2012 02/09
...

Уладзімер Вялічкін, Бярэсьце

Пікет меркавался правесьці 4 жніўня – у гадавіну знаходжаньня за кратамі кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы палітзьняволеных у Беларусі. Аднак Берасьцейскі гарвыканкам забараніў акцыю, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі не падпісалі дамовы з праваахоўнымі ворганамі, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Нязгодныя з такім рашэннем уладаў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, кіраўнікі абласных структураў АГП Уладзімір Вуек і БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі накіравалі скаргу ў суд першай інстанцыі, але той пакінуў яе без задавальнення. Па словах Уладзіміра Вялічкіна, суд не прыняў да ўвагі, што рашэнне, на якое спасылаецца ў сваё адмове гарвыканкам, парушае правы грамадзян на мірныя сходы і не дае магчымасці публічна выказваць свае перакананні.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>