2012 04/07
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Пра сьмерць праваабаронцы й свайго сябра Барыса Звоскава Алесь Бяляцкі даведаўся ў дзень разьвітаньня зь ім, 19 чэрвеня. “Якраз у гэты час я, прыйшоўшы з працы, прачытаў у “Народнай Волі” гэтую трагічную навіну”, – піша палітвязень у нядаўнім лісьце з бабруйскай калёніі.

“Стала сумна й вусьцішна.

Больш за 10 гадоў мы працавалі разам на карысьць дэмакратыі й правоў чалавека. Разам плянавалі й зьдзяйсьнялі ідэю Дома правоў чалавека, разам езьдзілі на міжнародныя праваабарончыя канфэрэнцыі і сустрэчы ў Баку, Маскву і Варшаву, разам думалі, як палепшыць бясьпеку грамадзкіх актывістаў праз навучаньне і дапамогу. Мы разам клапаціліся й разьвівалі беларускую праваабарончую супольнасьць, разам працавалі над тым, каб праваабарончыя стандарты, ідэі й прынцыпы не былі чужымі для беларускага грамадзтва.

Памятаю размову з Барысам Звоскавым напачатку 2000-х гадоў, калі ён з сумам казаў, што, вось, ад актыўнай праваабарончай дзейнасьці адыйшоў і першы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Карлас Шэрман, і Васіль Быкаў прыпыніў сваё старшынства ў БГК, і Генадзь Грушавы, які за гэта браўся, некуды зьнік, а гэта ж – вядомыя асобы, дык хто ж застаецца? “Застаемся мы, – адказаў я, – і багата хто яшчэ разам з намі”. Барыс ня схібіў, не адыйшоў, не разуверыўся, хаця апошнія гады яго моцна гнула хвароба. Мы кожны па-свойму, яшчэ за саветамі, пачыналі сваё асабістае змаганьне з таталітарызмам, і мы працягвалі яго разам да апошніх дзён ягонага жыцьця.

Барыс Звоскаў быў надзейным паплечнікам, неверагодна сьціплым і сумленным чалавекам. Ягоная дакладнасьць і далікатнасьць як у вялікіх, так і ў дробных справах заўсёды дысцыплінавалі й былі прыкладам для мяне. Хаця я часам перапыняў яго, не даваў яму выказацца да канца. Ён, як старэйшы векам і мудрэйшы, ніколі не папракнуў мяне, велікадушна дараваў маю нецярплівасьць.

Барыс Звоскаў вылучаўся надзвычайнай тактоўнасьцю ды інтэлігентнасьцю. Будучы расейцам па выхаваньні, ён заўсёды прыхільна ставіўся да беларускай мовы й культуры ды, пражыўшы ў Беларусі не адзін дзесятак гадоў, лічыў Беларусь за сваю радзіму. Усе свае інтэлектуальныя здольнасьці й намаганьні, свой розум і сваю душу ён укладаў у разьвіцьцё беларускага грамадзтва. Моцна хварэючы апошнія тры гады, ён імкнуўся не абцяжарваць сваімі прыватнымі праблемамі сяброў і знаёмых. Ён знайшоў у сабе сілы перад судовым працэсам нада мною спэцыяльна зьезьдзіць у Варшаву, каб прывезьці й прадставіць на судзе дакумэнты, якія сьведчылі на маю карысьць. Ён падтрымаў мяне, выкліканы судзьдзём як сьведка, выступіў і сказаў, што доказы, вылучаныя супраць мяне абвінавачваньнем, нічога ня вартыя. У апошнія тыдні, вярнуўшыся з чарговага курсу лячэньня дадому, ён напісаў мне, як бы сьпяшаючыся, два лісты запар, папярэдзіўшы, што ён піша й дасылае іх, каб распавесьці штосьці такое, што адцягнула б мяне ад суворай рэчаіснасьці, і не чакае на іх адказу. Адказ я напісаў, аднак ня ведаю, ці пасьпеў Барыс прачытаць яго.

У нас з Барысам Звоскавым было аднолькавае захапленьне. І па-за штодзённым і найважнейшым у нашым жыцьці, па-за працаю на карысьць правоў чалавека, мы з ім любілі бясконца размаўляць пра грыбы. Ён быў заядлым грыбніком і ўвосень заўсёды імкнуўся хаця б з тыдзень адпачыць на Вілейшчыне, выбрацца ў грыбы. І калі ў яго ці ў мяне штосьці не атрымлівалася й мы прапускалі грыбны сэзон, дык гэта была тэма для бязьмерных шкадаваньняў і абмеркаваньняў.

Гавораць, што ў іншым сьвеце, калі прыйдзе наш час, мы сустрэнемся ня толькі з крэўнымі, але й з блізкімі знаёмымі. Вось жа, падаецца, што Барыс першым пайшоў разьведваць невядомыя для тых, хто жыве тут грыбныя мясьціны, па якіх некалі мы будзем хадзіць разам”.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Борис Звозсков был надежным соратником, невероятно скромным и честным человеком”

О смерти правозащитника и своего друга Бориса Звозскова Алесь Беляцкий узнал в день прощания с ним, 19 июня. “Как раз в это время я, придя с работы, прочитал в “Народной Воле” эту трагическую новость”, – пишет политзаключенный в недавнем письме из бобруйской колонии.

“Стало грустно и жутко.

Более 10 лет мы работали вместе на пользу демократии и прав человека. Вместе планировали и осуществляли идею Дома прав человека, вместе ездили на международные правозащитные конференции и встречи в Баку, Москву и Варшаву, вместе думали, как улучшить безопасность гражданских активистов через обучение и помощь. Мы вместе заботились и развивали белорусское правозащитное сообщество, вместе работали над тем, чтобы правозащитные стандарты, идеи и принципы не были чуждыми белорусскому обществу.

Помню разговор с Борисом Звозсковым начала 2000-х годов, когда он с грустью говорил, что, вот, от активной правозащитной деятельности отошёл и первый председатель Белорусского ПЕН-центра Карлос Шерман, и Василь Быков приостановил своё председательство в БХК, и Геннадий Грушевой, который за это брался, куда-то исчез, а ведь это – известные личности, так кто же остается? “Остаемся мы, – ответил я, – и много кто ещё вместе с нами”. Борис не сплошал, не отошел, не разуверился, хотя последние годы его сильно гнула болезнь. Мы каждый по-своему, ещё при советах, начинали свою борьбу с тоталитаризмом, и мы продолжали её вместе до последних дней его жизни.

Борис Звозсков был надежным соратником, невероятно скромным и честным человеком. Его точность и деликатность как в больших, так и в мелких делах всегда дисциплинировали и были примером для меня. Хотя я иногда прерывал его, не давал ему высказаться до конца. Он, как старший возрастом и более мудрый, никогда не упрекнул меня, великодушно прощал мою нетерпеливость.

Борис Звозсков отличался чрезвычайным тактом и интеллигентностью. Будучи русским по воспитанию, он всегда благосклонно относился к беларускому языку и культуре и, прожив в Беларуси не один десяток лет, считал Беларусь своей родиной. Все свои интеллектуальные способности и усилия, свой ум и свою душу он вкладывал в развитие беларуского общества. Тяжело болея последние три года, он стремился не обременять своими частными проблемами друзей и знакомых. Он нашёл в себе силы перед судебным процессом надо мной специально съездить в Варшаву, чтобы привезти и представить в суде документы, которые свидетельствовали в мою пользу. Он поддержал меня, вызванный судьёй как свидетель, выступил и сказал, что доказательства, выдвинутые против меня обвинением, ничего не стоят. В последние недели, вернувшись после очередного курса лечения домой, он написал мне, как бы торопясь, два письма подряд, предупредив, что он пишет и посылает их, чтобы рассказать что-то такое, что отвлекло бы меня от суровой действительности, и не ждёт на них ответа. Ответ я написал, однако не знаю, успел ли Борис прочитать его.

У нас с Борисом Звозсковым было одинаковое увлечение. И вне повседневности и самого важного в нашей жизни, вне труда на пользу прав человека, мы с ним любили бесконечно говорить о грибах. Он был заядлым грибником и осенью всегда стремился хотя бы с неделю отдохнуть на Вилейщине, выбраться за грибами. И если у него или у меня что-то не получалось и мы пропускали грибной сезон, так это была тема для безмерного сожаления и обсуждений.

Говорят, что в ином мире, когда придёт наше время, мы встретимся не только с родственниками, но и с близкими знакомыми. Так вот, кажется, что Борис первым пошёл разведывать неизвестные для живущих здесь грибные места, по которым когда-то мы будем ходить вместе”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on ““Барыс Звоскаў быў надзейным паплечнікам, неверагодна сьціплым і сумленным чалавекам””

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>