2012 12/11

Павал Сапелка, Менск

Паведамленьне пра гэта прыйшло ад Рады адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы. Экспэрты адзначаюць важнае значэньне дзейнасьці Паўла Сапелкі, ягоную настойлівасьць, адданасьць справе й сьмеласьць у падтрымцы фундамэнтальных каштоўнасьцяў.

Рада прадстаўляе каля 1 мільёна эўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

Мэтай прэміі “За абарону правоў чалавека” зьяўляецца ўзнагарода юрыста (ці юрыдычнай арганізацыі), які праслаўляе юрыдычную прафэсыю, дзякуючы адпаведнасьці найвышэйшым каштоўнасьцям прафэсыйных і асабістых паводзінаў у галіне правоў чалавека.

“Рада лічыць, што ваш непахісны ўдзел ў кампаніі ў абарону правоў чалавека на Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку ворганаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай эўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашую адданасьць справе, настойлівасьць і сьмеласьць у падтрымцы фундамэнтальных каштоўнасьцяў”, – утрымліваецца ў звароце Рады, адрасаваным Паўлу Сапелку.

Нагадаем, што 3 сакавіка 2011 году прэзыдыюм Менскай гарадзкой калегіі паводле рашэньня Мін’юсту пазбавіў Сапелку права займацца адвакацкай дзейнасьцю.

Справа ў тым, што Павал Сапелка цягам многіх гадоў абараняў фігурантаў “гучных” палітычных працэсаў. Ён быў абаронцам Мікалая Аўтуховіча, Цімафея Дранчука, прадстаўляў у судзе інтарэсы Зінаіды Ганчар па справе зьніклага ў 1999 годзе Віктара Ганчара, быў адвакатам фігуранту “справы чатырнаццаці” Аляксандра Баразенкі, абараняў рэдактара газэты “Навінкі” Паўла Канавальчыка па справе аб абразе прэзыдэнта. А пасьля выбарчай кампаніі-2010 зьяўляўся абаронцам былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саннікава, а таксама лідара БХД Паўла Севярынца і лідара “Маладога фронта” Зьміцера Дашкевіча.

Ляўрэат прэстыжнай прэміі пасьпяхова дапамагаў адстойваць правы й законныя інтарэсы грамадзянаў у рэгіёнах Беларусі.

Ня гледзячы на аб’ектыўныя цяжкасьці, адвакат дастактова пасьпяхова абараняў рэгіянальных грамадзкіх актывістаў, праваабаронцаў у разнастайных судовых працэсах. Напрыклад у Жодзіне, Аляксей Лапіцкі (праваабронца, старшыня на той час мясцовых арганізацыяў ТБМ імя Ф.Скарыны й ПБНФ) з дапамогаю Паўла Сапелкі пазьбег прад’яўляемых яму штрафных санкцыяў і неабходнасьці прадстаўляць дэклярацыю аб даходах аж за дзесяцігадовы пэрыяд… Такую дэклярацыю неправамерна патрабавалі ад праваабаронцы й грамадзкага актывіста пасьля 2001 году мясцовыя ўлады.

Таксама, вельмі паказальнай і адметнай (ня толькі для Жодзіна, але й для іншых рэгіёнаў Беларусі) сталася выйграная Аляксеем Лапіцкім у жодзінскім гарадзкім судзе справа па зыску пракурора гораду В.Д. Літвіненкі, які патрабаваў жорсткага адміністратыўнага пакараньня для актывіста. Да ўдзелу ў гэтым працэсе, ў якасьці сьведкаў пакрыўджанага (паводзінамі праваабаронцы) пракурора гораду, былі прыцягнутыя й розныя адказныя супрацоўнікі Жодзінскй пракуратуры. У працэсе давялося таксама паўдзельнічаць і адвакату Паўлу Сапелку. У выніку прадстаўленых абвінавачаным паказаньняў і сьведчаньня (двухмінутнага аўдыёзапісу інцыдэнту) мясцовы суд вымушаны быў адхіліць сфабрыкаваныя пракурорам гораду абвінавачваньні й патрабаваньні, а касацыйная інстанцыя ў далейшым не падтрымала скаргу пракурора гораду Віктара Літвіненкі на рашэньне Жодзінскага суду. У адказе, падпісаным старшынём Менааблсуду судзьдзі Хоміча ў прыватнасьці адзначалася, што “патрабаваньні грамадзяніна да пракурора гораду – ведаць і выконваць закон не зьяўляюцца абразамі, а выказваньне іх па-беларуску таксама аніякім чынам не супярэчыць дзейснаму заканадаўству, бо беларуская мова ёсьць дзяржаўнай мовай у Беларусі.”

11 сакавіка 2011 году Рада адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Эўропы накіроўвала ліст міністру юстыцыі Беларусі, дзе выказала сваю занепакоенасьць з нагоды пазбаўленьня ліцэнзыі беларускіх адвакатаў: Паўла Сапелкі, Уладзімера Тоўсьціка, Тамары Гараевай, Тацяны Агеевай і Алега Агеева. Рада заклікаў беларускія ўлады аднавіць ліцэнзыі вышэйзгаданых адвакатаў і забясьпечыць, каб адвакаты ў Беларусі былі ў стане выконваць свае прафэсыйныя абавязкі, не баючыся помсты альбо любых іншых негатыўных наступстваў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павла Сапелко наградят престижной премией “За защиту прав человека”

Сообщение об этом пришло от Совета адвокатских объединений и юридических обществ Европы. Эксперты отмечают важное значение деятельности Павла Сапелко, его настойчивость, преданность делу и смелость в поддержке фундаментальных ценностей.

Совет представляет около 1 миллиона европейских юристов из коллегии адвокатов и юридических обществ из коллегий адвокатов и юридических обществ 31 страны полноправных членов Совета, и еще 11 ассоциированных стран-наблюдателей.

Целью премии “За защиту прав человека” является награда юриста или юридической организации, который(ая) прославляет юридическую профессию, благодаря соблюдению высочайших ценностей профессионального и личностного поведения в области прав человека.

“Совет считает, что ваш непоколебое участие в кампании по защите прав человека в Беларуси, несмотря на угрозы со стороны органов государственной власти, заслуживает награды. Этой наградой европейские юристы хотели бы отметить вашу преданность делу, настойчивость и смелость в поддержке фундаментальных ценностей”, – содержится в обращении Совета, адресованного Павлу Сапелко.

Напомним, что 3 марта 2011 года президиум Минской городской коллегии по решению Минюста лишил Сапелко права заниматься адвокатской деятельностью.

Дело в том, что Павел Сапелко на протяжении многих лет защищал фигурантов “громких” политических процессов. Он был защитником Николая Автуховича, Тимофея Дранчука, представлял в суде интересы Зинаиды Гончар по делу пропавшего в 1999 году Виктора Гончара, был адвокатом фигуранта “дела четырнадцати” Александра Борозенко, защищал редактора газеты “Новинки” Павла Коновальчика по делу об оскорблении президента. А после избирательной кампании-2010 был защитником экс-кандидата в президенты Андрея Санникова, а также лидера БХД Павла Северинца и лидера “Молодого фронта” Дмитрия Дашкевича.

Лауреат престижной премии успешно помогал отстаивать права и законные интересы граждан в регионах Беларуси.

Несмотря на объективные трудности адвокат достаточно успешно защищал региональных общественных активистов, правозащитников в различных судебных процессах. Например в Жодино, Алексей Лапицкий (правозащитник, председатель на то время местных организаций ТБМ имени Ф. Скорины и ПБНФ) с помощью Павла Сапелко избежал предъявляемых ему штрафных санкций и необходимости представлять декларацию о доходах аж за десятилетний период … Такую декларацию неправомерно требовали от правозащитника и общественного активиста после 2001 года местные власти.

Также, очень показательным и отличительным (не только для Жодино, но и для других регионов Беларуси) стало выигранное Алексеем Лапицким дело в жодинском городском суде по иску прокурора города В.Д. Литвиненко, который требовал жёсткого административного наказания для активиста. К участию в этом процессе, в качестве свидетелей обиженного (поведением правозащитника) прокурора города, были привлечены и различные ответственные сотрудники Жодинской прокуратуры. В процессе пришлось также поучаствовать и адвокату Павлу Сапелко. В результате представленных обвиняемым прказаний и свидетельства (двухминутной аудиозаписи инцидента) местный суд вынужден был отклонить сфабрикованные прокурором города обвинения и требования, а кассационная инстанция в дальнейшем не поддержала жалобу прокурора города Виктора Литвиненко на решение Жодинского суда. В ответе, подписанном председателем Менааблсуду судьи Хомича в частности отмечалось, что “требования гражданина к прокурору города – знать и соблюдать закон не являются оскорблениями, а выражение их по-белорусски тоже никоим образом не противоречит действующему законодательству, поскольку белорусский язык является государственным языком в Беларуси.”

11 марта 2011 года Совет адвокатских объединений и юридических обществ Европы направлял письмо министру юстиции Беларуси, где выражал обеспокоенность по поводу лишения лицензии белорусских адвокатов Павла Сапелко, Владимира Толстика, Тамары Гараевой, Татьяны Агеевой и Олега Агеева. Совет призвал белорусские власти восстановить лицензии вышеупомянутых адвокатов и обеспечить, чтобы адвокаты в Беларуси были в состоянии выполнять свои профессиональные обязанности, не опасаясь мести или любых других негативных последствий.

Паводле spring96.org і Licviny-INFA,
Падрыхьаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Патрал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>