2012 22/08
Aylh'

Андрэй Стрыжак, Гомель

22-га жніўня ў маці прафсаюзнага актывіста Андрэя Стрыжака, паспрабавалі ўзяць адбіткі пальцаў.

«Малады чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам крымінальнага вышуку, прыйшоў да нас дадому і паспрабаваў зьняць адбіткі пальцаў. Ён казаў, што гэта абавязковая працэдура й казаў, што я ў нейкіх сьпісах. Я адмовілася, таму што мне не прадставілі ніякіх дакумэнтаў, у якіх было б напісана, што я павінна здаць адбіткі, да таго ж супрацоўнік не прадставіўся. І, навогул, сытуацыя здалася мне абсурднай і дзіўнай» – распавяла Тацяна Стрыжак, маці актывіста, інвалід другой групы.

На спробы распытаць пра тое, для чаго праводзіцца дактыляскапіяваньне, малады чалавек замяўся і змог адказаць толькі тое, што ён малады спэцыяліст і нічога асабліва сказаць ня можа. Таксама ён сказаў, што ўжо ўзяў адбіткі пальцаў у некалькіх чалавек.

«Ня ведаю, якую ацэнку даць гэтаму візыту. Гэта можа быць мясцовая ініцыятыва чыноўнікаў, ці рэспубліканская кампанія па дактыляскапіяваньні. Зрэшты, гэты візыт мог быць і спробаю кватэрных злодзеяў «прамацаць» адзінокіх людзей, але зь іншага боку, візыт вельмі добра кладзецца ў ланцужок фактаў узмоцненай увагі ў апошні час з боку КДБ і МУС да маёй сям’і і калегаў. Па некаторых прычынах я пакуль не магу апублікаваць гэтыя факты, але ў выпадку ўзмацненьня ціску, я іх апублікую», – пракамэнтаваў сытуацыю Андрэй Стрыжак.

Паводле праўнай разсылкі,
Крыніца – gomelcivil.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>