2012 13/10
Алесь Бяляцкі, кіраўнік "Вясны"

Алесь Бяляцкі, кіраўнік "Вясны"

Што падарыць на 50-годзьдзе чалавеку, які страціў усё, а самае галоўнае – Свабоду? Алесю Бяляцкаму, аднаму з самых сьмелых праваабаронцаў Беларусі, 25 верасьня споўнілася 50 гадоў. Ужо больш за год ён утрымліваецца ў беларускай папраўчай калёніі: Бяляцкі быў абвінавачаны ва ўтойваньні даходаў і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Справа Алеся абурыла ўвесь сьвет і стала яшчэ адным з мноства прыкладаў таго, як беларускі рэжым падаўляе грамадзянскую супольнасьць. Алесь на працягу многіх гадоў змагаўся за адмену сьмяротнага пакараньня, дапамагаў ахвярам палітычных рэпрэсыяў і палітычным зьняволеным абараняць свае правы, выступаў супраць законаў, якія забараняюць праваабарончую дзейнасьць. У выніку ён сам стаў палітвязьням.

Алесь, які ўзначальвае праваабарончы цэнтар “Вясна”, заўсёды быў адным з самых пасьлядоўных крытыкаў рэжыму Лукашэнкі. У сувязі з гэтым улады ў 2003 годзе зачынілі арганізацыю, якой з таго часу прыйшлося сыйсьці ў падпольле. Алесь з тых, хто змагаецца супраць несправядлівасьці мірнымі спосабамі і спрабуе прыўнесьці зьмены ў сыстэму, якая зрабіла Беларусь самай ізаляванай дзяржавай Эўропы.

Гэтая ізаляцыя працягваецца. У гэтым годзе адзін за адным з Менску былі адпраўленыя дадому паслы Польшчы, ЭЗ і Швэцыі. Адказ ЭЗ на пастаянныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі – новыя санкцыі, накіраваныя менавіта супраць прадстаўнікоў палітыка-эканамічнай эліты краіны. У цяперашні час ужо больш за дзьвесьце высокапастаўленых пэрсонаў, многія зь якіх нясуць адказнасьць за падаўленьне грамадзянскіх свабодаў і перасьлед змагароў за дэмакратыю, пазбаўленыя права ўезду ў краіны ЭЗ.

Парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў верасьні ў Беларусі, паказалі, што няма ніякіх прыкметаў паслабленьня дыктатарскай хваткі Лукашэнкі. Набліжаныя да Лукашэнкі будуць па-ранейшаму мець поўны кантроль над усімі заканадаўчымі ды выканаўчымі ворганамі ўлады. Апазыцыя заклікала да байкоту выбараў і раіла выбарнікам ісьці ў лес за грыбамі ў дзень выбараў замест таго, каб галасаваць.

Мяркуючы па ўсім, прыступы лютасьці, а не рэформы зьяўляюцца адзінай рэакцыяй прэзыдэнта на патрабаваньні міжнароднай супольнасьці выконваць правы чалавека. Пасьля таго, як двое швэдзкіх актывістаў падчас палёту на аднаматорны самалёце скінулі 876 плюшавых мішак-парашутыстаў над Беларусьсю ў ліпені гэтага года, а з імі і ўлёткі з словамі падтрымкі ў карысьць свабоды слова і дэмакратыі, былі звольненыя кіраўнікі беларускіх ВПС і пагранічных войскаў. Пасольства Швэцыі, якое акрамя ўсяго іншага актыўна падтрымлівала мясцовых праваабаронцаў, было закрытае. Беларускіх дыпляматаў у Швэцыі адклікалі на радзіму.

Нягледзячы на ​​тое, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася, Алесь знаходзіў сілы і энэргію, каб прымаць актыўны ўдзел у абароне правоў чалавека і ў іншых краінах. Гэтая праца зрабіла яго шырока вядомым, Алесь быў уганараваны шматлікімі узнагародамі. Так, у 2006 годзе Алесь атрымаў прэмію Homo Homini («Чалавек чалавеку») з рук Вацлава Гавэла, а таксама Прэмію свабоды імя Сахарава Нарвэскага Гэльсынскага камітэту, швэдзкі ўрад узнагародзіў яго прэміяй імя Пера Ангера, а ў 2011 годзе ён быў ўганараваны прэміі свабоды слова нарвэскага саюзу пісьменьнікаў. Многія захапляюцца ягонай мужнасьцю. У тым ліку і яго праціўнікі.

Арышт Алеся і вынесены прысуд ня сталі сюрпрызам ні для супольнасьці праваабаронцаў, ні для яго самога. На працягу многіх гадоў беларускія ўлады спрабавалі яго зламіць, абылгаць і перашкодзіць Алесю і ягоным паплечнікам разьвіваць дэмакратыю і свабоду слова ў Беларусі. Калі мы сустрэлі Алеся ў Беларускім доме правоў чалавека ў выгнаньні ў Вільні ў ліпені мінулага году, сьледства супраць яго ўжо было ўзбуджана і Алесю пагражаў арышт. Мы сустракаліся, каб абдумаць плян далейшага дзеяньня. Алесь, са сваёй звыклай лёгкай іскрынкай у вачах, сказаў нам: “Я шмат насіў футболак з фотаздымкамі палітвязьняў. Магчыма, хутка і мая чарга будзе”.

Беларускія праваабаронцы ганарацца Алесем і лічаць яго сваім годным прадстаўніком. Гэта шчодры чалавек з тонкім гумарам, мяккі ў звароце, але рашучы ў сваёй справе. Менавіта дзякуючы гэтай рашучасьці, гонару ды ўпартасьці Алесь не захацеў эміграваць. Ён хацеў жыць дома ў Менску са сваёй жонкай і сынам, ён хацеў працаваць непасрэдна ў офісе «Вясны». Алесем не было зьдзейсьнена нічога крымінальнага альбо незаконнага. «Захочуць арыштаваць мяне за маё легітымнае права працаваць на карысьць правоў чалавека, – дык няхай. Мы ўсё роўна пераможам у рэшце рэшт», – казаў ён з непарушным спакоем.

Санкцыі зьяўляюцца эфэктыўнай мерай, і міжнародная супольнасьць павінна праводзіць жорсткую палітыку адносна Беларусі. Пасьля палутарагадовай падрыхтоўчай работы ААН прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае прызначэньне спэцдакладчыка па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Акрамя АБСЭ, ААН зьяўляецца адзіным міжнародным форумам, на якім прадстаўлена Беларусь, і перад спэцдакладчыкам ААН стаіць вельмі важная, хоць і складаная задача. Дзяржавы, якія ўваходзяць у ААН, павінны запатрабаваць, каб спэцдакладчык атрымаў дазвол наведаць Беларусь і даклаў ААН аб стане грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і праваабаронцаў у краіне.

Наш падарунак Алесю на яго 50-годзьдзе – гэта паштоўка. Сумесна з праваабаронцамі з усяго сьвету мы на працягу апошняга тыдня пасылалі Алесю віншаваньні ў калёнію, дзе ён утрымліваецца. Такім чынам мы паказваем Алесю, што мы не забыліся пра яго і што барацьба за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі працягваецца. Але гэтага недастаткова. Мы ведаем, што Алеся асабліва строга караюць у турме проста за тое, што ён – Алесь Бяляцкі. Абмежаваньне правоў на мэдычную дапамогу, харчаваньне й зносіны зрабіліся вынікам крытычнага стану здароўя Алеся. Міжнародная супольнасьць павінна актыўна садзейнічаць таму, каб Беларусь стала прыярытэтным пытаньнем у парадку дня і каб Алесь і астатнія 11 палітвязьняў у Беларусі былі неадкладна вызваленыя.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Исполнительный директор Фонда Домов прав человека Мария Дале про Алеся Беляцкого: “Человек воли”

Что подарить на 50-летие человеку, который потерял всё, а самое главное – Свободу? Алесю Беляцкому, одному из самых смелых правозащитников Беларуси, 25 сентября исполнилось 50 лет. Уже больше года он содержится в белорусском исправительной колонии: Беляцкий был обвинен в сокрытии доходов и приговорен к четырем с половиной годам лишения свободы.

Дело Алеся возмутило весь мир и стало ещё одним из множества примеров того, как белорусский режим подавляет гражданское общество. Алесь на протяжении многих лет боролся за отмену смертной казни, помогал жертвам политических репрессий и политическим заключённым защищать свои права, выступал против законов, запрещающих правозащитную деятельность. В результате он сам стал политзаключённым.

Алесь, возглавляющий правозащитный центр “Весна”, всегда был одним из самых последовательных критиков режима Лукашенко. В связи с этим власти в 2003 году закрыли организацию, которой с тех пор пришлось уйти в подполье. Алесь из тех, кто борется против несправедливости мирными способами и пытается привнести изменения в систему, которая сделала Беларусь самой изолированной государством Европы.

Эта изоляция продолжается. В этом году один за другим из Минска были отправлены домой послы Польши, ЕС и Швеции. Ответ ЕС на постоянные нарушения прав человека в Беларуси – новые санкции, направленные именно против представителей политико-экономической элиты страны. В настоящее время уже более двухсот высокопоставленных персон, многие из которых несут ответственность за подавление гражданских свобод и преследование борцов за демократию, лишены права въезда в страны ЕС.

Парламентские выборы, которые прошли в сентябре в Беларуси, показали, что нет никаких признаков ослабления диктаторской хватки Лукашенко. Приближенные к Лукашенко будут по-прежнему иметь полный контроль над всеми законодательными и исполнительными органами власти. Оппозиция призвала к бойкоту выборов и советовала избирателям идти в лес за грибами в день выборов вместо того, чтобы голосовать.

Судя по всему, приступы ярости, а не реформы являются единственной реакцией президента на требования международного сообщества соблюдать права человека. После того, как двое шведских активистов во время полета на одномоторном самолёте сбросили 876 плюшевых мишек-парашютистов над Беларусью в июле этого года, а с ними и листовки со словами поддержки в пользу свободы слова и демократии, были уволены руководители белорусских ВВС и пограничных войск. Посольство Швеции, которое помимо всего прочего активно поддерживало местных правозащитников, было закрыто. Белорусских дипломатов в Швеции отозвали на родину.

Несмотря на то, что ситуация с правами человека в Беларуси ухудшалась, Алесь находил силы и энергию, чтобы принимать активное участие в защите прав человека и в других странах. Эта работа сделала его широко известным, Алесь был удостоен многими наградами. Так, в 2006 году Алесь получил премию Homo Homini («Человек человеку») из рук Вацлава Гавела, а также Премию свободы имени Сахарова Норвежского Хельсинкского комитета, правительство Швеции наградило его премией имени Пера Ангер, а в 2011 году он был удостоен премии свободы слова норвежского союза писателей. Многие восхищаются его мужеством. В том числе и его противники.

Арест Алеся и вынесенный приговор не стали сюрпризом ни для сообщества правозащитников, ни для него самого. На протяжении многих лет белорусские власти пытались его сломить, оболгать и помешать Алесю и его соратникам развивать демократию и свободу слова в Беларуси. Когда мы встретили Алеся в Белорусском доме прав человека в изгнании в Вильнюсе в июле прошлого года, следствие против него уже было возбуждено и Алесю угрожал арест. Мы встречались, чтобы обдумать план дальнейшего действия. Алесь, со своей привычной легкой искоркой в ​​глазах, сказал нам: “Я много носил футболок с фотографиями политзаключенных. Возможно, скоро и моя очередь будет”.

Белорусские правозащитники гордятся Алесем и считают его своим достойным представителем. Это щедрый человек с тонким юмором, мягкий в обращении, но решительный в своём деле. Именно благодаря этой решимости, гордости и упрямству Алесь не захотел эмигрировать. Он хотел жить дома в Минске со своей женой и сыном, он хотел работать непосредственно в офисе «Весны». Алесем не было совершено ничего криминального или незаконного. «Захотят арестовать меня за моё легитимное право работать в пользу прав человека, – то пусть. Мы всё равно победим в конце концов», – говорил он с невозмутимым спокойствием.

Санкции являются эффективной мерой, и международное сообщество должно проводить жесткую политику в отношении Беларуси. После полуторагодовой подготовительной работы ООН приняла резолюцию, которая предусматривает назначение спецдокладчика по ситуации с правами человека в Беларуси.

Кроме ОБСЕ, ООН является единственным международным форумом, на котором представлена ​​Беларусь, и перед Спецдокладчиком ООН стоит очень важная, хотя и сложная задача. Государства, входящие в ООН, должны потребовать, чтобы спецдокладчик получил разрешение посетить Беларусь и доложил ООН о состоянии гражданского общества, независимых СМИ и правозащитников в стране.

Наш подарок Алесю на его 50-летие – это открытка. Совместно с правозащитниками со всего мира мы в течение последней недели посылали Алесю поздравления в колонию, где он содержится. Таким образом мы показываем Алесю, что мы не забыли о нём и что борьба за демократические реформы в Беларуси продолжается. Но этого недостаточно. Мы знаем, что Алеся особенно строго наказывают в тюрьме просто за то, что он – Алесь Беляцкий. Ограничение прав на медицинскую помощь, питание и общение стали результатом критического состояния здоровья Алеся. Международное сообщество должно активно содействовать тому, чтобы Беларусь стала приоритетным вопросом на повестке дня и чтобы Алесь и остальные 11 политзаключённых в Беларуси были немедленно освобождены.


Марыя Дале,выканаўчы дырэктар Фонду дамоў правоў чалавека.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>