4 жніўня 2012 году будзе адзначацца Міжнародны Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю й праваабарончым рухам Беларусі, абвешчаны міжнароднай грамадзкасьцю.
У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтар “Вясна” зьвяртаецца да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацыяў, з заклікам правесьці ў гэты дзень акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім – старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі за актыўню праваабарончую дзейнасьць.
Прапануем тэкст пэтыцыі да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем неадкладнага й безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага ды ўсіх палітвязьняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах, а таксама спыненьня ціску на праваабарончыя й грамадзкія арганізацыі краіны. Вы можаце падпісаць гэтую пэтыцыю й перадаць яе ў амбасаду Беларусі ў Вашай краіне ці даслаць у Адміністрацыю Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь
Аляксандру Лукашэнку
220016, г.Менск, вул. К. Марксу, 38
Рэспубліка Беларусь
Пэтыцыя
4 жніўня 2011 г. быў арыштаваны, а затым пазбаўлены волі на чатыры з паловай гады вядомы ў Беларусі й па-за ейнымі межамі праваабаронца Алесь Бяляцкі – віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Мы лічым асуджэньне праваабаронцы незаконным, зьвязаным зь ягонай праваабарончай дзейнасьцю. Арышт Алеся стаў вынікам шматгадовай, мэтаскіраванай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненьні да праваабрончых і грамадзкіх арганізацыяў краіны: пазбаўленьня ў судовым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, стварэньня перашкодаў, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, у рэгістрацыі НДА, наяўнасьці крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, фактычнай забароны й крыміналізацыі замежнай фінансавай дапамогі.
Мы, прадстаўнікі беларускай і міжнароднай супольнасьці, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага й безумоўнага вызваленьня віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх вязьняў сумленьня, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і перасьлед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці краіны й праваабаронцаў, а таксама прывесьці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Поддержите Алеся Беляцкого 4 августа!
4 августа 2012 года будет отмечаться Международный День солидарности с гражданским обществом и правозащитным движением Беларуси, объявленный международной общественностью.
В связи с этим Правозащитный центр «Весна» обращается к коллегам, представителям международных и белорусских правозащитных организаций, с призывом провести в этот день акции солидарности с Алесем Беляцким – председателем Правозащитного центра «Весна» и вице-президентом Международной федерации за права человека (FIDH), который был арестован 4 августа 2011 года и приговорен к четырем с половиной годам лишения свободы за активную правозащитную деятельность.
Предлагаем текст петиции к властям Беларуси с требованием немедленного и безусловного освобождения Алеся Беляцкого и всех политзаключенных, которые до сих пор находятся в тюрьмах, а также прекращения давления на правозащитные и общественные организации страны. Вы можете подписать эту петицию и передать ее в посольство Беларуси в Вашей стране или отправить в Администрацию Президента Республики Беларусь.
Президенту Республики Беларусь
Александру Лукашенко
220016, г.Минск, ул. К. Маркса, 38
Республика Беларусь
Петиция
4 августа 2011 года был арестован, а затем лишен свободы на четыре с половиной года известный в Беларуси и за ее пределами правозащитник Алесь Беляцкий – вице-президент Международной федерации за права человека (FIDH) и председатель Правозащитного центра «Весна».
Мы считаем осуждение правозащитника незаконным, связанным с его правозащитной деятельностью. Арест Алеся стал результатом многолетней, целенаправленной политики белорусских властей в отношении правозащитных и общественных организаций страны: лишения в судебном порядке государственной регистрации, создания препятствий, в том числе на законодательном уровне, в регистрации НПО, наличия уголовной ответственности за деятельность от имени незарегистрированных организаций, фактического запрета и криминализации иностранной финансовой помощи.
Мы, представители белорусского и международного сообщества, требуем от властей Беларуси немедленного и безусловного освобождения вице-президента Международной Федерации за права человека, председателя Правозащитного центра “Вясна” Алеся Беляцкого, а также всех узников совести, которые до сих пор находятся в тюрьмах Беларуси.
Мы требуем от властей Беларуси прекратить давление и преследование представителей гражданского общества страны и правозащитников, а также привести законодательство Беларуси в соответствие с международными стандартами в области защиты прав человека.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info
Фота: Аляксей Лапіцкі
Цэтлікі: звароты, крымінальная справа Алеся Бяляцкага