2012 05/07
///

Рада ААН па правах чалавека прагаласавала за ўвядзеньне мандату спэцдакладчыка па Беларусі. За такое рашэньне выступілі 22 краіны, супраць – 5, устрымаліся – 22.

У рэзалюцыі па Беларусі, прынятай 5 ліпеня на сэсыі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве, утрымліваецца заклік да беларускіх уладаў “неадкладна й безумоўна вызваліць усіх палітвязьняў”, правесьці “поўнае й транспарэнтнае разсьледваньне ўсіх паведамленьняў аб прымяненьні катаваньняў і негуманнага абыходжаньня з палітвязьнямі”, “неадкладна спыніць практыку адміністратыўных затрыманьняў прадстаўнікоў апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці, журналістаў і праваабаронцаў ды не перашкаджаць іхнаму свабоднаму перамяшчэньню, у тым ліку выезду за межы краіны”.

Дакумэнт заклікае афіцыйны Менск выканаць усе рэкамэндацыі, якія зьмяшчаюцца ў дакладзе вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сытуацыі ў Беларусі, які быў прадстаўлены ў ходзе сэсыі.

Рэзалюцыя таксама зьмяшчае заклік да беларускага ўраду аб паўнавартаснага супрацоўніцтва з спэцдакладчыкам, прадастаўленьні яму ўсёй неабходнай інфармацыі й магчымасьцяў наведаць краіну, паведамляе БелаПАН.

Супраць прыняцьця рэзалюцыі выступіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве Міхаіл Хвастоў. На яго заклік адгукнуліся Расея, Кітай, Куба, Эквадор ды Індыя, якія прагаласавалі супраць прыняцьця распрацаванай Эўразьвязам рэзалюцыі.

Чакаецца, што кандыдатура спецдакладчыка будзе ўхваленая ў верасьні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ООН назначила спецдокладчика по Беларуси

Совет ООН по правам человека проголосовал за введение мандата спецдокладчика по Беларуси. За такое решение выступили 22 страны, против — 5, воздержались — 22.

В резолюции по Беларуси, принятой 5 июля на сессии Совета ООН по правам человека в Женеве, содержится призыв к белорусским властям “немедленно и безусловно освободить всех политзаключенных”, провести “полное и транспарентное расследование всех сообщений о применении пыток и негуманном обращении с политзаключенными”, “немедленно прекратить практику административных задержаний представителей оппозиции, гражданского общества, журналистов и правозащитников и не препятствовать их свободному передвижению, в том числе выездам за пределы страны”.

Документ призывает официальный Минск выполнить все рекомендации, содержащиеся в докладе верховного комиссара ООН по правам человека о ситуации в Беларуси, который был представлен в ходе сессии.

Резолюция также содержит призыв к белорусскому правительству о полноценном сотрудничестве со спецдокладчиком, предоставлении ему всей необходимой информации и возможностей посетить страну, сообщает БелаПАН.

Против принятия резолюции выступил постоянный представитель Беларуси при ООН в Женеве Михаил Хвостов. На его призыв откликнулись Россия, Китай, Куба, Эквадор и Индия, проголосовавшие против принятия разработанной Евросоюзом резолюции.

Ожидается, что кандидатура спецдокладчика будет одобрена в сентябре.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “ААН прызначыла спэцдакладчыка па Беларусі”

  1. Беларускія ўлады абвастраюць адносіны з сусьветнай супольнасьцю, прыніжаючы ўласны народ у правах на агульнапрызнаныя нормы й стандарты права правоў чалавека, цалкам ігнаруючы ўласныя абавязкі па падпісанаму краінай Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), адпаведныя нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>