2013 05/02
...

Уручэньне прэміі charter97.org "За асабістую мужнасьць", Варшава

Як паведамляе spring96.org, 1 лютага ў Варшаве сайт charter97.org ўручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. На цырымоніі ў варшаўскай рэдакцыі charter97.org сабраліся польскія й беларускія праваабаронцы, палітыкі, грамадзкія дзеячы й журналісты.

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная грамадзянскай ініцыятывай Хартыя’97 ў 1998 годзе. На працягу 15 гадоў прэмія была прысуджаная сотні мужным змагарам за свабоду Беларусі.

У гэты раз Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека ў намінацыі «За асабістую мужнасьць» атрымалі праваабаронца Алесь Бяляцкі, першы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, музыка Сяргей Міхалок, швэдзкія пілёты Томас Мазэцці, Пер Кромвэль, Ханна Фрэй і прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч.

Прэмію праваабаронцу Алесю Бяляцкаму празь ягоную жонку Натальлю Пінчук уручыў віцэ-прэзыдэнт польскага Фонду міжнароднай салідарнасьці Марцін Вайцяхоўскі.

«Паважаная Натальля, паважаны спадар Прэзыдэнт, паважаныя сябры. Алесь Бяляцкі зьяўляецца сымбалем. Сымбалем свабоды, незалежнага мысьленьня, правоў чалавека, чалавечай годнасьці й барацьбы за гэтыя каштоўнасьці. На жаль, Алеся Бяляцкага цяпер няма з намі, ён знаходзіцца ў калёніі. Польшча ў нейкай ступені нясе сваю адказнасьць за ягоны арышт і прысуд. Мы шкадуем з гэтай нагоды. Гэтай памылкі не павінна было быць. Адзінае, што мы можам рабіць цяпер, акрамя аказаньня падтрымкі сям’і і калегам Алеся Бяляцкага, гэта гаварыць аб тым, што ён сядзіць у турме за свае перакананьні, за сваю дзейнасьць, за тое, каб Беларусь была свабоднай дэмакратычнай краінаю. Для мяне вялікі гонар ўручыць гэтую прэмію ад імя charter97.org жонцы Алеся Бяляцкага – Натальлі Пінчук. Дзякуй за тое, што вы кажаце пра тое, што адбываецца ў Беларусі й пра сытуацыю з Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі»
, – сказаў Марцін Вайцяхоўскі.

Натальля Пінчук ў адказ заявіла:

«У апошні час маёй місіяй стала казаць за Алеся Бяляцкага. Я таксама хацела б падзякаваць сайту charter97.org за ўручэнне гэтай прэміі. Гэта ўзнагарода за асабістую мужнасць, за абарону правоў чалавека, за дапамогу ахвярам рэпрэсій, за распаўсюд інфармацыі аб тых парушэннях, якія адбываюцца ў Беларусі. Я пералічыла тое, за што была ўручана гэтая ўзнагарода. Тое, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме, азмрочвае гэта ўрачыстасць. Праблема, звязаная з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, усё яшчэ застаецца – невыпадкова праваабаронцы працягваюць атрымліваць падобныя прэміі. Самае горкае – тое, што ў нашай краіне ёсць палітвязень і сярод іх – Алесь Бяляцкі. Таксама я хацела б падзякаваць charter97.org за тое, што сайт пастаянна звяртае ўвагу на сітуацыю з палітвязнямі і трымае ў курсе таго, што з імі адбываецца, робіць усё магчымае для іх вызвалення і поўнай рэабілітацыі. Мне атрымалася перадаць Алесю Бяляцкаму інфармацыю аб ўручэнні гэтай прэміі. Ён выказаў сваю падзяку і перадаў, што расцэньвае гэтую ўзнагароду не толькі як сваю асабістую, але і як узнагароду праваабарончаму цэнтру “Вясна”, у якім ён працаваў усе гэтыя гады», – сказала жонка праваабаронцы.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>