2013 23/01
...

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргі жлобінскіх сябраў партыі “Справядлівы сьвет” на адмову мясцовага райвыканкаму ў правядзеньні пікетаў у 2012 годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённага адзьдзяленьня партыі Валеры Рыбчанка.

– Мы даслалі скаргі ў мінулым месяцы і на днях атрымалі адказ, што нашыя скаргі атрыманыя, – кажа спадар Рыбчанка. – Скаргі датычыліся ня толькі забароны Жлобінскім райвыканкамам нашых пікетаў у падтрымку палітзьняволенных, але й тых, якія мы заяўлялі адносна фальсыфікацый прэзыдэнскіх выбараў 2010 году. Мы прайшлі ўсе нутраныя інстанцыі й таму вырашылі зьвяртацца ў ААН.

Зараз сябры партыі чакаюць рэгістрацыі сваіх скаргаў у Камітэце па правах чалавека ААН, якая павінна адбыцца, хутчэй за ўсё, ужо ў наступным месяцы.

Нагадаем, гэта ня першы раз, калі жлобінскія сябры партыі левых “Справядлівы сьвет” накіроўваюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН на адмову ў правядзеньні пікетаў мясцовымі ўладамі. Падобныя скаргі разглядаліся Камітэтам і ў 2011–2012 гг.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>