2013 06/02

Андрэй Гайдукоў

Праваабаронцы ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаваньняў” накіравалі спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні аб катаваньнях ды іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відах абыходжаньня й пакараньня тэрміновае паведамленьне аб магчымым ужываньні катаваньняў да Андрэя Гайдукова, што ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства прадугледжанага арт. 356 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве».

Аўтары паведамленьня зьвяртаюць увагу на абуральныя факты нядопуску адваката ў СІЗА КДБ да арыштаванага падазраванага, што на іхную думку можа сьведчыць аб прымяненьні катаваньняў. У паведамленьні праваабаронцы просяць спэцдакладчыка запатрабаваць у беларускіх уладаў тлумачэньні, і рэкамэндаваць дзяржаве ў тэрміновым парадку даць магчымасьць сустрэцца з адвакатам.

«Ёсьць грунтоўныя падставы падазраваць пра ужываньне катаваньняў да Гайдукова. Кандыдаты ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь і сябры іхных выбарчых штабоў Андрэй Саннікаў, Аляксандар Атрошчанкаў, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Кобец ды іншыя паведамлялі, што ў сьледчым ізалятары Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь падчас такіх жа абставінаў (ня допуск адвакатаў) зазналі катаваньні. Заяўляў аб ужываньні катаваньняў расстраляны за дачыненьне да выбуху ў мэтро Уладзіслаў Кавалёў. Паводле заяваў пра катаваньні належная праверка ўладамі не праводзілася, ніхто з службовых асобаў, якія маюць дачыненьне да супрацьпраўных дзеяньняў не быў прыцягнуты да адказнасьці. Таму мы як праваабаронцы ня можам чакаць і спадзявацца на сумленнасьць службовых асобаў сьледчага ізалятару КДБ, бо як вядома беспакаранасьць спараджае беззаконьне», – растлумачыў віцебскі праваабаронца Павал Левінаў.

Паводле protivpytok.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>