Не забірай жыцьцё!
2012 10/10

Леанід Судаленка, Гомель

Канстытуцыйны суд Расейскай Фэдэрацыі пацьвердзіў, што рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека, прынятыя па скаргах расейцаў зьяўляюцца абавязковымі й не вызваляюць Расею ад добрасумленнага і адказнага выкананьня гэтых рашэньняў у рамках добраахвотна прынятых на сябе міжнародна-праўных абавязальніцтваў.

Выдатнае з пункту гледжаньня беларускіх праваабаронцаў рашэньне вынес Канстытуцыйны суд Расейскай Фэдэрацыі пад старшынствам Валерыя Зоркіна.

Разглядаючы адно з рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека, прынятае па скарзе расейца Андрэя Харашэнкі (Харашэнка супраць Расеі), вышэйшы судовы ворган РФ падкрэсьліў, што стаўшы ўдзельнікам Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнага пратаколу да яго Расейская Фэдэрацыя прызнала кампэтэнцыю Камітэту па правах чалавека прымаць і разглядаць скаргі ейных грамадзянаў.

«Практыка, якая склалася ў дзейнасьці Камітэту па правах чалавека сьведчыць, што ў выпадку ўстанаўленьня парушэньняў ён прапануе дзяржаве забясьпечыць асобе, якая прызнана ахвярай парушэньняў, выкладзеных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, тыя ці іншыя эфэктыўныя сродкі праўнай абароны (выплаціць належную кампэнсацыю, правесьці паўторнае судовае разьбіральніцтва, неадкладна вызваліць асобу, прызнаную ахвярай з-пад варты й г.д.)», – канстатуе КС РФ.

«Нягледзячы на ​​тое, што ні Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, ні Факультатыўны пратакол да яго наўпрост не абавязваюць дзяржавы выконваць меркаваньні Камітэту па правах чалавека, гэта не вызваляе Расейскую Фэдэрацыю ад добрасумленнага і адказнага выкананьня прынятых рашэньняў. Іншае ня толькі ставіла б пад сумнеў выкананьне РФ добраахвотна прынятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў, але й сьведчыла б аб невыкананьні абавязкаў прызнаваць і гарантаваць правы й свабоды чалавека ды грамадзяніна, а таксама рабіла б безсэнсоўным права кожнага зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека», – такую ​​праўную пазыцыю выказаў КС РФ.

Выказваючы асьцярожны аптымізм, праваабаронца, старшыня Гомельскага адзьдзяленьня рэспубліканскага грамадзкага адзьдзяленьня «Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка называе вызначэньне КС РФ добрым прадвесьнікам.

«Пачынаючы з 1992 году Камітэт ААН па правах чалавека прыняў каля чатырох дзясяткаў рашэньняў па скаргах беларускіх грамадзянаў, якія проста ігнаруюцца з боку чыноўнікаў, пакліканых стаяць на абароне правоў і свабодаў беларускіх грамадзянаў. Беларускае «чынавенства ад права” называе меркаваньні Камітэту ААН “меркаваньнем міжнародных экспэртаў, якія носяць рэкамэндацыйны характар», – заявіў праваабаронца, на рахунку якога звыш за дзясятак разгледжаных у ААН скаргаў.

«Наша краіна катастрафічна мае патрэбу ў інвэстыцыях, заявіла аб уступленьні ў СГА. Зь іншага боку ні адзін сур’ёзны інвэстар ня пойдзе ў краіну, у турмах якой томяцца палітычныя зняволеныя, правы й свабоды грамадзянаў у якой «носяць рэкамэндацыйны» характар. Наш найбліжэйшы саюзьнік сваё слова аб правах і свабодах чалавека сказаў, паглядзім, што скажуць нашыя прававеды”, – падвёў рысу Л.Судаленка.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

КС России: невыполнение решений Комитета ООН является отказом признавать права и свободы граждан

Конституционный суд Российской Федерации подтвердил, что решения Комитета ООН по правам человека, принятые по жалобам россиян являются обязательными и не освобождают Россию от добросовестного и ответственного выполнения этих решений в рамках добровольно принятых на себя международно-правовых обязательств.
 
Отличное с точки зрения белорусских правозащитников решение вынес Конституционный суд Российской Федерации под председательством Валерия Зорькина.

Рассматривая одно из решений Комитета ООН по правам человека, принятое по жалобе россиянина Андрея Хорошенко (Хорошенко против России), высший судебный орган РФ подчеркнул, что став участником Международного пакта о гражданских и политических правах и Факультативного протокола к нему Российская Федерация признала компетенцию Комитета по правам человека принимать и рассматривать жалобы её граждан.

«Практика, которая сложилась в деятельности Комитета по правам человека свидетельствует, что в случае установления нарушений он предлагает государству обеспечить лицу, признанному жертвой нарушений, изложенных в Международном пакте о гражданских и политических правах, те или иные эффективные средства правовой защиты (выплатить надлежащую компенсацию, провести повторное судебное разбирательство, немедленно освободить лицо, признанное жертвой из-под стражи и т.п.)», – констатирует КС РФ.

«Несмотря на то, что ни Международный пакт о гражданских и политических правах, ни Факультативный протокол к нему напрямую не обязывают государства соблюдать мнения Комитета по правам человека, это не освобождает Российскую Федерацию от добросовестного и ответственного исполнения принятых решений. Іное не только ставило б под сомнение выполнение РФ добровольно принятых на себя международных обязательств, но и свидетельствовало б о невыполнении обязанностей признавать и гарантировать права и свободы человека и гражданина, а также обессмысливало б право каждого обращаться в Комитет по правам человека», – такую правовую позицию высказал КС РФ.

Выражая осторожный оптимизм, правозащитник, председатель Гомельского отделения республиканского общественного отделения «Правовая инициатива” Леонид Судаленко называет определение КС РФ добрым предвестником.

«Начиная с 1992 года Комитет ООН по правам человека принял около четырёх десятков решений по жалобам беларуских граждан, которые просто игнорируются со стороны чиновников, призванных стоять на защите прав и свобод беларуских граждан. Беларуское «чиновничество от права” называет мнение Комитета ООН “мнением международных экспертов, которые носят рекомендательный характер», – заявил правозащитник, на счету которого свыше десятка рассмотренных в ООН жалоб.

«Наша страна катастрофически нуждается в инвестициях, заявила о вступлении в ВТО. С другой стороны ни один серьёзный инвестор не пойдет в страну, в тюрьмах которой томяцца политические заключенные, права и свободы граждан в которой «носят рекомендательный» характер. Наш ближайший союзник своё слово о правах и свободах человека сказал, посмотрим, что скажут наши правоведы”, – подвёл черту Л.Судаленко.

ДАДАТАК:

Вызначэньне Канстытуцыйнага Суду Расейскай Фэдэрацыі (рас.)

Паводле gomelspring.org і праўнай разсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “КС Расеі: невыкананьне рашэньняў Камітэту ААН зьяўляецца адмовай прызнаваць правы й свабоды грамадзянаў (далучаны дакумэнт)”

  1. Alaksiej Lapicki says:

    Далучаны дакумэнт – вельмі важнае вызначэньне Канстытуцыйнага Суда РФ. Такім чынам, яшчэ адзін уплывовы сусед Беларусі выказаў сваю афіцыйную праўную пазацыю адносна абавязковасьці выкананьня меркаваньняў КПЧ ААН у дачыненьні да парушэньняў нормаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах той ці іншай краінай-удзельніцай гэтай міжнароднай дамовы ў галіне правоў чалавека. Дадзенае вызначэньне па сутнасьці абвяргае раней выказваемую пазыцыю МЗС і кіраўніцтва Беларусі аб рэкамэндацыйным характары зьместу дакумэнтаў КПЧ ААН ды самаго Пакту з правамі й свабодамі, якія ён абвяшчае цалкам …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>