2012 17/07

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч

Праваабарончы цэнтар “Вясна”
Менск, 17 ліпеня 2012 г.

Заява

Праваабарончы цэнтер “Вясна” патрабуе неадкладнага й безумоўнага вызваленьня Зьміцера Дашкевіча

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, адміністрацыя папраўчай калёніі № 13 г.Глыбокае, у якой зараз адбывае пакараньне Зьміцер Дашкевіч, перадала матэрыялы ў Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь для правядзеньня праверкі на прадмет магчымага ўзбуджэньня крымінальнай справы па ч.1 арт. 411 КК Рэспублікі Беларусь (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). З моманту асуджэньня ў сакавіку 2011 г. Зьміцер Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся ціску з боку адміністрацыяў папраўчых установаў, у якіх ён адбываў пакараньне: накіроўваўся на працяглыя тэрміны ў штрафны ізалятар і памяшканьне камэрнага тыпу. Зьміцеру Дашкевічу пагражае да аднаго году пазбаўленьня волі.

Зьміцер Дашкевіч быў узяты пад варту 18 сьнежняе 2010 г. і асуджаны 24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёну г.Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да двух гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Праваабарончы цэнтар “Вясна” расцэньвае асуджэньне Зьміцера Дашкевіча як палітычна матываванае. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Зьміцера Дашкевіча вязьнем сумленьня.

Варта нагадаць, што ў 2006 г. ён быў асуджаны па арт. 193.1 КК (арганізацыя дзейнасьці аб’яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўную рэгістрацыю, ці ўдзел у ёй) да аднаго году й шасьці месяцаў пазбаўленьня волі. Падчас адбыцьця пакараньня ў папраўчай калёніі г. Шклова Зьміцер Дашкевіч быў паўторна прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па арт. 402 КК Рэспублікі Беларусь (адмова ці ўхіленьне сьведкі ад дачы паказаньняў) і асуджаны да штрафу ў памеры 60 базавых адзінак. Суд быў закрытым і праходзіў на тэрыторыі папраўчай установы. Гэтыя працэсы былі расцэненыя беларускай і міжнароднай праваабарончай супольнасьцю як палітычна матываваныя.

У сувязі з пагрозай новага крымінальнага перасьледу Зьміцера Дашкевіча Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвяртаецца да беларускай і міжнароднай правабарончай супольнасьці з заклікам распачыць кампаніі салідарнасьці са Зьміцерам Дашкевічам, выказвае свой пратэст і ў чарговы раз патрабуе ад уладаў Беларусі:

Спыніць перасьлед і ціск на асуджанага Зьміцера Дашкевіча, у тым ліку спробы далейшай ягонай ізаляцыі праз выкарыстаньне арт. 411 КК Рэспублікі Беларусь.
Неадкладна й безумоўна вызваліць вязьня сумленьня й прыняць захады па ягонай рэабілітацыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитный центр «Вясна» требует немедленного и безусловного освобождения Дмитрия Дашкевича

Правозащитный центр “Вясна”
Минск, 17 июля 2012

Заявление

Правозащитный центр «Вясна» требует немедленного и безусловного освобождения Дмитрия Дашкевича

Как стало известно Правозащитному центру «Вясна», администрация исправительной колонии № 13 г. Глубокое, в которой сейчас отбывает наказание Дмитрий Дашкевич, передала материалы в Следственный комитет Республики Беларусь для проведения проверки на предмет возможного возбуждения уголовного дела по ч.1 ст. 411 УК Республики Беларусь (злостное неподчинение требованиям администрации исправительного учреждения). С момента осуждения в марте 2011 г. Дмитрий Дашкевич неоднократно подвергался давлению со стороны администраций исправительных учреждений, в которых он отбывал наказание: направлялся на длительные сроки в штрафной изолятор и помещение камерного типа. Дмитрию Дашкевичу грозит до одного года лишения свободы.

Дмитрий Дашкевич был взят под стражу 18 декабря 2010 г. и осужден 24 марта 2011 г. судом Московского района г.Минска по ч. 2 ст. 339 УК (злостное хулиганство) к двум годам лишения свободы в условиях общего режима.

Правозащитный центр «Вясна» расценивает осуждение Дмитрия Дашкевича как политически мотивированное. Международная правозащитная организация Amnesty International признала Дмитрия Дашкевича узником совести.

Стоит напомнить, что в 2006 г. он был осужден по ст. 193.1 УК (организация деятельности объединения, фонда или религиозной организации, которая не прошла государственную регистрацию, или участие в ней) к одному году и шести месяцам лишения свободы. Во время отбывания наказания в исправительной колонии г. Шклова дмитрий Дашкевич был повторно привлечен к уголовной ответственности по ст. 402 УК Республики Беларусь (отказ или уклонение свидетеля от дачи показаний) и осужден к штрафу в размере 60 базовых единиц.
Суд был закрытым и проходил на территории исправительного учреждения. Эти процессы были расценены белорусской и международной правозащитной общественностью как политически мотивированные.

В связи с угрозой нового уголовного преследования Дмитрия Дашкевича Правозащитный центр «Вясна» обращается к белорусской и международной правозащитной общественности с призывом начать кампанию солидарности с
Дмитрием Дашкевичем, выражает свой протест и в очередной раз требует от властей Беларуси:

1. Прекратить преследование и давление на осужденного Дмитрия Дашкевича, в том числе попытки дальнейшей его изоляции с использованием ст. 411 УК Республики Беларусь.

2. Немедленно и безусловно освободить узника совести и принять меры по его реабилитации.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

2 thoughts on “Праваабарончы цэнтар “Вясна” патрабуе неадкладнага й безумоўнага вызваленьня Зьміцера Дашкевіча”

  1. Ales` says:

    Там, дзе сыстэматычна й жорстка ПАДАЎЛЯЕЦЦА ПРАВА на свабоду асацыяцыяў і свабоду сумленьня (свабоду мірных сходаў ды безперашкодны распаўсюд інфармацыі …), пры гэтым існуюць ПАЛІТВЯЗЬНІ й працягваюцца рэпрэсыі з “выкручваньнем рук” грамадзкай супольнасьці … – там безумоўна АДСУТНІЧАЕ палітычная воля да асэнсаваньня памылак і зьдзяйсьненьня РЭАЛЬНЫХ крокаў да паляпшэньня становішча ў краіне!!! У такой сытуацыі абсалютна відавочна, што ня можа існаваць НАЛЕЖНЫХ УМОВАЎ для любых свабодных і транспарэнтных выбараў, а не тое, што “БЕЗДАКОРНЫХхх”, як пра гэта ПУБЛІЧНА заяўляюць іхныя высокапастаўленыя арганізатары…

  2. AL says:

    Усё, што ад ЛУКАвага – звычайная нізкапробная ХЛУСьня, якая няўзброеным вокам бачная ТУТ і ЦЯПЕР, без аніякага спэцыяльнага БІНОКЛЯ й тым больш МІКРАСКОПУ…!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>