2012 25/09
Фільм распавядае пра дзейнасьць зьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ягоны перасьлед з боку беларускіх уладаў.
25 верасьня праваабаронца сустрэў за кратамі свой 50-гадовы юбілей. У гэты дзень ягоная жонка Натальля Пінчук у Варшаве ад імя Дзяржсакратара Хілары Клінтан атрымала прэмію Human Rights Defenders Award для свайго мужа Алеся Бяляцкага.
Амбасадар ЗША ў Рэспубліцы Польшча Лі Фэйнстэйн, ўручаючы ўзнагароду адзначыў, што “адным з самых адважных змагароў за свабоду й правы чалавека быў і застаецца Алесь Бяляцкі, які стаяў ля вытокаў беларускага дэмакратычнага руху й быў заснавальнікам праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Відэа – ТУТ