2008 25/03

syd03.jpgАсуджаныя будуць адбываць прысуд у ізалятары часовага затрыманьня ў Жодзіне. Ніхто зь іх не прызнаў прысуд справядлівым, таму напрацягу пяці дзён рашэньні будуць абскарджвацца ў касацыйным парадку.

Судовыя разьбіральніцты праводзіліся 24.03.2008г. судзьдзёй Тацянай Трацюк паасобна па кожным затрыманым. Разгляд справаў распачаўся толькі а 12-20 і адбываўся па чарзе – спачатку па Паўлу Красоўскаму, потым па Юрыю Сілкіну, Аляксандру Камароўскаму і апошнім, а 18-30 атрымаў прысуд Юрась Жылка.

Такім чынам, разгляд зацягнуўся фактычна на ўвесь працоўны дзень. Затрыманых прывезьлі ў суд а 09-00 раніцы галоднымі (ім не выдавалі ў ГАЎС сьняданку) і пратрымалі ў судовым працэсе ўвесь дзень. Пры гэтым, напачатку міліцыянты думалі, ці перадаваць ім нават ваду.

Увесь гэты час, зь 09-00 раніцы да 18-30 у памяшканьні суда (спачатку ў калідоры, бо паседжаньне праводзілася ў малым кабінэце, у які адразу на першае разьбіральніцтва дапусьцілі толькі адваката) – знаходзіліся блізкія і сябры асуджаных, праваабаронца з журналістам і адвакат Мінскай гарадзкой калегіі адвакатаў Павал Сапелка.

Дадаткова зацягвала працэс і тое, што судзьдзя Тацяна Трацюк ад самага пачатку не дала магчымасьці адвакату Паўлу Сапелкі па ягонае прозьбе адразу азнаёміцца з матэрыяламі справы, што потым прыходзілася рабіць асобна перад кожным чарговым судовым разьбіральніцтвам …

Падобную сытуацыю, шмат хто з прысутных разглядаў як мэтанакіраванае зацягваньне часу і сьвядомае прычыненьне пакутаў у дачыненьні да палітзьняволеных, іхных блізкіх, сяброў ці абаронцаў. Бо, калі судзьдзі адправіліся абедаць, судовы працэс у Жодзінскім судзе толькі распачаўся.

У выніку дзеяньняў праваабаронцы міліцыянт-ахоўнік пагадзіўся перадаць затрыманым спачатку ваду, потым а 14-30 – прадукты харчаваньня, сокі, ваду й цыгарэты, дастаўку якіх зарганізавалі актывісты ПЦ“Вясна”.

У зале судовых разьбіральніцтваў судзьдзя Тацяна Трацюк забараніла журналісту Сяргею Гудзіліну рабіць здымкі. Акрамя гэтага, яна забараніла рабіць аўдыёзапіс і з дапамогаю выкліканага намесьніка начальніка Жодзінскага ГАЎС у праваабаронцы Аляксея Лапіцкага быў канфіскаваны дыктафон. Дыктафон забралі ў Жодзінскім ГАЎС да наступнага дня й будзе перададзены ўладальніку толькі 25 сакавіка 2008г.

Нагадаем, што 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек. Яны прайшлі па ходніках да помніку “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі й запусьцілі ў паветра белыя й чырвоныя балёнікі.

Камэнтар праваабронцы Аляксея Лапіцкага:

Дадзенае мерапрыемства было кваліфікаванае Жодзінскім судом як парушэньне Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, не зважаючы на ягоны паказальна мірны й сьвяточны характар і на тое, што яно праводзілася ў поўнай адпаведнасьці з Канстытуцыйным і Міжнародным правам, адлюстраваным у арт. 35 Асноўнага Закону, арт. 19 і арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пры гэтым, кожнаму спэцыялісту права, безумоўна, дакладна вядома, што палажэньні дадзенага асноватворнага дакумэнту абавязковыя для безумоўнага й дакладнага выкананьня ўсімі суб’ектамі права Беларусі, як Краіны-Удзельніцы дадзенай найважнейшай Міжнароднай дамовы, у якой зафіксаваныя агульнапрызнаныя міжнародныя стандарты права ў галіне правоў і свабодаў чалавека.

Узьнікае натуральная думка, пра тое, што судовая практыка ў цяперашняе Беларусі надзвычай далёкая ад Міжнародных і Канстытуцыйных стандартаў. Бо судовыя рашэньні выносяцца, нажаль, не на падставе “лёгікі права”, а на падставе “лёгікі абмежаваньня гэтага права”.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна

Цэтлікі: , ,

3 thoughts on “Арганізатарам сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне суд прысудзіў па 7 сутак турэмнага зьняволеньня кожнаму.”

  1. NRZH says:

    Ужо ня першы раз бачым на Вашым сайце фотаздымкі з нашага вэб – рэсурсу. Спадзяемся на Вашае веданьне норм журналісцкае этыкі і вашых выпраўленьне памылак. Нагадваем, што выкарыстаньне матэрыялаў з іншых сайтаў магчыма ў выпадку разьмяшчэньня гіпэрспасылак на іх. Пры далейшых невыкананьнях гэтых правілаў намі будуць прыняты ўсе намаганьні па абароне нашага інтэлектуальнага прадукту.

  2. AV says:

    Вы памыляецеся ці не разабраліся ў фотаматэрыялах. Для гэтага прапануем надалей адразу вырашаць падобныя пытаньні наўпрост з адмінам у тэхнічным рэжыме.

    У сувязі з гэтым, дадаткова паведамляем, што Вас магла ўвесьці ў зман памылка – на сайце па адрэсе http://licviny.info/archives/130 з 8-мі фотак фотарэпартажу – толькі 2-е Сяргея Гудзіліна, аднак пры гэтым яны ўсе памылкова падпісаныя ягоным імём. Пры гэтым, імя аўтара большасьці зь іх – адсутнічае.

    Акрамя таго, неабходна заўважыць, што ў тым ліку для застаўкі артыкула пра суд 24.03.2008г. у Жодзіне (у дадзеным артыкуле) выкарыстана фота Сяргея Гудзілаіна па ўзгадненьні з аўтарам. Гэта зроблена з улікам форсамажорных абставінаў, склаўшыхся з захаваньнем зробленых інфаматэрыялаў, якія ўдалося зьберагчы, у тым ліку, і дзякуючы салідарнай падтрымкі з нашага боку …

    Як рэсурс, што працуе на валянтэрскіх пачатках, улічваючы Вашае жаданьне выглядаць прафэсыйна …, спадзяемся на адпаведныя дзеяньні, салідарнасьць і падтрымку, у тым ліку – у сфэры свабоднага (безумоўна аўтарскага) інфаабмену …

    Z pavahaju, AV.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>