2012 03/07
Сетка Дамоў Правоў Человека

Сетка Дамоў правоў чалавека

У публікацыі “Аб прымяненьні міжнародных стандартаў правоў человека пры падрыхтоўцы нацыянальнай і міжнароднай абароны (рас.)” разьмешчаны аналітычны матэрыял, які мае за мэту аказаньне экспэртнай падтрымкі адвакатам і праваабаронцам шляхам распрацоўкі й прадстаўленьня пісьмовых рэкамэндацыяў, камэнтароў адносна праўнай кваліфікацыі ды аргумэнтацыі ў дачыненьні да фактаў парушэньняў правоў чалавека. Дакумэнт прыводзіцца цалкам на расейскай мове з адпаведнымі спасылкамі па тэксьце, у тым ліку гіпэрактыўнымі ў Інтэрнэце.

Публікацыя зьмяшчае абагульнены аналіз нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносна дзеяньня міжнароднага права, агляд практыкі міжнародных ворганаў і можа служыць практычным кіраўніцтвам у працы па падрыхтоўцы зваротаў у КПЧ ААН.

Уяўляецца, што сёньня ў праваабарончай супольнасьці Беларусі надзвычай актуальнымі зьяўляюцца падобныя экспэртныя рэкамэндацыі па абароне правоў і свабодаў грамадзянаў.

INTERNATIONAL LAW IN ADVOCACY

Поўная назва дакумэнту: “О применении международных стандартов прав человека[1] при подготовке национальной и международной защиты
(на примере анализа ситуации в связи с уголовным и административным преследованием лиц, принимавших участие в несанкционированном митинге 19 декабря 2010 года в Минске, Республика Беларусь)”

Зьмест дакумэнту:

Уводзіны. Апісаньне фактаў. Унівэрсальнасьць правоў чалавека.

1. Праўныя падставы прымяненьня міжнароднага права ў нацыянальным судаводзтве і звароты ў міжнародныя ворганы

1.1. Абгрунтаваньне прымяненьня ў вытворчасьці па крымінальнай альбо адміністратыўнай справе ў Рэспубліцы Беларусь нормаў міжнароднага права

1.2. Падставы звароту ў міжнародныя ворганы за абаронай парушанага права

1.2.1. Праўная падстава для звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека

1.2.2. Умовы прымальнасьці звароту ў КПЧ.

1.3. Дастасавальнае права

2. Зьмест асобных элемэнтаў правоў МПГіПП і прыклады праўнай аргумэнтацыі пры іхнай абароне
2.1. Права на мірныя сходы
2.2. Права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць
2.3. Свабода ад катаваньняў
2.4. Права на справядлівае судовае разьбіральніцтва

_______________________________________________

Матэрыял створаны ў выніку калектыўнай працы:

Беларускіх юрыстаў [2] – праводзілі маніторынг справаў, зьвязаных з падзеямі 19 сьнежня 2010, працавалі над нормамі нацыянальнага права Рэспублікі Беларусь, прымяненьнем міжнароднага права на нацыянальным узроўні, асобнымі аспэктамі міжнароднага права правоў чалавека, а таксама ажыцьцявілі канчатковае рэдагаваньне тэксту публікацыі.

У працы над дакумэнтам прымалі ўдзел таксама міжнародныя экспэрты парва:
Андрэй Есін – юрыст сакратарыяту Эўрапейскага Суду па правах чалавека, магістар права, (Вэстфальскі унівэрсытэт св. Вільгэльма, Мюнстэр, Нямеччына).

Яўген Галашчапаў – юрыст, незалежны экспэрт, магістар міжнароднага права правоў чалавека, (Эссэкскі унівэрсытэт Калчэстару, Вялікая Брытанія), з 2004 па 2009 году быў Выканаўчым дырэктарам адзьдзяленьня праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Рэспубліцы Малдова.

Адзначаная публікацыя зьмяшчае абагульнены аналіз нацыянальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносна дзеяньня міжнароднага права, агляд практыкі міжнародных ворганаў і можа служыць практычным кіраўніцтвам у працы па падрыхтоўцы зваротаў у Камітэт ААН па правах чалавека.
____________________________________________________________________________

[1] Спасылка на праграму Сеткі Дамоў Правоў чалавека “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасьці” і на імёны арганізацыяў: Фонд Дамоў правоў чалавека (Осла, Нарвэгія, Жэнэва, Швэйцарыя), Беларускі Гэльсынскі Камітэт (Менск, Беларусь) абавязковая.

Дадзенае патрабаваньне не распаўсюджваецца на выпадкі выкарыстаньня матэрыялаў у судовай абароне.

[2] Па просьбе аўтараў іхныя імёны тут не прыводзяцца

Паводле праўнай разсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>