Не забірай жыцьцё!
2008 23/03

_dzv_02.jpg23.03.2008 у Жодзіне затрыманыя арганізатары сьвяткаваньня, прысьвечанага Дню Волі.Учасе сьвяткавньня ў Жодзіне, прысьвечанага Дню Волі, які яшчэ будзе сьвяткавацца традыцыйна 25 сакавіка 2008г. у Менску, некалькі дзесяткаў чалавек прайшлі ад пляцоўкі ля парку культуры да помніку “Героі жывуць вечна”, што насупраць Жодзінскага аўтавакзалу, усклалі кветкі і запусьцілі ў паветра белыя і чырвоныя балёнікі.

Юрася Жылку, Паўла Красоўскага, Юрыя Сілкіна і Аляксандра Камароўскага па рашэньні намесьніка начальніка Паташонка А.Ф. не выпусьцілі на волю пасьля складаньня адміністратыўных пратаколаў і пакінулі да суда ў Жодзінскім ГАЎС.

Ім інкрымінуецца парушэньне арт. 23.34 ч.2 КоАП РБ і пагражае пакараньне штрафам ад 20 да 40 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт.

Як стала вядома праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму, суды над затрыманымі будуць адбывацца 24.03.2008г. у будынку Жодзінскага суда прыкладна а 09:30 раніцы.

23.03.2008 15-00 – 22:30
Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>