Не забірай жыцьцё!
2012 05/09
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка з Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы дамогся чарговай перамогі ў абароне правоў беларусаў. Камітэт ААН па правах чалавека разглядзеў скаргу аб канфіскацыі кампутараў у аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” падчас прэзыдэнскіх выбараў 2001 году. Згодна гэтай пастановы, беларуская дзяржава абавязваецца вярнуць тэхніку й кампэнсаваць грамадзкаму аб’яднаньню судовыя выдаткі.

Праваабаронца не разлічвае на тое, што дзяржава прызнае свае памылкі, але называе такое рашэньне міжнароднай структуры маральнай перамогай.

Леанід Судаленка:

– У 2001 годзе Віктар Карняенка з дапамогай аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” ладзіў кампанію па назіраньні за выбарамі. І вось тады КДБ узбудзіў крымінальную справу па нейкіх абразьлівых надпісах на плоце. Чамусьці гэтая крымінальная справа прывяла сьледчых у офіс “Грамадзянскіх ініцыятываў”.

Паколькі кампутары перадаваліся замежнымі фондамі, то КДБ класыфікаваў гэта як замежную дапамогу. На падставе прэзыдэнскага дэкрэту № 8 тэхніка была адабраная, быў прызначаны буйны штраф у памеры 600 даляраў. А потым грамадзкае аб’яднаньне ў судовым парадку ліквідавалі.

Праваабаронца з Гомеля перакананы, што пытаньне правоў чалавека наўпрост уплывае на інвэстыцыйную прываблівасьць Беларусі. “Ніводны патэнцыйны інвэстар не захоча ўкладаць грошы ў нецывілізаваную краіну”, – заяўляе Леанід Судаленка.

Чаму варта абараняць свае правы ў міжнародных інстанцыях? Куды могуць зьвярнуцца беларусы, калі сродкі праўнай абароны ўнутры краіны вычарпаныя? Чым займаецца гомельскі “Цэнтар стратэгічнае цяжбы”? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае праваабаронца Леанід Судаленка карэспандэнту Міколу Бянько.

Слухайце поўную вэрсыю гутаркі TУT

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Моральная победа гомельского правозащитника

Леонид Судаленко из Гомельского цэнтра стратегической тяжбы добился очередной победы в защите прав белорусов. Комитет ООН по правам человека рассмотрел жалобу о конфискации компьютеров у объединения “Гражданские инициативы” во время президентских выборов 2001 года. Согласно этому постановлению, белоруское государство обязуется вернуть технику и компенсировать общественному объединению судебные издержки.

Правозащитник не рассчитывает на то, что государство признает свои ошибки, но называет такое решение международной структуры моральной победой.

Леонид Судаленко:

– В 2001 году Виктор Корнеенко с помощью объединения “Гражданские инициативы” организовал кампаниюм по наблюдению за выборами. И вот тогда КГБ возбудил уголовное дело по каким-то оскорбительным надписях на заборе. Почему-то это уголовное дело привело следователей в офис “Гражданских инициатив”.

Поскольку компьютеры передавались зарубежными фондами, то КГБ классифицировал это как иностранную помощь. На основании президентского декрета № 8 техника была отобрана, был назначен крупный штраф в размере 600 долларов. А потом общественное объединение в судебном порядке ликвидировали.

Правозащитник из Гомеля убеждён, что вопрос прав человека напрямую влияет на инвестиционную привлекательность Беларуси. “Ни один потенциальный инвестор не захочет вкладывать деньги в нецивилизованную страну”, – заявляет Леонид Судаленко.

Почему стоит защищать свои права в международных инстанциях? Куда могут обратиться белорусы, если средства правовой защиты внутри страны исчерпаны? Чем занимается гомельский «Центр стратегическое тяжбы”? На эти и другие вопросы отвечает правозащитник Леонид Судаленко корреспонденту Николая Бенько.

Слушайте полную версию беседы ЗДЕСЬ

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Пратал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>