2013 12/02
...

12 лютага ў Гомелі адбылася сустрэча грамадзкіх і палітычных актывістаў, парушэньне правоў якіх прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека альбо чые скаргі знаходзяцца на разглядзе. На сустрэчы абмеркавана праблема адмовы Ураду Беларусі выконваць рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека і магчымыя дзеяньні па выпраўленьні гэтай сытуацыі.

Была агучана ініцыятыва стварэньня рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі, якая непасрэдна будзе займацца пошукам шляхоў рашэньняў, здольных зьмяніць практыку ігнараваньня цяперашнім кіраўніцтвам краіны абавязальніцтваў па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і рашэньняў ААН-аўскіх структураў.

Мяркуецца, што арганізацыя аб’яднае намаганьні ўсіх, хто мае адпаведныя рашэньні Камітэту, а таксама хто зьвярнуўся з скаргамі й хто проста цікавіцца дадзенай праблемай і гатовы працаваць над ейным рашэньнем. Дадзеная праблема тычыцца многіх вядомых людзей у Беларусі, чые скаргі ўжо былі разгледжаныя, таму ініцыятары стварэньня арганізацыі разлічваюць на будучае супрацоўніцтва ў рамках дзейнасьці аргкамітэту й арганізацыі.

Удзельнікі сустрэчы прапанавалі ў створаны аргкамітэт арганізацыі ўключыць з прысутных Леаніда Судаленку (Гомельскі Цэнтар стратэгічнай цяжбы, Гомель), Віктара Карняенку (сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары», Менск) і Паўла Левінава (праваабаронца, БГК, Віцебск).

Паводле gomelspring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>