2012 28/08
Алесь Дзергачоў, Смаргонь

Алесь Дзергачоў, Смаргонь

27 жніўня судзьдзя Смаргонскага раёну Аліна Кіндра не задаволіла скаргу праваабаронцы Алеся Дзергачова на дзеяньні старшыні Смаргонскага райвыканкаму Мечыслава Гоя, які не дазволіў правядзеньне пікету саліднасьці з палітвязьнямі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Грунтам для забароны пікету з’явіўся той факт, што Алесь Дзергачоў ў заяве аб правядзенні мерапрыемства адзначыў, што ён прымае на сабе забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі ў часе пікету (наяўнасць нарукаўнай павязкі ў арганізатара, забеспячэнне ўдзельнікаў нумарамі тэлефонаў Смаргонскага РАУС на выпадак неабходнасці выкліку). Старшыня ж Смаргонскага райвыканкама ў адказе на заву ўказаў, што паводле п.3 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 г. №207 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерарыемстваў і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў” функцыі аховы павінен выконваць не заяўнік, а праваахоўныя органы.

У судзе Алесь Дзергачоў звярнуў увагу, што асоба, дзеянні якой абскарджваюцца, не ўлічыла, што нормы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 г. №207 у частцы аховы грамадзянскага парадку міліцыяй павінны ўжываюцца незалежна ад таго, якія захады па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі адзначаны ў заяве на пікет.

Шмат часу ў судзе было змарнавана на высвятленне пытання, хто і на якой стадыі разгляду райвыканкамам заявы на дазвол пікету павінен ініцыяваць заключэнне дамовы паміж заяўніком і РАУС на забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі.
Высвятлілася, што гэта працэдура ніяк не рэгламентуецца заканадаўствам. Хаця заяўнік апеляваў на пункт 8 адзначанай пастановы. Паводле гэтага пункта на органы ўнутраных спраў ускладаецца абявязак унесці ў райвыканкам прапановы па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі падчас мерапрыемства. І гэтыя прапановы мусяць быць у райвыканкаме не пазней чым ў тыднёвы тэрмін з моманту паступлення заявы на мерапрыемства. Па логіцы вынікае, што на падставе прапаноў РАУС райвыканкам абавязаны паведаміць заяўніку аб неабходнасці заключыць дамову на ахову грамадскага парадку як умовы атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства. Але суд ад ацэнкі гэтага аргументу увогуле ўхіліўся. І аргументаваў адмову ў задавальненні скаргі Алеся Дзергачова тым, што ён не звярнуўся ў РАУС для заключэння дамовы. І гэта нягледзячы на адсутнасць у Смаргонскім РАУС тарыфаў на паслугі па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі па замове грамадзян (у суд РАУС змог прадставіць толькі тарыфы на аказанне паслуг на аб’ектах юрыдычных асоб).

Пры агалошанні пастановы не абыйшлося без ноў-хао з боку суддзі Аліны Кіндра. Яна аб’явіла аб адмове ў задавальненні скаргі, не матывуючы свай вердыкт. На пытанне Алеся Дзергачова чаму не агалошана матывіровачная частка прынятага рашэння, яна адказала, што ў тэксце матывіроўкі магчымы граматычныя памылкі. Таму зацікаўленыя бакі спрэчкі могуць самастойна прачытаць чарнавік самі тут жа, а канчатковы варыянт будзе гатовы праз дзень.

Як паведаміў Алесь Дзергачоў, пастанову суда ён будзе абскарджваць у абласны суд, а затым звернецца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>