Не забірай жыцьцё!
2012 07/08
Андрэй Стрыжак, Гомель

Андрэй Стрыжак, Рэчыца

У Рэчыцкім раённым судзе разгледжана скарга прафсаюзнага актывіста Андрэя Стрыжака на рашэньне мясцовых уладаў забараніць правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных прафсаюзаў. Суд пакінуў у сіле рашэньне Рэчыцкага райвыканкаму й адмовіўся задавальняць скаргу прафсаюзьніка.

– Раённыя ўлады спасылаюцца на тое, што я не аплаціў загадзя паслугі міліцыі, мэдработнікаў, камунальнікаў ды іншых службаў, якія будуць працаваць на мерапрыемстве. Пра абсурднасьць патрабаваньня аплаты паслугаў гэтых службаў ужо гаварылася ня раз. Рэалізацыя правоў грамадзянаў, закладзеных у Канстытуцыі, ня можа быць платнай паслугай, але калі дзяржаве ўжо так хочацца ўзяць за гэта грошы, дык няхай робіць падатковы вылік, бо я як падаткаплацельшчык ужо аплаціў паслугі па ахове майго здароўя й бясьпекі пры выплаце падаходнага падатку.

У дадзены момант я знаходжуся ў камандзіроўцы за мяжою, і я прасіў суд дапусьціць у працэс, у якасьці майго прадстаўніка, праўнага інспэктара нашага прафсаюзу – Леаніда Судаленку. Права мець прадстаўніка замацаванае ў арт.62 Канстытуцыі, аднак суд праігнараваў закон прамога дзеяньня ды, спаслаўшысь на артыкул Працэсуальнага кодэксу, адхіліў майго прадстаўніка. Такім чынам, мая пазыцыя ў судзе агучана не была.

Прафсаюзны лідар плянуе зьвярнуцца з касацыйнай скаргаю на рашэньне Рэчыцкага раённага суда ў вышэйстаячы суд.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Андрей Стрижак: «Реализация прав граждан, заложенных в Конституции, не может быть платной услугой”

В Речицком районном суде рассмотрена жалоба профсоюзного активиста Андрея Стрижака на решение местных властей запретить проведение пикета в поддержку независимых профсоюзов. Суд оставил в силе решение Речицкого райисполкома и отказался удовлетворять жалобу профсоюзники.

– Районные власти ссылаются на то, что я не оплатил заранее услуги милиции, медработников, коммунальщиков и других служб, которые будут работать на мероприятии. Об абсурдность требования оплаты услуг этих служб уже говорилось не раз. Реализация прав граждан, заложенных в Конституции, не может быть платной услугой, но когда государству уже так хочется взять за это деньги, то пусть делает налоговый вычет, потому что я как налогоплательщик уже оплатил услуги по охране моего здоровья и безопасности при уплате подоходного налога.

В данный момент я нахожусь в командировке за границей, и я просил суд допустить в процесс, в качестве моего представителя, правового инспектора нашего профсоюза – Леонида Судаленко. Право иметь представителя закреплено в ст.62 Конституции, однако суд проигнорировал закон прямого действия и, сославшись на статью Процессуального кодекса, отклонил моего представителя. Таким образом, моя позиция в суде озвучена не была.

Профсоюзный лидер планирует обратиться с кассационной жалобой на решение Речицкого районного суда в вышестоящий суд.

Паводле праўнай разсылкі й gomelspring.org,
Алесь ЛЕТА,
by.prava-by.info

One thought on “Андрэй Стрыжак: “Рэалізацыя правоў грамадзянаў, закладзеных у Канстытуцыі, ня можа быць платнай паслугай””

  1. Alеs` says:

    !!! … Камэрцыялізацыя праўнае сфэры – навогул ёсьць паказчыкам найвышэйшай скарумпаванасьці й зрошчваньня ўсіх галінаў улады ў адзіную крымінальную “вэртыкаль” у краіне. Гэта сапраўднае злачынства, якое нагадвае “дзяржаўны рэкет” з пазыцыі тых, хто маючы ўладныя паўнамоцтвы й адпаведны службовы стан павінен наадварот ахоўваць і гарантаваць рэалізацыю грамадзянамі іхных канстытуцыйных правоў і свабодаў

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>