2013 02/01
///

Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца ды Віктар Мезяк напрыканцы сьнежня 2012 году атрымалі 12-ці старонкавы адказ на расейскай мове з Камітэту па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (раней быў атрыманы ангельскі варыянт адказу).

“Камітэт па правах чалавека, які дзейнічае ў адпаведнасьці з пунктам 4 артыкуліа 5 Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, лічыць, што прадстаўленыя яму факты сьведчаць аб парушэньні Беларусьсю артыкула 19 і артыкула 21 Пакту”, гаворыцца ў меркаваннях, прынятых Камітэтам ААН па правах чалавека 27 ліпеня 2012 г., у адказ на скаргу актывістаў з Баранавічаў.

Скарга актывістаў датычылася забароны на правядзеньне ў Баранавічах мітынгу “За свабодную, незалежную й квітнеючую Беларусь” 10 верасьня 2006 году. 4 верасьня 2006 году Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў Сяргею Гоўшы, Віктару Сырыцы ды Віктару Мезяку ў правядзенні мітынгу на той падставе, што сустрэча на аналягічную тэму ўжо адбылася ў памяшканьні гарадзкога выканаўчага камітэту 15 сакавіка 2006 году.

Гэтая забарона была абскарджаная ў судзе Баранавіцкага раёну й горада Баранавічы, а потым у судовай калегіі па грамадзянскіх справах Берасьцейскага абласнога суду й старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі. Аднак усе гэтыя скаргі былі адхіленыя. Такім чынам, актывістамі былі вычарпаныя ўсе наяўныя нутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны ў спробе ажыцьцявіць сваё права на мірныя сходы, гарантаваныя артыкулам 35 Канстытуцыі.

Акрамя таго, Камітэт адзначае, што “дзяржава-удзельніца абавязана прыняць захады па недапушчэньні аналягічных парушэньняў у будучыні. У сувязі з гэтым дзяржаве-ўдзельніцы варта перагледзець сваё заканадаўства, у прыватнасьці Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, і ягонае прымяненьне ў мэтах забесьпячэньня ягонай адпаведнасьці патрабаваньням артыкулу 19 і артыкулу 21 Пакту”. Віктар Сырыца лічыць апошнюю заўвагу Камітэту вельмі важнай:

«Цяпер мы можам дабівацца дэмакратызацыі закону аб масавых мерапрыемствах, рашэньня Баранавіцкага гарвыканкаму аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Зараз гэтыя закон і рашэньне супярэчаць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Беларусь».

Віктар Сырыца, Віктар Мезяк ды Сяргей Гоўша мяркуюць зьвяртацца ў Баранавіцкі суд, каб дабівацца адмены рашэньня гарвыканкаму аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Паводле Licviny-INFA

One thought on “Баранавічы: актывісты будуць дабівацца выкананьня рэкамэндацыяў Камітэту ААН аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>