2012 30/07
У Жодзінскім судзе

У Жодзінскім судзе

Сёньня, 30.07.2012, Аляксей Лапіцкі непасрэдна занёс і зарэгістраваў у выканкаме новую заяву, у якой пастаўлены пытаньні да кіраўніцтва города, якое чарговы раз прадказальна забараніла замоўленае на 04 жніўня пікетаваньне ў падтрымку палітвязняў і пазбаўленага свабоды праваабаронцы, Алеся Бяляцкага.

У заяве адзначаецца, што матывацыя забароны тым, што “пададзеныя дакумэнты не адпавядаюць патрабаваньням арт. 6 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»” з прыпіскай аб тым, што “забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі, а таксама мэдычнага абслугоўваньня ўдзельнікаў пікетаваньня ў часе правядзеньня масавага мерапрыемства павінна ажыцьцяўляцца ворганамі нутраных справаў і установай аховы здароўя насельніцтва” – незразумелая.

Праваабронцы тлумачыць падпісаўшаму забарону намесьніку старшыні выканкаму па ідэалёгіі Юрыю Шараму, што “ў сваіх пісьмовых гарантыях да заяўкі на правядзеньне … малога пікетаваньня (колькасьцю 1-2 асобы, верагодна да 10 максымум)” заяўнікі адзначылі як яны з свайго боку “будуць выконваць уласныя абавязкі ў якасьці арганізатараў і ўдзельнікаў гэтага мірнага мерапрыемства, а таксама прапанавалі выканкаму й адпаведным, каардынуемым ім установам, выканаць сваю частку абавязкаў згодна Канстытуцыі (арт. 33 і арт. 35) і Міжнароднага Пакту (МПГіПП, арт. 19 і арт. 21) па гарантыях забесьпячэньня й аховы правоў і свабодаў” заяўнікоў і “падтрыманьня правапарадку ў часе правядзеньня мерапрыемства, калі яно будзе належным чынам дазволенае”.

Заяўнікі ў сваім звароце адзначаюць, што “ў мінулым судовым разьбіральніцтве” па падобнай праблеме “cудом выяўлены й вызначаныя ўмовы, пры якіх дадзеныя ўстановы аховы правапарадку й здароўя могуць рэагаваць на наўпростыя да іх звароты грамадзянаў”. Так “для таго, каб дадзеныя дзяржустановы выканалі свае непасрэдныя функцыі абавязковай і цалкам дастатковай умоваю зьяўляецца, як мінімум, дазвол правядзеньня мерапрыемства з боку выканкаму.”

У такіх умовах праваабаронцы прапануюць кіраўніцтву Жодзінскага выканкаму усё ж падумаць і “адмяніць сваё рашэньне”, “задаволіць пададзеную заяўку на правядзеньне мірнага мерапрыемства ў адзначаны ў ёй дзень, час, у тым жа самым фармаце.”

Аляксей Лапіцкі, сустрэча ў амбудсмэнаў, Вільня

Аляксей Лапіцкі, сустрэча ў амбудсмэнаў, Вільня

Адначасна сёньня ж, Аляксей Лапіцкі зарэгістраваў у Жодзінскім судзе скаргу на неправамерныя дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага выканкаму, якімі парушаюцца Канстытуцыйна гарантаваныя грамадзянам Беларусі правы на свабоду перакананьняў, безперашкодны распаўсюд інфармацыі й правядзеньне мірных сходаў.

Скаргу прынялі й зарэгістравалі ў канцэлярыі суда.

У сувязі з ростам базавай велічыні з 35 тыс. да 100 тыс. BYR, сёньня для падачы скаргі на неправамерныя дзеяньні службовых асобаў, абавязаны “разкашэліцца” менавіта на такую суму беларускіх рублёў.

Але ці гарантуе беларускі суд сёньня належную абарону правоў і свабодаў грамадзянаў?

P/S

Фота: А.Лапіцкага – кансультантка суду вызначае памер дзяржпошліны, неабходны для аплаты пры падачы скаргі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жодино: правозащитники напомнили властям о Конституции и обратились в суд c жалобой

Сегодня, 30.07.2012, Алексей Лапицкий непосредственно занёс и зарегистрировал в исполкоме новое заявление, в котором поставлены вопросы к руководству города, которое в очередной раз предсказуемо запретило заявленное на 4 августа пикетирование в поддержку политзаключенных и лишённого свободы правозащитника, Алеся Беляцкого.

В заявлении отмечается, что мотивация запрета тем, что “представленные документы не соответствуют требованиям ст. 6 Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь»” с припиской о том, что “обеспечение общественного порядка и безопасности, а также медицинского обслуживания участников пикетирования во время проведения массового мероприятия должно осуществляться органами внутренних дел и учреждением здравоохранения населения” – непонятна.

Правозащитники объясняют подписавшему запрет заместителю председателя исполкома по идеологии Юрию Шарому, что “в своих письменных гарантиях к заявке на проведение … малого пикетирования (численностью 1-2 лица, вероятно до 10 максимум)” заявители “отметили как они со своей стороны будут выполнять собственные обязанности в качестве организаторов и участников этого мирного мероприятия, а также предложиди исполкому и соответствующим, координируемым им учреждениям, выполнить свою часть обязательств согласно Конституции (ст. 33 и ст. 35) и Международного Пакта (МПГиПП, ст. 19 и ст. 21 ) по гарантиям обеспечения и охраны прав и свобод заявителей и для поддержания правопорядка во время проведения мероприятия, если оно будет должным образом разрешено”.

Заявители в своём обращении отмечают, что “в прошлом судебном разбирательстве” по токой же проблеме “cудом выявлены и определены условия, при которых данные учреждения охраны правопорядка и здоровья могут реагировать на прямые к ним обращения граждан”. Так “для того, чтобы данные госучреждения выполнили свои непосредственные функции обязательной и совершенно достаточным условием является, как минимум, разрешение проведения мероприятия со стороны исполкома.”

В таких условиях правозащитники предлагают руководству Жодинского исполкома всё же подумать и “отменить своё решение”, “удовлетворить поданную заявку на проведение мирного мероприятия в указанные в ней день, время, в том же самом формате.”

Одновременно сегодня же, Алексей Лапицкий зарегистрировал в Жодинском суде жалобу на неправомерные действия должностных лиц Жодинского исполкома, которыми нарушаются Конституционно гарантированные гражданам Беларуси права на свободу убеждений, беспрепятственное распространение информации и проведение мирных собраний.

Жалобу приняли и зарегистрировали в канцелярии суда.

В связи с ростом базовой величины с 35 тыс. до 100 тыс. BYR, сегодня для подачи жалобы на неправомерные действия должностных лиц, обязаны “раскошелится” именно на такую ​​сумму белорусских рублей.

Но гарантирует ли белорусский суд сегодня надлежащую защиту прав и свобод граждан?

Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал.

P/S

Фото: A.Лапицкого – консультантка суда определяет размер госпошлины, необходимый для оплаты при подаче жалобы.