2009 03/02

ЖалобаАкцыя памяці адваката Станіслава Маркелава й журналісткі Настасьці Бабуравай прайшла ў Менску 1 лютага.

У 19 гадзінаў каля 15 маладых людзей пашыхтаваліся зь свечкамі й партрэтамі загінулых насупраць будынку расейскае амбасады ў Менску, пасьля чаго перайшлі пад сьцены будынку. Супрацоўнікі аховы спрабавалі перашкодзіць у правядзеньні акцыі, аднак ім гэта не ўдалося. Маладыя людзі тлумачылі міліцыянтам, што выказваюць салідарнасьць з расейскай грамадзянскай супольнасьцю й выступаюць супраць забойстваў журналістаў і юрыстаў у Расеі ды сьвеце.

Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў акцыі. Прастаяўшы паўгадзіны, маладыя людзі загасілі сьвечкі, згарнулі партрэты загінулых і разыйшліся.

19 студзеня недалёка ад станцыі мэтро “Крапоткінская” у Маскве быў застрэлены адвакат Станіслаў Маркелаў, пазаштатная карэспандэнтка “Новай газэты” Настасься Бабурава, якая знаходзілася зь ім была сьмяротна параненая. Па факце забойства З.Маркелава сьледчы камітэту пры пракуратуры РФ па горадзе Маскве ўзбудзіў крымінальную справу.

С.Маркелаў нарадзіўся 20 траўня 1974 года ў Маскве. У 1996 годзе скончыў Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію. З 1997 года працаваў адвакатам Межрэспубліканскай калегіі адвакатаў. Зьяўляўся сябрам Міжнароднага зьвязу адвакатаў і Міжнароднага клюбу адвакатаў. З 2006 года быў прэзыдэнтам Інстытута верхавенства права.

Праводзіў праўныя канфэрэнцыі, чытаў лекцыі ў Бэрліне, Мальме, Санкт-Пецярбурзе, Маскве, Кіеве, Менску, на Паўночным Каўказе.

З 1997 года С.Маркелаў актыўна працаваў у Беларусі ў сувязі з адбываўшыміся там вулічнымі акцыямі й ціскам на апазыцыю. Быў міжнародным назіральнікам на прэзыдэнскіх выбарах у Беларусі 2001 года.

Акцыі памяці С.Маркелава й А.Бабуравай прайшлі 1 лютага ў розных краінах сьвету, паведамляе БЕЛАПАН.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Акция памяти адвоката Станислава Маркелова и журналистки Анастасии Бабуровой прошла в Минске 1 февраля.

В 19 часов около 15 молодых людей выстроились со свечами и портретами погибших напротив здания российского посольства в Минске, после чего перешли под стены здания. Сотрудники охраны пытались помешать проведению акции, однако им это не удалось. Молодые люди объясняли милиционерам, что выражают солидарность с российским гражданским обществом и выступают против убийств журналистов и юристов в России и мире.

Сотрудники милиции переписали паспортные данные участников акции. Простояв полчаса, молодые люди погасили свечи, свернули портреты погибших и разошлись.

19 января недалеко от станции метро “Кропоткинская” в Москве был застрелен адвокат Станислав Маркелов, находившаяся с ним внештатный корреспондент “Новой газеты” Анастасия Бабурова смертельно ранена. По факту убийства С.Маркелова Следственный комитет при прокуратуре РФ по городу Москве возбудил уголовное дело.

С.Маркелов родился 20 мая 1974 года в Москве. В 1996 году окончил Московскую государственную юридическую академию. С 1997 года работал адвокатом Межреспубликанской коллегии адвокатов. Являлся членом Международного союза адвокатов и Международного клуба адвокатов. С 2006 года был президентом Института верховенства права.

Проводил правовые конференции, читал лекции в Берлине, Мальмё, Санкт-Петербурге, Москве, Киеве, Минске, на Северном Кавказе.

С 1997 года С.Маркелов активно работал в Беларуси в связи с происходившими там уличными акциями и давлением на оппозицию. Был международным наблюдателем на президентских выборах в Беларуси 2001 года.

Акции памяти С.Маркелова и А.Бабуровой прошли 1 февраля в различных странах мира, сообщает БелаПАН.

Падрыхтаваў,
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>