Не забірай жыцьцё!
2012 14/11
...

Міклаш Харашці, спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіла сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасьці са спэцыяльным дакладчыкам ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

Зь беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і сябра Рады “Вясны”, прэзыдэнт Беларускага дому правоў чалавека Тацяна Рэвяка, дырэктар Беларускага дому правоў чалавека Ганна Гэрасімава, старшыня Беларускага Гэльсынскага камітэту Алег Гулак і юрыст БГК Дзьмітры Чарных, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, кіраўнік Камітэту дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасьць” Іна Кулей, старшыня “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова, намесьнік старшыні “Плятформы” Алена Красоўская-Касьпяровіч, кіраўнік “Прававой дапамогі насельніцтву” Алег Волчак, юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў Юры Чавусаў і праваабаронца Сяргей Усьцінаў.

У сустрэчы ўдзельнічалі й прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў. У прыватнасьці, Саша Кулаева, кіраўнік адзьдзелу краінаў Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), Фіёна Фрэйзар, рэгіянальны прадстаўнік Упраўленьня Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека па Усходняй Эўропе й Цэнтральнай Азіі, якая раней працавала ў офісе АБСЭ ў Менску.

Праваабаронцы правялі кансультацыі са спэцдакладчыкам ААН па шырокім коле пытаньняў, датычных сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У прыватнасьці, прадстаўнік “Вясны” Валянцін Стэфановіч выступіў з дакладам пра палітвязьняў у Беларусі, а таксама прааналізаваў сытуацыю з свабодай мірных сходаў у краіне.

Гэта першая сустрэча беларускіх праваабаронцаў з новым спэцдакладчыкам па сытуацыі ў Беларусі Рады ААН па правах чалавека. Наладжанае супрацоўніцтва будзе працягвацца й надалей у межах мандату спэцдакладчыка.

Нагадаем, што рашэньне пра аднаўленьне мандату спэцдакладчыка ААН па Беларусі было прынятае 28 верасьня ў Жэнэве падчас 21-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН. На гэтую пасаду быў прызначаны венгерскі дыплямат Міклаш Харашці, які з 1 лістапада афіцыйна прыступіў да працы. У першай заяве на гэтай пасадзе ён заклікаў грамадзянскую супольнасьць і ўрад Беларусі да адкрытага дыялёгу дзеля прасоўваньня й абароны правоў чалавека ў краіне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники провели первые консультации со спецдокладчиком ООН по Беларуси

12 – 13 ноября в Белорусском доме прав человека в Вильнюсе проходила встреча представителей правозащитного сообщества со специальным докладчиком ООН по ситуации с правами человека в Беларуси Миклошем Харашти.

С белорусской стороны во встрече принимали участие заместитель председателя Правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович и член Совета «Вясны», президент Белорусского дома прав человека Татьяна Ревяко, директор Белорусского дома прав человека Анна Герасимова, председатель Белорусского Хельсинкского комитета Олег Гулак и юрист БХК Дмитрий Черных, председатель Белорусской ассоциации журналистов Жанна Литвина, руководитель Комитета помощи репрессированным “Солидарность” Инна Кулей, председатель “Правозащитного альянса” Людмила Грязнова, заместитель председателя “Платформы” Елена Красовская-Касперович, руководитель “Правовой помощи населению” Олег Волчек, юрист Ассамблеи неправительственных демократических объединений Юрий Чаусов и правозащитник Сергей Устинов.

Во встрече участвовали и представители международных организаций. В частности, Саша Кулаева, руководитель отдела стран Восточной Европы и Центральной Азии Международной федерации за права человека (FIDH), Фиона Фрейзер, региональный представитель Управления Верховного комиссара ООН по правам человека по Восточной Европе и Центральной Азии, которая ранее работала в офисе ОБСЕ в Минске.

Правозащитники провели консультации со спецдокладчиком ООН по широкому кругу вопросов, касающихся ситуации с правами человека в Беларуси. В частности, представитель “Вясны” Валентин Стефанович выступил с докладом о политзаключенных в Беларуси, а также проанализировал ситуацию со свободой мирных собраний в стране.

Это первая встреча белорусских правозащитников с новым докладчиком по ситуации в Беларуси Совета ООН по правам человека. Налаженное сотрудничество будет продолжаться и в дальнейшем в рамках мандата спецдокладчика.

Напомним, что решение о возобновлении мандата спецдокладчика ООН по Беларуси было принято 28 сентября в Женеве в ходе 21-й сессии Совета по правам человека ООН. На эту должность был назначен венгерский дипломат Миклош Харашти, который 1 ноября официально приступил к обязанностям. В первом заявлении на этой должности он призвал гражданское общество и правительство Беларуси к открытому диалогу ради продвижения и защиты прав человека в стране.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>