к рассмотрению жалобу от имени Алеся Беляцкого, 19 июня 2012 г. направил её государству, которое должно предоставить информацию или свои возражения по поводу указанных в обращении фактов в течение шести месяцев, то есть до конца текущего года.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>