Не забірай жыцьцё!
2012 03/09

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

29 жніўня 2012г. Жодзінскім гарадзкім судом пад старшынствам судзьдзі Грынкевіча і сакратацы Дыяне Лабач было праведзена чарговае, чацьвёртае па ліку й апошняе, судовае паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на рашэньне Жодзінскага выканкаму па забароне заяўленага на 04 жніўня масавага мерапрыемства ў Жодзіне ў падтрымку палітвязьняў Беларусі ды асуджанага да 4,5 год пазбаўленьня волі праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У працэсе спрэчак у гэты дзень з пісьмовай заяваю выступіла прадстаўніца зацікаўленага боку Вольга Вэргель, якая чарговы раз паўтарыла абставіны справы й тыя матывіроўкі, якія былі скарыстаныя выканкамам, каб забараніць замоўленае масавае мерапрыемства нават без элемэнтарнага, належнага прачытаньня, ня кажучы ўжо пра вывучэньне, зьместу заяўкі.

Вольга Вэргель, Жодзінскі выканкам

Заяўнік выказаў свае пярэчаньні й даклаў дадатковыя пісьмовыя тлумачэньні сваёй пазыцыі адносна незаконнасьці патрабаваньняў выканкаму – далучаць акрамя прадугледжаных арт. 5 спэцыялізаванага Закону пісьмовых гарантыяў арганізатараў любыя іншыя дакумэнты, у тым ліку дамовы да заявак. Адзначалася, што дадзенае пытаньне падрабязна разглядалася ў мінулагоднім судовым працэсе ў ходзе якога прадстаўнік зацікаўленага боку ў Жодзіне зьмяніў свае пачатковыя патрабаваньні й пагадзіўся, што дадзенае патрабаваньне нелягічнае й не зьяўляецца абаснаваным (!). Гэтыя факты былі зафіксаваныя пратаколам судовага паседжаньня, заўвагі на які з дакладанай фіксацыяй дадзеных абставінаў былі цалкам прынятыя судом пад старшынствам Тацяны Трацюк, якая з канца 2011 году заняла пасаду старшыні Жодзінскага гарадзкога суду (гл. матэрыял з прынятымі заўвагамі на пратакол).

Аднак, ня гледзячы на відавочную бязгрунтоўнасьць аргумэнтаў па забароне Жодзінскім выканкамам мірнага сходу грамадзянаў, суд вынес чаканае адмоўнае рашэньне па скарзе праваабаронцаў на гэтую дыскрымінацыйную пастанову мясцовых уладаў. Пры гэтым, суд абмовіўся вывучаць статутныя дакумэнты арганізацыяў (БРСМ і “Белая Русь”), якія ў абыход дзейснага Закону аб масавых мерапрыемствах без аніякіх перашкодаў (арганізацыйных і фінансавых) праводзяць любыя масавыя мерапрыемствы ў горадзе.

Суд адмовіўся самастойна належным чынам зрабіць ацэнку правамернасьці й адпаведнасьці канстытуцыйным нормам тых падставаў, якія былі скарыстаныя ўладамі для забароны пікетаваньня 04 жніўня, а таксама тых абмежаваньняў, якія зьявіліся ў новым рашэньні Жодзінскага выканкаму ад 27 ліпеня 2012г., адмовіўся рабіць неабходныя запыты для вывучэньня пастаўленых заяўнікамі пытаньняў і зьдзяйсьняць такім чынам належную эфэктыўную абарону правоў і свабодаў заяўнікоў, прымаць рашэньне ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі арт.2; 5; 19 і 21 МПГіПП, а таксама арт. арт. 7; 8; 23; 33; 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сьвятлана Лапіцкая, Жозіна

Па пададзенай 29 жніўня Аляксеем Лапіцкім дадатковай пісьмовай заяве судзьдзя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі ГПК падрыхтуе матывіровачную частку рашэньня, пасьля азнаямленьня зь ёй і пратаколам у матэрыялах справы, заяўнікі будуць аспрэчваць рашэньне ў касацыйным парадку. Каб кампэтэнтна давесьці пастаўленыя імі праўныя пытаньні да лягічнага вырашэньня яны маюць намер, пры наяўнасьці такой неабходнасьці, давесьці дадзеную справу да разьбіральніцтва ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Паводле праўнай разсылкі,
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі

2 thoughts on “Жодзінскі суд вынес адмоўнае рашэньне па скарзе аб забароне мірнага сходу грамадзянаў у горадзе”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>