2012 03/12

ААН

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сябра партыі Уладзімер Няпомняшчых падалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Падставай паслужыла адмова судоў разгледзець іхныя скаргі па фактах ўвядзеньня на тэлерадыёкампаніі “Гомель” палітычнай цэнзуры падчас прайшоўшай так званай палітычнай кампаніі «выбары дэпутатаў парлямэнту».

Нагадаем, на мінулых выбарах тэлерадыёкампанія «Гомель» ўвяла палітычную цэнзуру – выступы кандыдатаў, якія ўтрымлівалі заклікі да выбарнікаў ня браць удзелу ў так званых выбарах, эфіру не ўбачылі. Скаргі апазыцыянэраў у суд посьпеху не прынесьлі, атрымалася так, што нашае заканадаўства не дае права ў падобных выпадках скардзіцца ў суд. У выніку атрымалася замкнёнае кола – на дзяржаўным тэлебачаньні ўведзена палітычная цэнзура, а паскардзіцца няма каму.

У скаргах да міжнароднага правасудзьдзя экс-кандыдаты не толькі паказваюць на парушэньне іхнага права на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня, права на ўдзел у справядлівых выбарах, права не падвяргацца дыскрымінацыі па палітычных матывах, права на доступ да правасудзьдзя, але й просяць рэкамэндаваць ураду Беларусі ўнесьці адпаведныя зьмены ў нацыянальнае заканадаўства.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў партыйным актывістам рыхтаваць скаргі ў ААН упэўнены, што ў гэтых справах Рэспубліка Беларусь дапусьціла парушэньне міжнародных абавязацельстваў:

“Выбарчы кодэкс не дае права кандыдату ў падобных выпадках падаць скаргу ў суд. А раз такое права не прадугледжана ў законе, суды адмаўляюць ўзбуджаць справы з прычыны іхнай непадведамаснасьці. Разам з тым, артыкулам 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нашая краіна ўзяла на сябе добраахвотны абавязак забясьпечваць кожнаму беларусу права на справядлівае разьбіральніцтва справы кампэтэнтным, незалежным і неперадузятым судом»
, – падкрэслівае праваабаронца.

«Пасьля мінулых так званых выбараў чыноўнікі загаварылі пра зьмены ў Выбарчым кодэксе. Думаю, рэгістрацыя вось гэтых паведамленьняў у Камітэце ААН па правах чалавека будзе як раз дарэчы – прапанова аб пашырэньні судовай абароны правоў кандыдатаў у дэпутаты паступіць своечасова»
, – падвёў рысу экспэрт.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: экс-кандидаты в депутаты обращаются в ООН

Председатель Гомельской областной организации Объединенной гражданской партии (ОГП) Василий Поляков и член партии Владимир Непомнящих подали жалобы в Комитет ООН по правам человека. Поводом послужило отказ судов рассмотреть их жалобы по фактам введения на телерадиокомпании “Гомель” политической цензуры в ходе прошедшей так называемой политической кампании «выборы депутатов парламента».

Напомним, на прошлых выборах телерадиокомпания «Гомель» ввела политическую цензуру – выступления кандидатов, которые содержали призывы к избирателям не принимать участие в так называемых выборах, эфира не увидели. Жалобы оппозиционеров в суд успеха не принесли, оказалось, что наше законодательство не даёт права в подобных случаях жаловаться в суд. В результате получился замкнутый круг – на государственном телевидении введена политическая цензура, а пожаловаться некому.

В жалобах к международному правосудию экс-кандидаты не только указывают на нарушение их права на свободное выражение своего мнения, право на участие в справедливых выборах, право не подвергаться дискриминации по политическим мотивам, право на доступ к правосудию, но и просят рекомендовать правительству Беларуси внести соответствующие изменения в национальное законодательство.

Гомельский правозащитник Леонид Судаленко, который помогал партийным активистам готовить жалобы в ООН уверены, что в этих делах Республика Беларусь допустила нарушение международных обязательств:

«Избирательный кодекс не даёт права кандидату в подобных случаях подать жалобу в суд. А раз такое право не предусмотрено в законе, суды отказывают возбуждать дела ввиду их неподведомственности. Вместе с тем, статьёй 14 Международного пакта о гражданских и политических правах наша страна взяла на себя добровольное обязательство обеспечивать каждому беларусу право на справедливое разбирательство дела компетентным, независимым и беспристрастным судом», – подчеркивает правозащитник.

«После прошедших так называемых выборов чиновники заговорили об изменениях в Избирательный кодекс. Думаю, регистрация вот этих сообщений в Комитете ООН по правам человека будет как раз кстати – предложение о расширении судебной защиты прав кандидатов в депутаты поступит вовремя», – подвел черту эксперт.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>