2013 29/01
...

Сьвіслацкія грамадзкія актывісты Віктар Дзесяцік і Анатоль Валюк падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Не знайшоўшы аб’ектыўнага разгляду сваіх касацыйных скаргаў па адміністрацыйных справах у Гарадзенскім абласным судзе, яны дабіваюцца справядлівасьці ў міжнароднай інстанцыі.

Нагадаем, што 27 лістапада 2012 году судзьдзя Сьвіслацкага раённага суду Жана Салагубік асудзіла Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка да штрафу ў 10 базавых велічыняў кожнага.

Юры Глебік пасьля разгляду сваёй скаргі абласным судом падаў яшчэ скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, адкуль пакуль не атрымаў адказу.

Яшчэ адзін з аштрафаваных за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка мінулага году ў Сьвіслачы, гарадзенец Віталь Лопасаў яшчэ раней падаў скаргу ў КПЧ.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Оштрафованные свислочские активисты подают жалобы в Комитет по правам человека ООН

Свислочские общественные активисты Виктор Десятик и Анатолий Валюк подают жалобы в Комитет по правам человека ООН. Не найдя объективного рассмотрения своих кассационных жалоб по административным делам в областном суде, они добиваются справедливости в международной инстанции.

Напомним, что 27 ноября 2012 года судья Свислочского районного суда Жанна Сологубик осудила Анатолия Валюка, Виктора Десятика и Юрия Глебика к штрафу в 10 базовых величин каждого.

Юрий Глебик после рассмотрения своей жалобы областным судом подал еще жалобу в Верховный суд Республики Беларусь, откуда пока не получил ответа.

Ещё один из оштрафованных за участие в Дне памяти повстанцев 1863 года, который прошёл 27 октября прошлого года в Свислочи, гродненец Виталий Лопасов ещё раньше подал жалобу в КПЧ.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Аштрафаваныя сьвіслацкія актывісты падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН”

  1. Белорусские власти в течение полугода, согласно международным договоренностям, должны дать ответ Комитету по правам человека ООН по существу дела Майи Абромчик.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>