2008 23/03

_dzv_04.jpgУчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне, былі зафіксаваныя неправамерныя дзеяньні асобаў у цывільным, ад якіх пацярпелі праваабаронца, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі і журналіст Дзяніс Борыкаў.

На Аляксея Лапіцкага быў зьдзейсьнены напад двух асобаў у чорным, якія сілаю вырвалі ў яго фотакамэру. Камэру ўдалося даволі хутка вярнуць, але ўжо без фота матэрыялаў.

У журналіста Дзяніса Борыкава была адабраная відэакамэра. Яе аддалі толькі пасьля выдаленьня ўсёй інфармацыі напрыканцы, пасьля затрыманьня арганізатараў сьвяткаваньня.
Журналіст рыхтуе заявы ў Жодзінскі ГАЎС і пракуратуру.

Пацярпелы ад дадзеных дзеяньняў праваабронца Аляксей Лапіцкі ў 17-10 адразу падаў скаргу на імя начальніка Жодзінскага ГАЎС Шляхціна У.М., у якой пазначаны сьведкі, згодныя даць пры неабходнасьці паказаньні ў судзе. Таксама, рознымі спосабамі ўдалося зафіксаваць фотавыявы і галасы правапарушальнікаў.

Правабаронца спадзяецца, што вясновы “Жодзінскі працэс” будзе не аднабаковым.
Відавочным парушэньням правапарадку і правоў асобаў з боку міліцыянтаў (нават перапранутым ці без апазнавальных знакаў) прыйдзецца даць належную праўную ацэнку.

Калі ж гэта ня здолее зрабіць Жодзінская пракуратура і суд альбо нацыянальная судовая сыcтэма – пра Жодзінскі працэс будзе ведаць увесь сьвет да арганізацыі ААН і Камітэту па Правах Чалавека пры ёй.

Думаецца, цікавым будзе даведацца пра сытуацыю з парушэньнем арт. 19, арт 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і адпаведных артыкулаў Эўрапейскай Канвэнцыі ці Канстытуцыі РБ у Жодзіне … і прадстаўнікам Офісу Камісара па Правах Чалавека пры Савеце Эўропы.

Licviny-INFA,
Жодзіна

Цэтлікі: , ,

One thought on “Пацярпелыя ўчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне падаюць скаргі на дзеяньні перапранутых міліцыянтаў у мясцовы ГАЎС і пракуратуру.”

  1. AV says:

    Добра было б …, але ці здольная на нешта сёньня пракуратура!? А суд? Каб было іначай, можна было б жыць куды цікавей і камфортней. Мы ж не на лініі фронта, а ва ўласнай краіне жывем, здаецца …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>