2012 05/07
...

Судзьдзя суду Салігорскага раёну Валянціна Лапіна 4 ліпеня не задаволіла скаргу актывіста Маладога Фронта Андрэя Тычыны на забарону велапрабегу. Спадзяваньні маладзёна на пэўную перадвыбарчую лібэралізацыю не апраўдаліся. (далей – правапіс першакрыніцы)

Салігорскі выканаўчы камітэт у судзе прадстаўляў начальнік юрыдычнага аддзела Аляксей Страпко. Тлумачэнні забароны велапрабегу з вуснаў маладога юрыста гучалі досыць абсурдна. Прысутны на судовым паседжанні падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка так пракамэнтаваў працэс:

- Мяне, юрыста з дваццаціпяцігадовым стажам, наўпрост шакуе прававы нігілізм адказных асобаў на дзяржаўных пасадах. Яшчэ на ўваходзе ў будынак суда маладая міліцыянтка заявіла мне, што заходзіць у суд і іншыя адміністратыўныя будынкі з сумкай забаронена нейкім законам, які “павінны ведаць усе”. А пасля ажыццявіла поўны дагляд маёй сумкі, абмацаўшы рукамі нават самыя маленькія кішэнчыкі. А тое, што адбывалася на судзе, і фарсам назваць нельга. Больш нагадвала ідыятызм.

Адной з прычынаў забароны велапрабегу, як высветлілася толькі падчас судовага паседжання, стаў перадрукаваны сайтам САЛІГОРСК.org каментар Андрэя Тычыны сайту праваабарончага цэнтра “Вясна”. Як вядома, Закон “Аб масавых мерапрыемствах” забараняе абвяшчаць месца, час і дату правядзення мерапрыемства да атрымання афіцыйнага дазволу на яго ад уладаў. У тым інтэрв’ю маладзён не называў ніякіх канкрэтных тэрмінаў ці маршрутаў правядзення велапрабегу, аднак для яго забароны чыноўнікам апынулася дастаткова публічнага агучвання інфармацыі аб факце падачы заяўкі нават “іншымі асобамі”.

Адказ спадара Страпко на пытанне адваката пра тое, хто менавіта гэтыя “іншыя асобы”, шакаваў прысутных. Выканкамаўскі юрыст заявіў літаральна наступнае:
– Гэтых асобаў ніхто ня ведае. Іх нават не змагло ўсталяваць упраўленне “К” КДБ Беларусі, але зарэгістраваныя яны на нейкіх выспах, – а потым дадаў, – Мы ўсе ведаем, што дадзены сайт (САЛІГОРСК.org – заўв.рэд.) з’яўляецца і прадстаўляе інтарэсы пэўных структураў. Прадстаўніком гэтых структураў з’яўляецца і Тычына Андрэй Уладзіміравіч.

Што гэта за структуры, прадстаўнік выканкаму не расышфраваў. Не менш абсурдна прагучала і другая прычына забароны маладафронтаўскага велапрабегу Салігорскім выканаўчым камітэтам. Абапіраючыся на той жа каментар маладзёна у інтэрнэце, чыноўнікі прыйшлі да высновы, што падчас акцыі будуць выкарыстоўвацца незарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку сцягі. У сваім інтэрв’ю Андрэй Тычына насамрэч вёў гаворку пра бел-чырвона-белую сімволіку на велапрабегу, але домыслы аб незарэгістраваных сцягах былі ўзяты з паветра.

- Сітуацыя ўвогуле дзікунская. Велапрабег за вяртанне афіцыйнага статусу бел-чырвона-беламу сцягу быў забаронены з прычыны незарэгістраванага статусу гэтага сцяга, – кажа сам маладафронтавец. – Я, канешне, асаблівых спадзеваў на справядліваць у дадзеным палітычным працэсе не ўскладаў, але пэўныя спадзевы на магчымую перадвыбарчую лібэаралізацыю ўсё ж такі меў. Як бачна, дарэмна. Цяпер вось думаю падаць заяўку на пікет у падтрымку байкота выбараў.
11 ліпеня маладзёну мусяць выдаць пастанову суда і матывацыйную частку да яе. Пасля гэтага цягам дзесяці дзён у яго будзе магчымасць абскардзіць рашэнне спадарыні Лапінай ў Менскім абласным судзе.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комментарий сайту “Весны” стал причиной запрета велопробега в Солигорске

Судья суда Солигорского района Валентина Лапина 4 июля не удовлетворила жалобу активиста Молодого Фронта Андрея Тычины на запрет велопробега. Надежды молодого человека на конкретную предвыборную либерализацию не оправдались.

Солигорский исполнительный комитет в суде представлял начальник юридического отдела Алексей Страпко. Объяснения запрета велопробега из уст молодого юриста звучали достаточно абсурдно. Присутствовавший на судебном заседании подполковник милиции в отставке Виктор Молочко так прокомментировал процесс:

Меня, юриста с двадцатипятилетним стажем, просто шокирует правовой нигилизм ответственных лиц на государственных должностях. Еще на входе в здание суда молодой милиционер заявила мне, что заходить в суд и другие административные здания с сумкой запрещено каким-то законом, “должны знать все”. А после осуществила полный досмотр моей сумки, ощупав руками даже самые маленькие карманы. А то, что происходило на суде, даже фарсом назвать нельзя. Больше напоминало идиотизм.

Одной из причин запрета велопробега, как выяснилось только в ходе судебного заседания, стал перепечатанный сайтом САЛІГОРСК.org комментарий Андрея Тычины сайту правозащитного центра «Весна». Как известно, Закон «О массовых мероприятиях» запрещает разглашать место, время и дату проведения мероприятия до получения официального разрешения на него от властей. В том интервью парень не называл никаких конкретных сроков или маршрутов проведения велопробега, однако для его запрета чиновникам оказалось достаточно публичного озвучивания информации о факте подачи заявки даже “другими лицами”.

Ответ господина Страпко на вопрос адвоката о том, кто именно эти “другие лица”, шокировал присутствующих. Исполкомовский юрист заявил буквально следующее:

– Этих людей никто не знает. Их даже не смогло установить управление “К” КГБ Беларуси, но зарегистрированы они на каких-то островах, – а потом добавил, – Мы все знаем, что данный сайт (САЛІГОРСК.org – прим.ред.) является и представляет интересы определенных структур. Представителем этих структур является и Тычина Андрей Владимирович.

Что это за структуры, представитель исполкома не расшифровал. Не менее абсурдно прозвучала и другая причина запрета молодофронтовского велопробега Солигорским исполнительным комитетом. Опираясь на тот же комментарий молодого человека в интернете, чиновники пришли к выводу, что во время акции будут использоваться незарегистрированные в установленном порядке флаги. В своем интервью Андрей Тычина на самом деле вел речь о бело-красно-белой символике на велопробеге, но домыслы о незарегистрированных флагах были взяты из воздуха.

- Ситуация вообще дикая. Велопробег за возвращение официального статуса бело-красно-белому флагу был запрещен ввиду незарегистрированного статуса этого флага, – говорит сам молодофронтовец. – Я, конечно, особых надежд на справедливость в данном политическом процессе не возлагал, но некоторые надежды на возможную предвыборную либерализацию все-таки имел. Как видно, напрасно. Теперь вот думаю подать заявку на пикет в поддержку бойкота выборов.
11 июля молодому человеку должны выдать постановление суда и мотивирующую часть к ней. После этого в течение десяти дней у него будет возможность обжаловать решение госпожи Лапиной в Минском областном суде.

Паводле www.saligorsk.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>