Не забірай жыцьцё!
2012 04/11

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка вычарпаў усе нутраныя сродкі праўнай абароны па абскарджваньні рашэньня Гомельскага гарвыканкаму аб забароне ў абласным цэнтры 1 траўня 2012 году мітынгу.

Беларускія левыя зьвяртаюцца з скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека, у якой ставяць пытаньне аб парушэньні іхнага права на свабоду правядзеньня мірнага сходу ды на свабоду выказваньня свайго меркаваньня.

Цяпер беларускаму ўраду прыйдзецца шукаць адказ на пытаньне, чаму ў краіне за арганізацыю мірных сходаў грамадзянаў трэба плаціць міліцыі, мэдыцыне й санітарнай ачыстцы гораду, што па мерках міжнароднага права зьяўляецца нонсэнсам. Ураду таксама прыйдзецца адказаць на пытаньне, чаму ў другім па памеры горадзе вызначана толькі адно месца для правядзеньня сходаў грамадзянаў. Чаму парушаецца прынцып роўнасьці закону для ўсіх, калі ўлада праводзіць свае сходы калі хоча ды як хоча, а ўсе службы працуюць для іх бясплатна.

Вядома, што Венэцыянская камісыя прызнала нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» не адпавядаючым міжнародным абавязальніцтвам Беларусі. У нядаўна разгледжаных Камітэтам ААН па правах чалавека справах па скаргах беларускіх грамадзянаў (Шумілін супраць Беларусі, Левінаў супраць Беларусі) Камітэт абавязаў урад зьмяніць ня толькі сам нацыянальны закон, але й практыку ягонага прымяненьня з тым, каб выключыць далейшыя парушэньні правоў беларускіх грамадзянаў на свабоду мірных сходаў.

Тым ня менш, беларускі ўрад упарта стаіць на сваім – правы «Справядлівага сьвету» не парушаныя, паколькі Гомельскі гарвыканкам дзейнічаў у адпаведнасьці з заканадаўствам. Камэнтуючы аргумэнты партыйцаў аб парушэньні іхных правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Вярхоўны суд зьвярнуў увагу, што забарона гэтаму дакумэнту не супярэчыць.

У гэтай сытуацыі ўзнікае адно пытаньне – калі не супярэчыць, тады чаму міжнародныя экспэрты лічаць інакш, і колькі раз павінен паўтараць Камітэт ААН па правах чалавека, каб ягоныя словы пачулі беларускія чыноўнікі, пакліканыя, між іншым, няўхільна стаяць на абароне правоў і свабодаў беларускіх грамадзянаў?

*
*
(Паведамленьне, рас.)

“Справедливый мир” ищет защиты у ООН (Гомель)

Председатель Гомельской областной организации Белорусского партии левых “Справедливый мир” Владимир Секерко исчерпал все внутренние средства правовой защиты по обжалованию решения Гомельского горисполкома о запрете в областном центре 1 мая 2012 года митинга. Белорусские левые обращаются с жалобой в Комитет ООН по правам человека, в которой ставят вопрос о нарушении их права на свободу проведения мирного собрания и на свободу выражения своего мнения.

Сейчас белорусскому правительству придется искать ответ на вопрос, почему в стране за организацию мирных собраний граждан нужно платить милиции, медицине и санитарной очистке города, что по меркам международного права является нонсенсом. Правительству также придется ответить на вопрос, почему во втором по величине городе установлено одно единственное место для проведения собраний граждан. Почему нарушается принцип равенства закона для всех, когда власть проводит свои собрания когда хочет и как хочет, а все службы работают для них бесплатно.

Известно, что Венецианская комиссия признала национальный закон «О массовых мероприятиях» не соответствующим международным обязательствам Беларуси. В недавно рассмотренных Комитетом ООН по правам человека делах по жалобам белорусских граждан (Шумилин против Беларуси, Левинов против Беларуси) Комитет обязал правительство изменить не только сам национальный закон, но и практику его применения с тем, чтобы исключить дальнейшие нарушения прав белорусских граждан на свободу мирных собраний.

Тем не менее, правительство упорно стоит на своем – право «Справедливого мира» не нарушены, поскольку Гомельский горисполком действовал в соответствии с законодательством. Комментируя аргументы партийцев о нарушении их прав, гарантированных Международным пактом о гражданских и политических правах, Верховный суд указал, что запрет этому документу не противоречит.

В этой ситуации возникает один вопрос – если не противоречит, тогда почему международные эксперты считают иначе, и сколько раз должен повторять Комитет ООН по правам человека, чтобы его слова услышали белорусские чиновники, призванные, между прочим, неуклонно стоять на защите прав и свобод белорусских граждан?

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>