Не забірай жыцьцё!
2012 12/12
///

Сёньня ў міжнародны дзень правоў чалавека гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Заяўнікі лічаць, што іхныя правы на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаны беларускімі ўладамі.

У лістападзе 2011 году Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам за дазволам на правядзеньне 10 сьнежня пікету, прымеркаванага да Дня правоў чалавека. Гарадзкія ўлады масавае мерапрыемства не дазволілі. Усе суды – раённы, абласны, Вярхоўны, дзе абскарджвалі дадзенае рашэньне праваабаронцы, сталі на бок уладаў.

У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН заяўнікі зьвяртаюць увагу, што ў амаль 500-тысячным горадзе Гомелі ўлады вызначылі толькі адно месца для правядзеньня пікетаў і мітынгаў, а за правядзеньне мірных сходаў грамадзяне, згодна рашэньню гарвыканкаму, павінны яшчэ й заплаціць — міліцыі, хуткай дапамозе ды камунальным службам.

Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка лічаць, што РБ не выконвае свае міжнародныя абавязкі, паколькі нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» утрымлівае двухсэнсоўныя й расплыўчатыя нормы, якія могуць тлумачыцца й тлумачацца па-рознаму.
Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны просяць Камітэт ААН зафіксаваць факт парушэньня правоў грамадзянаў з боку дзяржавы й параіць беларускаму ўраду прывесьці закон «Аб масавых мерапрыемствах» у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязкамі.

Паводле gomelspring96.org,
Падрыхтаваў Алесь Лета,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>