2013 08/02
Алесь Бяляцкі падчас суду, Менск

Алесь Бяляцкі падчас суду, Менск

На волю прыйшоў ліст ад Алеся Бяляцкага, які ён напісаў 4 лютага – у дзень, калі мінулі паўтары гады зь дня ягонага арышту.

“Што тут можна сказаць, час ляціць. Ён і тут не застыў і не спыніўся”, – пасьля нешматслоўнага каментару Алесь ілюструе свае пачуцьці з гэтай нагоды малюнкамі канадскіх школьнікаў. Піша, што яму вельмі падабаецца даволі вядомы лозунг, які часта пішуць у лістах салідарнасьці – “Ніколі не губляй надзеі!”, зазначаючы, што “па-ангельску ён гучыць больш хлёстка” – “Never Lose Hope!”

“А на гэтым малюнку невядомага мне Філіпа багата розных сімвалаў: два сьцяжкі – лукашэнкаўскі і канадскі, каля аднаго – замок, каля іншага – ключ. Здаецца, усё зразумела…”

“Пакуль жа ключ – у зусім іншых руках”, – піша Алесь, узгадваючы лязгат турэмных дзьвярэй за плячыма. “Год таму, калі я сядзеў у СІЗА ў Жодзіна, каб прайсьці з камеры да кабінету на сустрэчу з адвакатам, трэба было прамінуць 21 дзверы – у падземных калідорах, у пераходзе паміж будынкамі. І ўсе яны адчыняліся перада мной, а затым з лязгатам зачыняліся за сьпіной. Я ніколі не забуду гэты лязгат цяжкіх, жалезных, тоўстых дзьвярэй. Яны дзялілі прастору на кароткія адрэзкі. Імі былі адрэзаныя і будучыня і мінулае. А ты заставаўся ў цяперашнім часе, без мінулага і будучага. Толькі з ахоўнікам, у руках якога быў ключ”.

Турма №8 у Жодзіне, пра якую ўзгадвае ў гэтым лісьце Алесь Бяляцкі

...

Жодзінскі гулаг ...

... агароджа

...

за агароджай ... - пустэча

Пустэча ... (за турэмнай агароджай на ўскрайку Жодзіна)

Нагадаем, старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 году ў Менску. Падчас сьледзтва й судовага працэсу, які працягваўся з 2 па 24 лістапада 2011 году, утрымліваўся ў СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску. 1 сьнежня 2011 году быў пераведзены ў Жодзінскую турму №8. У лютым мінулага году на этапе перапраўкі ў калёнію ён ізноў 11 дзён прабыў у менскім СІЗА-1. З 28 лютага 2012 году палітвязень знаходзіцца ў папраўчай калёніі №2 г. Бабруйску.

Паводле Lićviny-INFA і spring96.org,
Падрыхтаваў Aleś LETA

Fota: Lićviny-INFA@A.Lapicki (c)
Videa: AlVistud

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Алесь Бяляцкі: “Ніколі не забуду лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзьвярэй” (фота з Жодзіна)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>