2012 03/09
Свабоду Алесю Бяляцкаму!

Свабоду Алесю Бяляцкаму

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка 1 верасьня атрымалі з Камітэту ААН па правах чалавека паведамленьне аб тым, што іхная скаргі на забарону у абласным цэнтры пікетаў, прымеркаваных да арышту Алеся Бяляцкага, кіраўніка ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), прынятыя Камітэтам да разгляду. (далей – правапіс першакрыніцы)

Паводле атрыманых карэспандэнцыяў, скаргі праваабаронцаў зарэгістраваныя і накіраваныя ўраду Беларусі для выказваньня афіцыйнай пазыцыі беларускага боку адносна парушэнняў правоў, пра якія гаворыцца ў скаргах.

Нагадаем, што 4 жніўня 2011 года, у дзень арышту Алеся Бяляцкага, праваабаронцы звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзенне ў абласным цэнтры серыі пікетаў з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці на палітычны арышт і змяшчэнне пад варту свайго калегі. Гарадскія ўлады пікеты не дазволілі. Усе суды (раённы, абласны, Вярхоўны), дзе абскардзілі гэтае рашэнне праваабаронцы, сталі на бок уладаў.

У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН заяўнікі звяртаюць увагу, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзення пікетаў і мітынгаў, а за правядзенне мірных сходаў грамадзяне, згодна з рашэннем гарвыканкама, павінны яшчэ і заплаціць – міліцыі, хуткай дапамозе і камунальным службам.

...

Анатоль Папалаўны й Леанід Судаленка, Гомель

Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка лічаць, што Беларусь не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы, паколькі нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» утрымлівае двухсэнсоўныя і расплывістыя нормы, якія могуць трактавацца і тлумачыцца па-рознаму.

– У тым выпадку, калі б мы прытрымліваліся літары нацыянальнага закона аб мірных сходах, а таксама сталі выконваць рашэнне мясцовых уладаў аб правядзенні мірных сходаў грамадзян у адзіным вызначаным месцы правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Гомелі, правядзенне планаваных з нашага боку мірных сходаў губляла б ўсялякі сэнс, паколькі асноўнай іх мэтай з’яўлялася прыцягненне ўвагі грамадскасці да палітычнага арышту вядомага праваабаронцы. Які сэнс у правядзенні такога мерапрыемства ў малалюдным мікрараёне на ўскраіне горада! – заявіў Леанід Судаленка.

– Мы разлічвалі на тое, што скарга будзе зарэгістраваная ў ААН. Такім чынам, у гадавіну арышту нашага калегі Алеся Бяляцкага мы яшчэ раз нагадваем міжнароднай супольнасці і пра палітычны пераслед, і пра фактычнае табу на выказванне свайго меркавання і на мірныя сходы ў Беларусі, – падвёў рысу Анатоль Паплаўны.

Праваабаронцы просяць Камітэт ААН па правах чалавека не толькі ўстанавіць факт парушэння іх правоў з боку дзяржавы, але таксама рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці нацыянальнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ООН рассмотрит жалобу на запрет пикетов за свободу Алеся Беляцкого

Гомельские правозащитники Анатолий Поплавный да Леонид Судаленко 1 сентября получили из Комитета ООН по правам человека уведомление о том, что их жалобы на запрет в областном центре пикетов, приуроченных к аресту Алеся Беляцкого, руководителя ПЦ “Вясна” и вице-президента Международной федерации за права человека (FIDH), принятые Комитетом к рассмотрению.

Согласно полученным корреспонденции, жалобы правозащитников зарегистрированы и направлены правительству Беларуси для выражения официальной позиции белорусской стороны относительно нарушений прав, о которых говорится в жалобах.

Напомним, что 4 августа 2011 года, в день ареста Алеся Беляцкого, правозащитники обратились в Гомельский горисполком за разрешением на проведение в областном центре серии пикетов с целью привлечения внимания общественности на политический арест и помещение под стражу своего коллеги. Городские власти пикеты не разрешили. Все суды (районный, областной, Верховный), где обжаловали это решение правозащитники, стали на сторону властей.

В жалобе в Комитет по правам человека ООН заявители обращают внимание, что в почти 500-тысячном городе Гомеле власти определили только одно место для проведения пикетов и митингов, а за проведение мирных собраний граждане, согласно решению горисполкома, должны ещё и заплатить – милиции, скорой помощи и коммунальным службам.

Анатолий Поплавный и Леонид Судаленко считают, что Беларусь не выполняет свои международные обязательства, поскольку национальный закон «О массовых мероприятиях» содержит двусмысленные и расплывчатые нормы, которые могут трактоваться и объясняется по-разному.

– В том случае, если бы мы придерживались буквы национального закона о мирных собраниях, а также стали выполнять решение местных властей о проведении мирных собраний граждан в единственном определенном месте проведения массовых мероприятий в городе Гомеле, проведение планируемых с нашей стороны мирных собраний теряла бы всякий смысл, поскольку основной их целью являлось привлечение внимания общественности к политическому ареста известного правозащитника. Какой смысл в проведении такого мероприятия в малолюдном микрорайоне на окраине города! – Заявил Леонид Судаленко.

– Мы рассчитывали на то, что жалоба будет зарегистрирована в ООН. Таким образом, в годовщину ареста нашего коллеги Алеся Беляцкого мы ещё раз напоминаем международного сообщества и о политическом преследовании, и о фактическом табу на выражение своего мнения и на мирные собрания в Беларуси, – подвёл черту Анатолий Поплавный.

Правозащитники просят Комитет ООН по правам человека не только установить факт нарушения их прав со стороны государства, но также рекомендовать белорусскому правительству привести национальное законодательство о массовых мероприятиях в соответствие с международными обязательствами.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>