2012 02/09
...

Парыж-Мінск, 31 жніўня 2012г.

FIDH і яе арганізацыя-партнэр ў Беларусі – Праваабарончы цэнтар «Вясна» асуджаюць прысуд, вынесены 28 жніўня Зьміцеру Дашкевічу, лідару грамадзка-палітычнай арганізацыі «Малады фронт». Дашкевіч асуджаны за «паўторнае парушэньне патрабаваньняў адміністрацыі калёніі» да яшчэ аднаго году зьняволеньня. (далей – правапіс першакрыніцы)

Раней, 24 сакавіка 2011 Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў здзяйсненні злоснага хуліганства напярэдадні дня апошніх прэзідэнцкіх выбараў – 18 снежня 2010 года. За час вядзення следства і адбыцця пакарання ён двойчы пераводзіўся ў розныя следчыя ізалятары і чатыры разы – у розныя калоніі. Апошнія месяцы свайго зняволення ён адбываў у папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць). Яго павінны былі вызваліць 18 сьнежня 2012 года. Па новым прысудзе Дашкевіч можа не выйсці на свабоду аж да 28 жніўня 2013 года.

Падчас турэмнага зняволення Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся фізічнаму і псіхалагічнага ціску ў папраўчых установах, дзе ён знаходзіўся. Паводле атрыманай інфармацыі, яго таксама неаднаразова змяшчалі ў карцэр на працяглыя тэрміны, ён перажыў некалькі неапраўданых цяжкіх этапаў і атрымліваў пагрозы аб фізічнай расправы, пры гэтым яго права на сустрэчы з сям’ёй было незаконна абмежавана.

«Прысуд і новае пазбаўленне волі Дашкевіча да заканчэння тэрміну папярэдняга зняволення – яшчэ адзін сродак у рэпрэсіўным арсенале беларускіх уладаў, заявіла Суэр Белхасен, прэзідэнт FIDH. «Пераслед, якім ён падвяргаецца, выразна палітычнага характару і супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі, у прыватнасці па недапушчэнні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання або пакарання».

«Мы сур’ёзна занепакоеныя станам здароўя Дзмітрыя Дашкевіча і яго ўмовамі ўтрымання», – падкрэсліў Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна”.
FIDH і “Вясна” заклікаюць беларускія ўлады пакласці канец ўсім відам ціску на Дашкевіча, неадкладна і безумоўна вызваліць яго, а таксама іншых палітычных зняволеных у Беларусі.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>