2012 21/07

А.Паплаўны й Л.Судаленка, Гомель

21 ліпеня гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Заяўнікі лічаць, што іх права на свабоду мірных сходаў і на выказванmне меркаванmняў, якія прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя беларускімі ўладамі.

4 жніўня мінулага года ў дзень арышту кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, вядомага ва ўсім сьвеце праваабаронцы Алеся Бяляцкага праваабаронцы з мэтай звароту ўвагі грамадзкасьці на палітычны арышт і зьмяшчэньне пад варту свайго калегі зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне ў абласным цэнтры сэрыі пікетаў. Гарадзкія ўлады масавае мерапрыемства не дазволілі. Усе суды – раённы, абласны, Вярхоўны, дзе абскардзілі гэтае рашэньне праваабаронцы, сталі на бок уладаў.

У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН заяўнікі зьвяртаюць увагу, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, а за правядзеньне мірных сходаў грамадзяне, згодна з рашэньнем гарвыканкаму, павінны яшчэ й заплаціць – міліцыі, хуткай дапамозе й камунальным службам. Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка лічаць, што Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы, паколькі нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» утрымлівае двухсэнсоўныя й расплывістыя нормы, якія могуць трактавацца й тлумачацца па-рознаму.

– У тым выпадку, калі б мы прытрымліваліся літары нацыянальнага закону аб мірных сходах, а таксама сталі выконваць рашэньне мясцовых уладаў аб правядзеньні мірных сходаў грамадзянаў у адзіным месцы, якое вызначанае сталым месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Гомелі, правядзеньне плянаваных з нашага боку мірных сходаў губляла б ўсялякі сэнс, паколькі асноўнай іхнай мэтай зьяўляўся зьвяртаньне ўвагі грамадзкасьці на палітычны арышт вядомага ў Беларусі праваабаронцы, што на ўскрайне гораду ў малалюдным мікрараёне губляе ўсялякі разумны сэнс, – заявіў Леанід Судаленка.

– Мы разлічваем, што скарга будзе зарэгістраваная ў ААН да 4 жніўня бягучага году. Такім чынам, у гадавіну арышту нашага калегі Алеся Бяляцкага мы яшчэ раз нагадаем міжнароднай супольнасьці аб палітычных перасьледах, аб фактычным «табу» на выказваньне свайго меркаваньня й на мірныя сходы грамадзянаў у Беларусі, – падвёў рысу Анатоль Паплаўны.

Праваабаронцы просяць Камітэт ААН не толькі зафіксаваць факт парушэньня іхных правоў з боку дзяржавы, але таксама рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці нацыянальнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасьць з міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Нагадаем, 10 ліпеня ў Гомельскі гарвыканкам пададзеная заяўка на правядзеньне 4 жніўня пікету ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Калектыўную заяўку падпісалі Анатоль Паплаўны, Леанід Судаленка і былы мэр гораду Сьвятлана Гальдадэ.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские правозащитники жалуются в ООН на запрет пикетов в поддержку Алеся Беляцкого

21 июля гомельские правозащитники Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко направили жалобу в Комитет по правам человека ООН. Заявители считают, что их право на свободу мирных собраний и на выражение мнений, которые предусмотрены статьями 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, были нарушены белорусскими властями.

4 августа прошлого года в день ареста руководителя правозащитного центра “Весна”, известного во всем мире правозащитника Алеся Беляцкого правозащитники с целью обращения внимания общественности на политический арест и помещение под стражу своего коллеги обратились в Гомельский горисполком за разрешением на проведение в областном центре серии пикетов. Городские власти массовое мероприятие не разрешили. Все суды – районный, областной, Верховный, где обжаловали это решение правозащитники, стали на сторону властей.

В жалобе в Комитет по правам человека ООН заявители обращают внимание, что в почти 500-тысячном городе Гомеле власти определили только одно место для проведения пикетов и митингов, а за проведение мирных собраний граждане, согласно решению горисполкома, должны ещё и заплатить – милиции, скорой помощи и коммунальным службам. Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко считают, что Беларусь не выполняет свои международные обязательства, поскольку национальный закон «О массовых мероприятиях» содержит двусмысленные и расплывчатые нормы, которые могут трактоваться и трактуются по-разному.

– В том случае, если бы мы следовали букве национального закона о мирных собраниях, а также стали выполнять решение местных властей о проведении мирных собраний граждан в единственном месте, которое определено постоянным местом проведения массовых мероприятий в городе Гомеле, проведение планируемых с нашей стороны мирных собраний теряло бы всякий смысл, поскольку основной их целью являлся обращение внимания общественности на политический арест известного в Беларуси правозащитника, что на окраине города в малолюдном микрорайоне теряет всякий здравый смысл, – заявил нашему сайту Леонид Судаленко.

– Мы рассчитываем, что жалоба будет зарегистрирована в ООН до 4 августа текущего года. Таким образом, в годовщину ареста нашего коллеги Алеся Беляцкого мы ещё раз напомним международному сообществу о политических преследованиях, о фактическом «табу» на выражение своего мнения и на мирные собрания граждан в Беларуси, – подвел черту Анатолий Поплавный.

Правозащитники просят Комитет ООН не только установить факт нарушения их прав со стороны государства, но также рекомендовать белорусскому правительству привести национальное законодательство о массовых мероприятиях в соответствие с международными обязательствами.

Напомним, 10 июля в Гомельский горисполком подана заявка на проведение 4 августа пикета в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого. Коллективную заявку подписали Анатолий Поплавный, Леонид Судаленко и бывший мэр города Светлана Гольдаде.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , , , ,

2 thoughts on “Гомельскія праваабаронцы скардзяцца ў ААН на забарону пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>