Не забірай жыцьцё!
2012 24/09
Аляксей Лапіцкі, Жодзінскі суд

Аляксей Лапіцкі, Жодзінскі суд (жнівень 2012)

Толькі ў суботу 22 верасьня Жодзінскі суд падрыхтаваў для азнаямленьня паперы па справе аб забароне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і палітвязьняў, адмоўнае рашэньне па якой было вынесенае 29 жніўня (!)

Тыдзень назад дапрацоўваемы яшчэ пратакол, з словаў аднаго з заяўнікоў, Аляксея Лапіцкага, налічваў аж 4о старонак. Праваабаронца, каб мець магчымасьць паўнавартаснага абскарджваньня вынесенага рашэньня, напісаў папярэднюю касацыйную скаргу й сёньня, 24 верасьня, распачне знаёмства з гэтым “цудам … судавытворчасьці”…

Аляксей Лапіцкі:
– Сапраўды, пасьля назіраньня за выбарчым працэсам, які дагэтуль у сваёй аснове не магчыма назваць “свабодным і дэмакратычным”, як бачна, у Жодзінскім судзе мяне чакае цэлы “стос канцылярскай паперы”… Добра, калі там усё зараз зроблена сумленна. Але ўжо пры хуткім азнаямленьні з матэрыяламі справы (мо з тыдзень назад) адразу кінулася ў вочы, што важкія дакумэнты, запатрабаваныя для разгляду, якія аглядаліся ў судовым працэсе як ужо раней запратрабаваныя судом і вывучаныя пры старшынстве судзьдзі Тацяны Трацюк, нажаль, на той момант у дакумэнтах адсутнічалі… Тое, што на гэтыя дакумэнты (адказ кіраўніка Жодзінскага ГАЎС, у прыватнасьці) няма аніякай спасылкі ў справе, а ў матывіровачнай частцы рашэньня Жодзінскага суда ад 29 жніўня пра іх зусім нічога не ўзгадваецца, кажа пра тое, што судзьдзя Іван Грынкевіч, відавочна, сьвядома прымаючы загадзя неабаснаванае рашэньне, вырашыў схаваць зьмест гэтых дакумэнтаў “у цела” доўгага й “вельмі падрабязнага” судовага пратаколу.

У любым выпадку, дадзеныя праблемы – не сюрпрыз для праваабаронцаў, якія гадамі безвынікова змагаюцца ў судах з “адміністрацыйнымі ветракамі”. Справы аб абароне грамадзка-палітычных правоў і свабодаў, замацаваных Кантытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, імпэратыўных дакумэнтах, абавязковых для выкананьня любымі праўнымі суб’ектамі ў Беларусі, – дагэтуль ня маюць аніякіх станоўчых пэрпэктываў у беларускіх судах, якія не зьяўляюцца хоць у нейкай ступені эфэктыўнымі сродкамі праўнай абароны грамадзянаў на нацыянальным узроўні ад свавольства ды ідэалягічнага дыктату “аднапартыйна-адмінстрацыйнай вэртыкалі” ў краіне.

Алесь ЛЕТА

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>