Не забірай жыцьцё!
2012 17/08
Аляксей Лапіцкі, 16.08.2012 ля Жодзінскага суда

Аляксей Лапіцкі, 16.08.2012 ля Жодзінскага суда

16 жніўня ў Жодзінскім судзе адбылася амаль 2 гадзінная размова па скарзе праваабаронцаў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, на дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага выканаму, якія забаранілі замоўленае на 04 жніўня пікетаваньне ў падтрымку зьняволенага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ды ўсіх іншых палітвязьняў у краіне.

У часе сустрэчы, якую вёў судзьдзя Жодзінскага суду Грынкевіч, бакі выказалі свае пазыцыі, далучылі дадатковыя дакумэнты, высьветлілі невядомыя абставіны справы (гл. дадаткі). У ходзе абмеркаваньня было вырашана правесьці наступнае судове паседжаньне 27 жніўня ў 14-30, на якое запрасіць для дачы паказаньняў кіраўніка Жодзінскага ГАЎС А.Чынкіна, а таксама запрасіць для вывучэньня ў судзе дакумэнты, адносна верагоднай платнай дзейнасьці Жодзінскага ГАЎС па ахове грамадзкага парадку й ахове грамадзянаў, якія ў адпаведнасьці з арт. 33 і арт. 35 Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь рэалізуюць свае правы на свабоду слова, сумленьня й перакананьняў, а таксама мірныя сходы. Аляксеем Лапіцкім запрошаныя адпаведныя прэйскуранты коштаў дадзенай праваахоўнай дзяржустановы на ахову правядзеньня масавых некамэрцыйных мерапрыемстваў грамадзянаў з улікам верагодных разнастайных фарматаў масавых мерапрыемстваў, іхных маштабаў, грамадзкага ды сацыяльнага статусу заяўнікоў.

На паседжаньні, прадстаўніца выканкаму Вольга Вэргель прызнала, што заяўка на пікетаваньне, пададзеная ад праваабаронцаў трапіла ў выканкам сваечасова й аформлена належным па законе чынам. Яна паведаміла таксама, што наконт замоўленага пікетаваньня выканкам рабіў узгадненьне з кіраўніцтвам Жодзінскага ГАЎС і атрымаў ад яго адмоўны адказ.

Нагадаем, што заяўленае праваабаронцамі на 04 жніўня пікетаваньне было забароненае з спаслыкай на тое, што «забесьпячэньне грамадзкага парадку й бясьпекі, а таксама мэдычнага абслугоўваньня ўдзельнікаў пікетаваньня ў час правядзеньня масавага мерапрыемства павінны ажыцьцяўляцца ворганамі нутраных справаў ды ўстановаю аховы здароўя насельніцтва».

Аляксей Лапіцкі, які прысутнічаў з боку заяўнікоў у Жодзінскім гарадзкім судзе, засяродзіў увагу судзьдзі на тым, што арганізатар як раз і прасіў выканкам дазволіць замоўленае мерапрыемства, а таксама зьвярнуцца ў Жодзінскі ГАЎС для забесьпячэньня бясьпекі ягоных удзельнікаў і зьдзяйсьненьня сустрэчных крокаў па захаваньні правапарадку ўчасе мерапрыемства. Дадзеная прозьба грунтавалася на тым, што Жодзінскі суд ужо рабіў запыты ў ГАЎС і атрымаў тлумачэньні аб тым, што без дазволу з выканкаму на мерапрыемства ў горадзе міліцыя ня можа зьдзяйсьняць наконт яго аніякіх сустрэчных дзеяньняў, кантактаў ці дамоваў з заяўнікамі.

Як бачна з адказу начальніка міліцыі, ён проста адмовіўся выконваць свае функцыі па ахове грамадзкага парадку й бясьпецы ў часе замоўленага ў горадзе праваабаронцамі мерапрыемства. Замест гэтага пасьля забароны пікетаваньня Жодзінскі ГАЎС накіраваў на плянаванае месца ягонага правядзеньня некалькі нарадаў міліцыі, машыны, якія безпадстаўна затрымлівалі мінакоў у горадзе, чым парушалі грамадзянскія правы й спакой грамадзянаў.

ДАДАТКІ:

1) адказ начальніка Жодзінскага ГАЎС А.Чынкіна на зварот выканкаму адносна замоўленага пікетаваньня
2) Распараджэньне аб забароне пікетаваньня старшыні Жодзінскага выканкаму М.Амельянчука

...

Адказ начальніка Жодзінскага ГАўС А.Чынкіна на зварот выканкаму адносна замоўленага пікетаваньня

Распараджэньне старшыні Жодзінскага выканкаму М.Амельянчука

Распараджэньне аб забароне пікетаваньня старшыні Жодзінскага выканкаму М.Амельянчука

Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , , ,

4 thoughts on “Сустрэча ў судзе па скарзе на забарону пікетаваньня за “Свабоду Алесю Бяляцкаму!””

  1. Уражаньне, што ўся Беларусь у нас зараз, як адзіны суцэльны ГУЛАГ … Казарма … – адны пагоны й фуражкі вырашаюць усё…, а галовы й сэрцы – дзе?! Дзе наш дом, наша дзяржава, дзе тут МАЯ КРАІНА!?

  2. Alеs` says:

    Сапраўды, цікавыя абставіны высьветліліся па забароне мірнага пікетаваньня ў Жодзіне… Аказваецца міліцыя сама абірае, каго з грамадзянаў яна будзе ахоўваць, а каго – не (!?). Менавіта НАЧАЛЬНІК міліцыі ў жодзінскай гісторыі выглядае галоўнакамандуючым.

  3. Sveta Kurs says:

    У такім выпадку я заўжды думаю – значыць, і я магу выбіраць, плаціць мне падаткі на ўтрыманьне гэтае ўсяе хэўры ці не. І я такі выбіраю – ні капейкі

  4. Тут – амаль пра гэта! Напрыканцы, малады ўдзельнік “пэрфомансу ля фантану ў Вільні” кажа … адразу, зходу … – дае парады, што трэ рабіць беларусам, каб спыніць зьдзекі … http://youtu.be/sCApL71FS6E

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>