2012 28/08
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзінскі суд

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзінскі суд

28 жніўня з 09-00 да 10-50 у Жодзінскім судзе адбылося наступнае паседжаньне па справе. У пачатку яго судзьдзя Грынкевіч абвесьціў аб адхіленьні пададзеных на мінулым паседжаньні хадайніцтваў аб выкліку ў суд начальніка Жодзіснкага ГАЎС Сяўца, а таксама аб прадстаўленьні ў суд прэйскурантаў коштаў на аказаньне міліцыяй паслуг грамадзянам, якія падаюць у адпаведнасьці з Законам аб масавых мерапрыемствах заяўкі на правядзеньне мірных сходаў для рэалізацыі ўласных правоў і свабодаў, замацаваных у артыкулах 33; 35 Канстытуцыі Беларусі ды арт. 19 і арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

З тлумачэньняў 27 жніўня ў судзе, якія даваў прадстаўнік Жодзінскага ГАЎС Вадзім Заяц, вынікае, што дадзеныя дакумэнты не магчыма прадставіць для разгляду ў суд, бо яны нібыта зьяўляюцца дакумэнтамі выключна для службовага карыстаньня й ня могуць аглядацца (нават у судовым парадку!?).

Акрамя гэтага 28 жніўня судом былі прынятыя 7 з 12-ці пісьмовых і 3-х вусных хадайніцтваў заяўнікоў. У распачатых судом спрэчках слова атрымаў і выступіў заяўнік Аляксей Лапіцкі. У сваім выступе заяўнік у тым ліку прыводзіў станоўчыя прыклады выкананьня нормаў Пакту й Канстытуцыі прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы, якая як і Беларусь зьяўляецца краінай-удзельніцай дадзенай міжнароднай дамовы ў галіне грамадзка-палітычных правоў і свабодаў. Пасьля гэтага, перад выступам прадстаўніцы боку адказчыку, суд вырашыў зноў узяць перапынак да 09-00 гадзінаў 29 жніўня.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Алесей Лапіцкі патлумачыў:

– Мы прадставілі суду канкрэтную праўную матывіроўку па сваёй пазыцыі й доказы таго, што нашае права на мірныя сходы й выказваньні меркаваньняў парушана забаронаю заяўленага на 04 жніўня пікетаваньня. Акрамя таго, хадайніцтвамі мы далучылі да матэрыялаў справы апісаньне тых артыкулаў Канстытуцыі і Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх правах, якія парушаны ў нашым канкрэтным выпадку й сыстэмна парушаюцца ў Жодзіне ды па ўсёй краіне, ня гледзячы на меркаваньні Камітэту па правах чалавека ААН на гэты конт. Дарэчы, агучаныя ў судзе меркаваньні й высновы КПЧ ААП па справе “Гоўша ды інш. супраць Беларусі” не былі далучаныя да матэрыялаў справы. Спадзяемся, што іх, у любым выпаду, суд вымушаны будзе дакладна адлюстраваць у пратаколе.

Да сваіх пачаткова заяўленых патрабаваньняў мы дадалі прозьбу аб тым, каб суд зрабіў ацэнку на прадмет адпаведнасьці нормамам Канстытуцыі і Пакту той практыкі й тых трактовак нормаў права, якія скарыстоўваюцца ў Жодзінскім выканкаме і фактычна зьяўляюцца дыскрымінацыйнымі ў дачыненьні да грамадзянаў, якія не належаць да праўладных утварэньняў, такіх як “БРСМ”, “Белая Русь”.

Хадайніцтвы аб разгляде у судзе статустных дакумэнтаў дадзеных араганізацыяў і выкліку ў суд для апытаньня прадстаўніка БРСМ судом былі адхілены, ня гледзячы на тое, што заяўнікі ад самага пачатку ставяць пытаньне аб наяўнасьці дыскрымінацыйнай практыкі ў сфэры рэалізацыі гарантаваных арт. 35 Канстытуцыі правоў і свабодаў грамадзянаў.

Варта заўважыць, што ў адпаведнасьці з дадзенай практыкай прадстаўнікі БРСМ у горадзе безперашкодна праводзяць любыя свае мерапрыемствы па-за межамі Закону аб масавых мерапрыемствах, а іншыя арганізацыі й грамадзяне за шмат гадоў пасьля зьмены заканадаўства, прыкладан з 2004 году не атрымалі аніводнага дазволу на правядзеньне мірнага сходу грамадзянаў.

Працяг дадзенай дыскрымінацыйнай практыкі і назіраецца на прыкладзе канкрэтна той нематываванай забароны, якая адбылася ў Жодзіне па факце заяўкі пікету за “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” і палітвязьняў у краіне.

У судзе... за "Свабоду Алесю Бяляцкаму", прадстаўніцва выканкаму ...

У судзе... за "Свабоду Алесю Бяляцкаму", прадстаўніцва выканкаму ...

29 жніўня з 09-00 у Жодўзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Грынкевіча судовыя разьбіральніцтвы працягнуцца з выступу ў спрэчках прадстаўніцы зацікаўленага боку Вольгі Вэргель (гл. фота).

Фота: Аляксей Лапіцкі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>