2008 29/03

Alaksiej Lapiski (Рада Эўропы, Стразбур)Судовы працэс у Жодзіне пасьля 23.03.2008г., можа стаць зусім неаднабаковым… Праваабронцы ў Жодзіне падалі заяву ў Пракуратуру на неправамерныя дзеяньні перапранутых міліцыянтаў, якія парушалі грамадзкі парадак і правы грамадзянаў на вуліцах горада ў сьвяточны дзень 23.03.2008г. У ліку пацярпелых – журналіст Дзяніс Борыкаў і лідары Партыі БНФ з Жодзіна Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія.

А 13-00 28.03.2008г. у гарадзкую пракуратуру пададзена скарга Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні пераапранутых міліцыянтаў, якія 23.03.2008г. з 15-00 да 16-10 на сьвяточных вуліцах горада зьдзяйсьнялі напады на грамадзянаў, вырывалі ў іх з рук фота і відэа тэхніку, вынішчалі на ёй усю інфармацыю. Акрамя таго, дадзеныя асобы скаардынаванымі неправамернымі дзеяньнямі наўпрост парушалі грамадзкі парадак, відавочна правакавалі канфліктныя сытуацыі, пры гэтым, фіксавалі іх на відэастужку.

У скарзе таксама адзначаюцца факты неправамернага бязьдзеяньня міліцыянтаў у форме (але без апазнавальных бэйджаў), якія не рэагавалі на звароты грамадзянаў па фактах рабаваньня й гвалту, учыняемага супраць іх “групоўкаю невядомых” на вуліцах у цэнтры Жодзіна. Апошнія скаардынавана дзейнічалі на вачах у апранутых у форму міліцыянтаў, выкарыстоўвалі ўласную відэакамэру і аўтамабіль з №0662 АА-5.

У якасьці пацярпелых у заяве фігуруюць як самі праваабаронцы, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая (уладальнікі фотакамэры), гэтак і журналіст Дзяніс Борыкаў (уладальнік відэакамэры). У Дзяніса Борыкава зь відэакамэры была таксама выдалена ўся інфармацыя.

Як адзначаецца ў заяве, учасе дадзеных відавочна неправамерных дзеяньняў невядомымі акрамя таго рабіліся спробы справакаваць сытуацыю бойкі, у якой можна было б затрымаць і прыцягнуць да адказнасьці праваабаронцу й лідэра ПБНФ у Жодзіне Аляксея Лапіцкага.

Так, утрымліваючы пры сабе гвалтоўна забраную ў яго фотакамэру, “пераапранутыя” спрабавалі другі раз учыніць правакацыйны напад. Наступаючы на Аляксея Лапіцкага “сьценкаю”, яны раптоўна пачалі актыўна штурхаць і адначасова хапаць яго за рукі, пры гэтым ўголас крычалі: “Навошта вы нас хапаеце! Адпусьціце нас!” Такім чынам яны спрабавалі справакаваць у адказ актыўную самаабарону, каб потым можна было абвінаваціць грамадзяніна ў нападзе, затрымаць яго і прыцягнуць да адказнасьці.

Для гэтае мэты, дадзеную сытуацыю фіксаваў (з-за сьпінаў нападаўшых) відэапэратар (таксама ў цывільным), які ад самага пачатку рабіў запіс сьвяточных падзеяў у горадзе.

Як вядома, зроблены такім чынам матэрыял, потым лёг у аснову абвінавачваемага рашэньня, вынесенага судзьдзёй Тацянай Трацюк у Жодзінскім гарадзкім судзе адносна арганізатараў сьвяточнае сустрэчы ды ўскладаньня кветак да помніку “Героі жывуць вечна”. Нагадаем, кожны зь іх атрымаў па 7 сутак арышту і зараз адбывае пакараньне ў Жодзінскім ГАЎС.

Улічваючы пазначаныя абставіны, заяўнікі прапанавалі Жодзінскай пракуратуры ў сваёй праверцы выкарыстаць дадзеную відэастужку, якая фігуравала ў судовым працэсе 24.03.2008г.
Да адзначанай заявы таксама прыкладаюцца сьведкавыя фотаматэрыялы па фактах неправамерных дзеяньняў супраць журналіста Дзяніса Борыкава.

Адзначаецца, што абставіны па парушэньні грамадзкага парадку й правоў грамадзянаў з боку перапранутых міліцыянтаў учасе сьвяткаваньня Дня Волі 23.03.2008г. у Жодзіне проста і поўна вызначаюцца дзякуючы прадстаўленым у заяве катнактам сьведкаў, прыкладаемым фотаматэрыялам і наяўнаму аўдыё запісу.

Акрамя таго, у скарзе ўжо канкрэтна называецца адзін з нападаўшых – кіраўнік адзьдзелу Крымінальнага вышуку Жодзінскага ГАЎС Аляксандар Гайдук, асоба якога ўстаноўлена заяўнікамі самастойна.

Таксама, фігуруе прозьвішча заўважанага ў неправамерым бязьдзеяньні міліцыянту Волкава (так назваўся адзін з афіцэраў міліцыі, які аніякім чынам не рэагаваў на гвалт і правакацыі невядомых пасьля непасрэднага звароту да яго Аляксея Лапіцкага).

28.03.2008г. у вечары стала вядома, што на паступіўшую ад Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай заяву Жодзінская пракуратура пасьпела пісьмова адрэагаваць у адпаведным парадку …

Заяўнікі працягваюць уважліва сачыць за сытуацыяй і чакаюць належнай рэакцыі з боку адпаведных адказных асобаў.

Верагодна сапраўды, судовы працэс у Жодзіне пасьля 23.03.2008г. можа стаць зусім неаднабаковым …

Аднак, гэта будзе залежыць толькі ад таго, на колькі праваахоўныя й судовыя структуры ў Жодзіне здольныя эфэктыўна супрацьстаяць “арганізаванаму бандытызму”, які “распускае рукі” на сьвяточных вуліцах горада, нясе гвалт і небясьпеку, правакуе канфлікты, наўпрост парушае неад’емныя правы й свабоды грамадзянаў.

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна.

P/S
Адносна відэастужкі, што фігуравала ў судовым працэсе 24.03.2008г. над арганізатарамі сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне.
Як высьветлілася ўчасе вывучэньня наяўных фотаматэрыялаў дадзены відэазапіс быў зроблены тымі ж перапранутымі ў цывільнае правапарушальнікамі, што гвалтоўна зьнішчалі інфармацыю з фота і відэа тэхніцы жодзінцаў …
У сувязі з гэтым, узьнікае пытаньне. Ці мог, у такіх абставінах суд, які праігнараваў заўвагі адваката Паўла Сапелкі аб адсутнасьці належнага афармленьня дазенай відэастужкі ў якасьці працэсуальнага рэчавага доказу, разглядаць яе ў якасьці асноўнага абвінавачваемага аргумэнту?
І як сёньня высьветляецца, стужка сапраўды зроблена цалкам зацікаўленымі асобамі, якія, да таго ж, дзейнічалі неправамернымі й правакацыйнымі мэтадамі …

Заява ў пракуратуру
Дадатак да заявы №1
Дадатак да заявы №2

Цэтлікі: , ,

One thought on “На сьвяточных вуліцах НАШЫХ ГАРАДОЎ “Арганізаваны бандытызм” “распускае рукі”! Ці можна супрацьстаяць гвалту сілаю права?”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>